Маісеенкі (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Маісеенкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212883061
Маісеенкі на карце Беларусі ±
Маісеенкі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Маісеенкі (Віцебскі раён)
Маісеенкі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Маісеенкі (Віцебскі раён)

Маісе́енкі, таксама Майсеенкі[1] (трансліт.: Maisiejenki, руск.: Моисеенки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 33,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 39,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе вёска ўласнасць Леанарда Пацея. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе і далучэння да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (утвораны ў 1777 годзе ў Полацкай губерні). 12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Маісеенкі ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце, Віцебскай губерні.

У пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка «Каспляны», які належаў графу Аляксандру Міхаілу Пацею (1774—1846). З 1819 года маёнткам Каспляны валодаў памешчык Іван Нісцілоўскі. У 1840 годзе пасля смерці Івана Нісцілоўскага маёнтак перайшоў яго брату Ігнату. У 1866 годзе Суражскі павет скасаваны, вёска Маісеенкі ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска адносілася да Курашчанскага сельскай грамады.

Пасля вяртання ў склад БССР з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. Да вайны ў суседніх Праніках быў арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». 20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, у якую ўвайшоў Суражскі раён.

У верасні і лістападзе 1942 года ў вёсцы Маісеенкі былі разбураны ўсе двары і было забіта 18 чалавек. На фронце загінула 4 чалавекі, у партызанах — 7 чалавек. Тут дзейнічала партызанская брыгада «імя А. Ф. Данукалава».

16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчонкаўскага сельсавета перанесены ў в. Балашы і сельсавет пачаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. 22 снежня 1960 года Балашоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя была перададзена Суражскаму пассавету.

Вёска ў складзе КУСГП «Эксперыментальная база імя Шмырова».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 9 двароў, 97 жыхароў (1785)
  • 4 двары, 57 жыхароў (1846)
  • 8 двароў, 58 жыхароў (1905)
  • 13 двароў, 70 жыхароў (1926)
  • 13 двароў, 48 жыхароў (1941)
  • 2 двары, 2 жыхары (2000)
  • 1 двор, 1 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Майсе́енкі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]