Воранаўскі сельсавет
Воранаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Воранава |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 17 красавіка 1964 |
Дата скасавання |
19 студзеня 1996, 18 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 545 |
Плошча | 51,9 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Во́ранаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Воранава (не ўваходзіў у склад).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рамашканцаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рамашканцы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Воранаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Воранава[1]. 29 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Беняконскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Бялюнцы, Дайнава, Забалаць, Кмітаўшчызна, Рэмізава, Станішы і Тусуманцы), у склад Піраганцаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Валаткішкі, Валынцішкі, Вялікія Даўкшаны, Вялікія Парубішкі, Малыя Даўкшаны і Малыя Парубішкі)[2]. 17 красавіка 1964 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Воранаўскага пассавета.
19 студзеня 1996 года Воранаўскі сельсавет утвораны зноў з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Воранаўскага пассавета. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Пераганцаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1545 чалавек[4], з іх 82,6 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 4,0 % — рускія[5].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Вараноўка, вёскі Агароднікі, Баяры, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно і хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Наваполле, Сцілгуны.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области Архівавана 21 ліпеня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.