Сычы (Брэсцкі раён)
Вёска
Сычы
| ||||||||||||||||||||||
Сычы на Вікісховішчы
|
Сычы́[2] (трансліт.: Syčy, руск.: Сычи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетраў па паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1565 годзе кароль Жыгімонт II Аўгуст падараваў Сычы ў пажыццёвае валоданне С.Траяноўскаму. Паводле рэвізіі 1566 года сяло — цэнтр войтаўства, 48 валок зямлі, царква Святога Духа.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У пачатку 19 стагоддзя цэнтр маёнтка, які належаў І.Высоцкаму. У 1822 годзе ён пабудаваў мураваную царкву Святой Параскевы. У 1863 годзе адкрываецца народнае вучылішча. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін і народнае вучылішча, у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.
У 1905 годзе ў сяле — 245, у маёнтку — 74 жыхары. У 1906 годзе адбылося выступленне сялян. Яны спалілі гумно са збожжам і хлеў папа, які актыўна падтрымліваў царскую ўладу. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Сычэўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну нацысты загубілі 5 жыхароў, 22 вяскоўцы загінулі на фронце.
У 1950 годзе арганізаваны калгас. З 16 ліпеня 1954 года ў Лышчыцкім сельсавеце.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 47 двароў, 411 жыхароў (1886)
- 65 двароў, 475 жыхароў (1897)
- 54 двары, 217 жыхароў (1905)
- 100 двароў, 498 жыхароў (1921)
- 45 гаспадарак, 74 жыхары (1997)
- 35 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
- Сельская бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- Царква Святой Параскевы Пятніцы 1881 года пабудовы[3]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000115
- На ўскраіне вёскі ў пейзажным парку (захаваўся часткова) сядзібны дом Талочкаў, пабудаваны з дрэва (19-20 ст.)[4].
Зноскі
- ↑ Сычи Фото Планета (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Сычы (Брэсцкі раён) на сайце Radzima.org
- ↑ Сычы (Брэсцкі раён) на сайце Radzima.org
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
- Валянціна Віталёва. Сычы́ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 459—460. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сычы (Брэсцкі раён)
- Сычы на сайце radzima.org
- Сычы (Брэсцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)