Вуліца Савецкіх Пагранічнікаў (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Савецкіх Пагранічнікаў
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна

Вуліца Савецкіх Пагранічнікаў — адна з галоўных магістралей у занёманскай частцы горада Гродна. Пачынаецца ад безназоўнай плошчы, утворанай вуліцамі Новакастрычніцкай, Курбатава, Савецкіх Пагранічнікаў і Счаснага, да мяжы горада каля моста цераз раку Ласасянку.

Пачала забудоўвацца ў 19 стагоддзі. Забудавана пераважна чатырох-пяціпавярховымі жылымі дамамі, а таксама сядзібнай забудовай. Пасля скрыжавання з вуліцай Паповіча забудоўваецца дзевяціпавярховымі жылымі дамамі, на першых паверхах размяшчаюцца грамадскія ўстановы.

На вуліцы размешчаны цэнтральная гарадская бібліятэка, кінатэатр імя А. С. Пушкіна, абутковая фабрыка «Нёман», політэхнічны тэхнікум, 16-павярховая гасцініца «Гродна» у комплексе з кінатэатрам «Кастрычнік». На скрыжаванні з вуліцай Паповіча ў 2004 годзе ўсталяваны помнік савецкім памежнікам.

На вуліцы ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус, тралейбус.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]