Крыўча

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Крыўча, Брагінскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Крыўча, Брагінскі раён
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
107 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Аўтамабільны код
3
Крыўча, Брагінскі раён на карце Беларусі ±
Крыўча (Беларусь)
Крыўча
Крыўча (Гомельская вобласць)
Крыўча

Кры́ўча[1] (трансліт.: Kryŭča, руск.: Кривча) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з поўдня пад вострым кутом далучаецца кароткая прасталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як сяліба Крыўча ў валоданні князя Вішнявецкага, з 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе знаходзіўся хлебазапасная крама, вятрак. У 1908 годзе ў Брагінскай воласці.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Крыўчанскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Пераможца», працавалі 2 вятракі (з 1907 года), конная крупадрабілка (з 1907 года), 3 гамарні. На ўскраіне ў 1930-40 года месцавалася Крыўчанская МТС.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 115 двароў і забілі 11 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі і яе наваколлі загінулі 22 салдата (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Тут жа ўсталявана скульптура салдата, якая ўвекавечвае памяць 209 мясцовых жыхароў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе. У 1959 годзе цэнтр калгасу «XVIII партз'езд». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Паблізу ёсць радовішчы жалязняку.

Да 1998 года ў склад Крыўчанского сельсавета ўваходзіла цяпер не існая вёска Чырвоная Дуброва.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 40 гаспадарак, 107 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 18 двароў.
  • 1897 год — 45 двароў, 348 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — вёска (47 двароў, 416 жыхароў) і фальварак (1 двор, 12 жыхароў).
  • 1940 год — 116 двароў, 402 жыхара.
  • 1959 год — 285 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 40 гаспадарак, 107 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 38 гаспадарак, 99 чалавек, з якіх 22 ва ўзросце да 16 гадоў, 42 — у працаздольным і 35 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0