Рабава (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рабава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
52 чалавекі (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883076
Рабава на карце Беларусі ±
Рабава (Віцебскі раён) (Беларусь)
Рабава (Віцебскі раён)
Рабава (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Рабава (Віцебскі раён)

Ра́бава[1] (трансліт.: Rabava, руск.: Рябово) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. Знаходзіцца за 38 км на паўночны ўсход ад Віцебска. За 2,6 км з захаду і поўдня ад Рабава працякае рака Каспля. Да Рабава вядзе мясцовая аўтадарога аўтадарога Н2303 Сураж — Рабава. На поўдні Рабава пераходзіць у вёску Кузняцоўка. За 900 м на ўсход знаходзіцца вёска Дзятлы. За 700 м на паўднёвы ўсход ад Рабава праходзіць граніца з Расійскай Федэрацыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1770 годзе ўласнасць Леанарда Пацея. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе і далучэння да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (утвораны ў 1777 годзе ў Полацкай губерні). 12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Рабава ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце Віцебскай губерні.

У пачатку XIX стагоддзя вёскі Вялікая Рабава і Малая Рабава былі ў фальварку Уласава ў складзе маёнтка «Каспляны», які належаў графу Аляксандру Міхаілу Пацею (1774—1846). З 1819 года маёнткам Каспляны валодаў памешчык Іван Нісцілоўскі, які меў 6907 дзесяцін зямлі. У 1834 годзе ў складзе фальварку Уласава 5 вёсак, 194 рэвізскія душы. У 1840 годзе пасля смерці Івана Нісцілоўскага маёнтак перайшоў яго брату Ігнату.

У 1866 годзе Суражскі павет скасаваны, вёскі Вялікая Рабава і Малая Рабава ў Казакоўскай воласці Вяліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе абедзве вёскі адносіліся да Рабаўскай сельскай грамады.

Пасля вяртання ў склад БССР з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. У 1926 годзе ў вёсцы Вялікае Рабава было 36 двароў, 189 жыхароў; у Малым Рабаве 19 двароў, 102 жыхары. Пазней вёскі былі аб’яднаны. У 1929 годзе быў арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік». Мелася кузня. Калгас абслугоўваўся Суражскай МТС. У 1936 годзе ў Рабава былі пераселены вёскі Аржавухава (у 1906 годзе 68 жыхароў) і Баннікі. 20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, у якую ўвайшоў Суражскі раён. У лістападзе 1942 года і ў верасні 1943 года ў вёсцы Рабава былі разбураны ўсе двары і было забіта 60 чалавек. На фронце загінула 10 чалавек, у партызанах — 17 чалавек. Тут дзейнічала партызанская брыгада «імя А. Ф. Данукалава». У 1976 годзе на будынку праўлення калгаса павешана мемарыяльная дошка ў гонар гэтай партызанскай брыгады. У 1950 годзе цэнтр калгаса «імя Сталіна» з вёскі Уласава пераведзены ў вёску Рабава. 16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчаноўскага сельсавета перанесены ў в. Балашы і сельсавет пачаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. 22 снежня 1960 года Балашоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя была перададзена Суражскаму пассавету. З лютага 1960 года па 25 жніўня 2003 года існаваў калгас «Чырвоны сцяг». З 25 жніўня 2003 года — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Рабава» (СВК «Рабава»).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 6 двароў, 85 жыхароў (1785)
  • 18 двароў, 218 жыхароў (1846)
  • 53 двары, 157 жыхароў (1941)
  • 48 двароў, 124 жыхары (1969)
  • 78 чалавек (2003)
  • 24 гаспадаркі, 52 чалавекі (2018)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Жывёлагадоўчая ферма, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]