Запярынне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Запярынне)
Вёска
Запярынне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Запярынь
Насельніцтва
  • 40 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870026
Запярынне на карце Беларусі ±
Запярынне (Беларусь)
Запярынне
Запярынне (Мінская вобласць)
Запярынне

Запяры́нне[1] (трансліт.: Zapiarynnie, руск.: Заперинье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 15 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, каля ракі Талька.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр маёнтка, уласнасць Паўлікоўскага[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя вёска Запярынь у Ігуменскім павеце, шляхецкая ўласнасць.

У 1816 годзе ўласнасць Ратынскіх, у складзе маёнтка Вомельна. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Сілач», працавалі кузня і ганчарны завод.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 4 двары, 31 жыхар
  • 1816 год — 9 двароў, 60 жыхароў
  • 1858 год — 42 рэвізскія душы
  • 1870 год — 46 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 год — 29 двароў, 212 жыхароў
  • 1908 год — 40 двароў, 270 жыхароў
  • 1917 год — 48 двароў, 287 жыхароў
  • 1960 год — 270 жыхароў
  • 2002 год — 38 двароў, 71 жыхар
  • 2010 год — 33 гаспадаркі, 57 жыхароў
  • 2012 год — 28 гаспадарак, 51 жыхар

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 22 снежня 2023.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]