Слабада (Суражскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883081
Слабада на карце Беларусі ±
Слабада (Суражскі сельсавет) (Беларусь)
Слабада (Суражскі сельсавет)
Слабада (Суражскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Слабада (Суражскі сельсавет)

Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 34 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі ў складзе маёнтка Каспляны, уладанне графа А.Пацея, які ў 1819 годзе прадаў маёнтак памешчыку Івану Нісцілоўскаму. Паводле інвентара 1846 года належала малалетнім нашчадкам памешчыка Фёдара Багдановіча. З 1866 года ў Веліжскім павеце. У пачатку 20 стагоддзя вёска на рацэ Каспля ў Казакоўскай воласці. У 1905 годзе адносілася да Куршчанскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 сакавіка 1924 года вёска ў Суражскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія 9 кастрычніка 1943 года спалілі вёску і загубілі 12 жыхароў, 10 жыхароў забралі ў германскі палон, 2 вяскоўцы загінулі ў баях супраць гітлерацаў на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Балашоўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. У 1969 годзе знаходзілася ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 двары, 13 жыхароў (1785)
  • 2 двары, 21 жыхар (1846)
  • 6 двароў, 44 жыхары (1905)
  • 15 двароў, 82 жыхары (1926)
  • 18 двароў, 44 жыхары (1941)
  • 11 двароў, 26 жыхароў (1969)
  • 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]