Бярэжа (возера, Браслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Бярэжа, Браслаўскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Бярэжа
Каардынаты: 55°39′09,37″ пн. ш. 27°00′42,39″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 133,0[1] м
Даўжыня 2,2 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 1,93 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,4 км
Плошча вадазбору 11,6 км²
Бярэжа (Беларусь)
Бярэжа
Бярэжа
Бярэжа (Віцебская вобласць)
Бярэжа
Бярэжа

Бярэжа — возера ў Браслаўскім раёне.

Плошча 1,93 км². Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 2,2 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 6,4 км. Аб′ём вады 7,8 млн м³. Плошча вадазбору 11,6 км². У басейне р. Друйка, на паўночна-заходняй ускраіне г. Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Схілы катлавіны вышынёй 2—7 м, разараныя, заходнія пад лесам; берагі нізкія, на ўсходзе высокія, пясчаныя. Дно пясчанае, месцамі сапрапелістае. Зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 200—300 м. Злучана пратокамі з азёрамі Святца і Ельна, упадае ручай з возера Загноек.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.