Вышэйшая банкаўская школа
Вышэйшая банкаўская школа | |
---|---|
польск.: Wyższa Szkoła Bankowa | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Bankowa |
Міжнародная назва | англ.: WSB University |
Заснаваны | 1994 |
Тып | профільная ВНУ |
Студэнты | 50 000 |
Размяшчэнне | Польшча |
Сайт | wsb.pl |
![]() |
Вышэйшая банкаўская школа (польск.: Wyższa Szkoła Bankowa, WSB) — група польскіх прыватных вышэйшых навучальных ўстаноў, якія дзейнічаюць у Варшаве, Аполе, Быдгашчы, Гданьску, Гдыні, Познані, Торуні, Шчэціне, Уроцлаве і ў Хожаве/Катавіцах і спецыялізуюцца ў сферы бізнес-адукацыі.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Заснавальнікам групы ВНУ з'яўляецца Цэнтр развіцця вышэйшых навучальных устаноў ТЭБ Акадэмія. Група была заснавана 10 жніўня 1994 года, распачаўшы набор на сваю першую спецыяльнасць - "Фінансы і банкаўская справа". Школа сёння ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у 10 гарадах Польшчы. Група прапануе абітурыентам атрымаць ступень бакалаўра, магістра або ступень MБA, доктара філасофіі, а таксама прайсці разнастайныя курсы. Установа таксама з'яўляецца цэнтрам тэставання адукацыйнай службы тэставання (ETS), што дазваляе здаваць экзамены і атрымліваць моўныя сертыфікаты TOEIC. Вышэйшыя банкаўскія школы з'яўляюцца адной за самых папулярных ВНУ у Польшчы сярод абітурыентаў.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
Вышэйшая банкаўская школа складаецца з 10 філіялаў-факультэтаў:
- Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Быдгашчы
- Факультэт у Хожаве
- Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Гданьску
- Факультэт эканомікі і ўпраўлення ў Гдыне
- Эканамічны факультэт у Аполе
- Факультэт фінансаў і банкаўскай справы ў Познані
- Эканамічны факультэт у Шчэціне
- Факультэт фінансаў і ўпраўлення ў Торуні
- Факультэт прадпрымальніцтва і інавацый у Варшаве
- Факультэт фінансаў і ўпраўлення ва Уроцлаве
Гэтыя факультэты згрупаваны ў пяць адукацыйных устаноў:
- Вышэйшая банкаўская школа ў Познані, якая ўключае таксама банкаўскія школы ў Аполе і Шчэціне (рэктар - Юзаф Орчык)
- Вышэйшая банкаўская школа ва Уроцлаве, якая таксама ўключае банкаўскую школу ў Аполе (рэктар - Яцэк Мэрцік)
- Вышэйшая банкаўская школа ў Торуні, якая ўключае таксама банкаўскую школу ў Быдгашчы (рэктар - Яцэк Марэк Станкевіч)
- Вышэйшая банкаўская школа ў Гданьску, якая ўключае таксама банкаўскія школу ў Гдыні (рэктар - Ян Вішнеўскі)
- Вышэйшая банкаўская школа ў Варшаве (рэктар - Кшыштаф Кандэфер)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая банкаўская школа
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта