Вялюнь

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Вялюнь)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Вялюнь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 850 026
Вялюнь на карце Беларусі ±
Вялюнь (Беларусь)
Вялюнь
Вялюнь (Брэсцкая вобласць)
Вялюнь

Вялю́нь[1] (трансліт.: Vialiuń, руск.: Велюнь) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Радзіма Героя Савецкага Саюза І. Ц. Майсеева.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 ст. як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ.

У 19 ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 годзе — цэнтр аднайменнага маёнтка, якім валодаў Ягмін; мелася 358 дзес. зямлі. У 1890 годзе — цэнтр Вялюнскай сельскай грамады, якой належала 246 дзес. зямлі. У 1897 годзе ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. У сакавіку 1948 года арганізаваны калгас імя Суворава, які аб'яднаў 52 гаспадарак з 70, 300 га раллі і 65 га сенакосу, 33 кані.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 90 мужчын, 74 жанчыны (1870)
  • 53 двары, 322 жыхары (1897)
  • 309 жыхароў (1905)
  • 20 двароў, 141 жыхар (1921)
  • 61 двор, 360 жыхароў (1940)
  • 243 жыхары (1959)
  • 200 жыхароў (1970)
  • 54 гаспадаркі, 104 жыхары (1997)
  • 49 гаспадарак, 78 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 520.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]