Шапурова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Шапурова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
152 м
Насельніцтва
398 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211338
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883101
Шапурова на карце Беларусі ±
Шапурова (Беларусь)
Шапурова
Шапурова (Віцебская вобласць)
Шапурова

Шапуро́ва[1] (трансліт.: Šapurova, руск.: Шапурово) — аграгарадок у Суражскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX ст. у складзе маёнтка Каспляны ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. Уладанне графа А. Пацея. З 1819, згодна купчайкрэпасці, маёмасць памешчыка Івана Нітаслаўскага, пасля яго смерці ў 1840 уладанне яго брата Ігната. Паводле інвентара 1846 у вёсцы 8 двароў, 77 жыхароў. У 1870 аграгарадок у Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні.

У пачатку XX стагоддзя вёска (162 дзес. зямлі) належала Курашчанскай сельскай грамадзе. У 1905 29 двароў, 167 жыхароў.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў маёнтку Каспляны, у якой у 1924 навучаліся 23 вучні. У 1926 налічвалася 18 двароў, 110 жыхароў. У 1930 арганізаваны калгас. У 1941 у вёсцы 45 двароў, 178 жыхароў. У час Другой сусветнай вайны нямецкія акупацыйныя ўлады забілі 102 мірных жыхароў і знішчылі 28 двароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба Рэспубліканскага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Эксперыментальная база імя Шмырова». Працуюць жывёлагадоўчая ферма, механізаваны двор, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, магазін.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 у адміністрацыйным будынку эксперыментальнай базы быў адкрыты Музей баявой і працоўнай славы. Экспанаты музея прысвечаны гісторыі гаспадаркі, баявой дзейнасці 1-й Беларускай партызанскай брыгады. У музеі захоўваюцца ўласныя рэчы камандзіра брыгады М. П. Шмырова, партызан, падарункі наведвальнікаў музея, узнагароды, фотаздымкі і інш.

У 1970 у цэнтры вёскі пастаўлены бюст Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
  • З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 766—767.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]