Вікіпедыя:Да аб'яднання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для аб'яднання.

Змест

Выстаўленне старонкі да аб'яднання[правіць зыходнік]

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{аб'яднаць}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да аб'яднання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы.

Значкі для галасавання[правіць зыходнік]

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

  • Сімвал голасу «злучыць» Злучыць
  • Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны
  • Сімвал пытання Пытанне

Бягучыя абмеркаванні[правіць зыходнік]

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху

Катэгорыя:Беларускія музычныя гурты і Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі[правіць зыходнік]

Неабходна аб'яднаць. Лепш укласці ўсе элементы з першай катэгорыі ў другую. Чакаю меркаванні супольнасці. --KarlKori (размовы) 16:05, 12 чэрвеня 2017 (MSK)

У катэгорыях музыкальнай тэматыкі зараз шмат беспарадку, можна яшчэ падобнае знайсці. Прапаную не выстаўляць тут усё паасобку, а пачаць агульную дыскусію на старонцы Вікіпедыя:Размовы пра катэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 16:20, 12 чэрвеня 2017 (MSK)
Добра, наступныя катэгорыі павешу туды. Але тыя, што апублікаваў, варта разглядзець неадкладна, улічваючы што я шчыльна працую з імі. Спадар Artsiom91, калі ласка, пакіньце сваё меркаванне аб гэтых трох аб'яднаннях, і тады мы хутка зможам правесці гэты працэс, не хочацца каб ён завіс на месяцы. --KarlKori (размовы) 11:03, 13 чэрвеня 2017 (+03)
Ужо паднімаў там гэта пытанне 16 лютага 2016, але ні хто не звярнуў увагі. Віт; размовы 12:11, 14 чэрвеня 2017 (MSK)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Выдаліць Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі. DobryBrat (размовы) 11:45, 13 чэрвеня 2017 (+03)

Катэгорыя:Гады ў музыцы і Катэгорыя:Гады ў гісторыі музыкі[правіць зыходнік]

Неабходна аб'яднаць. --KarlKori (размовы) 16:05, 12 чэрвеня 2017 (MSK)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Віт; размовы 12:11, 14 чэрвеня 2017 (MSK)

Катэгорыя:Альбомы беларускіх выканаўцаў і Катэгорыя:Беларускія музычныя альбомы[правіць зыходнік]

Прапаную аб'яднаць. Альбо перайменаваць другую катэгорыю ў Беларускія музычныя зборнікі і адпаведна рассартыраваць. --KarlKori (размовы) 16:05, 12 чэрвеня 2017 (MSK)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Віт; размовы 12:12, 14 чэрвеня 2017 (MSK)

Дуда і Беларуская дуда[правіць зыходнік]

Перанесена са старонкі Вікіпедыя:Да выдалення#Дуда

Дубль. Змест перанесці ў асноўны артыкул Беларуская дуда, пад назваю пакінуць перасылку ці зрабіць старонку-недназначнасць.--178.172.187.9 15:02, 26 мая 2017 (MSK)

Аб'яднаць змест, дубль - Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. Віт; размовы 14:52, 27 мая 2017 (+03)

Могілкі Паўночныя-1, Могілкі Паўночныя-2, Могілкі Паўночныя-3[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Аб'яднана.--Artsiom91 (размовы) 00:18, 11 чэрвеня 2017 (+03)

Востраў Ісландыя і Ісландыя[правіць зыходнік]

Перанесена са старонкі Вікіпедыя:Да выдалення#Востраў Ісландыя

Сімвал голасу «выдаліць» Выдаліць. Інфармацыю перанесці ў арт. Геаграфія Ісландыі. Прычына: Навошта ствараць асобныя артыкулы пра такія астравы, калі іх геаграфічныя межы супадаюць з эканамічна-адміністрацыйнымі; Гэтыя артыкулы прэцэдэнты Беларускай Вікіпедыі, бо геаграфічная інфармацыя пра іншыя астравы, межы якіх супадаюць: Фарэрскія астравы, астравы-дзяржавы Акеаніі і інш., знаходзяцца на адпаведных старонках пра дзяржавы/адміністрацыйныя адзінкі. Не аўтарытэтная прычына: большасць інтэрвік (акрамя некаторых постсавецкіх Вікіпедый) вядуць старонку Востраў ІсландыяГеаграфія Ісландыіі).  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dzianis Niadbajla (р · у)

Спадар Дзяніс, на мой погляд, знаходжанне гэтага запыту на гэтай старонцы неабгрунтаванае. Гэта трэба змяшчаць на Вікіпедыя:Да перайменавання ці Вікіпедыя:Да аб'яднання, бо непасрэднае выдаленне зместу старонак тут не прапаноўваецца. Ну а так, уласна, гэта чарговае "паляванне на ведзьмаў". Вось Вам яшчэ падобныя: Востраў Вялікабрытанія, Востраў Ірландыя, Сіцылія = Востраў Сіцылія, Корсіка = Востраў Корсіка, Востраў Мальта, Востраў Кіпр. Гэта толькі ў Еўропе, а яшчэ Азія, Вест-Індыя і інш. Давайце, прыводзьце ўсё ў агульны парадак, пераносьце, катэгарызуйце і афармляйце, калі Вам вельмі хочацца.--Artsiom91 (размовы) 17:57, 18 красавіка 2017 (+03)
Ня ведаю навошта Сп. Artificial123 раздзяліў мой запыт на два. Будзем весці дыскусію толькі ў адным. Сп. Artsiom91, па-першае, гэта старонка з найбольш актыўнымі ўдзельнікамі, у адрозненні з прыведзенымі Вамі Вікіпедыя:Да перайменавання ці Вікіпедыя:Да аб'яднання, дзе дыскусія праводзіцца ў рытме «ты да я да мы з табой»:) Па-другое, прыведзеныя Вамі прыклады не падыходзяць. Востраў Вялікабрытанія → існуе 3 дзяржавы: Шатландыя, Англія, Уэльс; Востраў Ірландыя → 2 дзяржавы: Паўночная Ірландыя і ІрландыяВостраў Сіцылія і Востраў Корсіка → не асобныя дзяржавы, і нават не залежныя тэрыторыі; Востраў Мальта → такі арт. не патрэбна пераносіць, бо дзяржава Мальта складаецца з некалькуі астравоў; Востраў Кіпр → перанесці ў Геаграфія Кіпра. Розніца ў тым, што Ісландыя і Грэнландыя маюць аднолькавыя геаграфічныя межы з дзяржавамі, якія на іх тэрыторыі існуюць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:10, 18 красавіка 2017 (+03)
Не трэба быць геніем, каб зразумець. Дзеля таго, каб з кожнага артыкула патрапіць на секцыю на гэтай старонцы. --Artificial123 (размовы) 18:13, 18 красавіка 2017 (+03)
Межы не зусім адны і тыя ж, дзяржавы Ісландыя і Грэнландыя, акрамя асноўных астравоў, уключаюць яшчэ шэраг суседніх. Ну, вось давайце, поўнасцю распішыце, у якіх сітуацыях, на Ваш погляд, варта мець адзін артыкул, дзе пра востраў і дзяржаву, дзе пра геаграфію і дзяржаву; у якіх выпадках можна артыкулы аб'яднаць з-за малой колькасці інфармацыі ў кожным (а так яны маглі існаваць асобна). Зараз вось яшчэ Кіпр выяўлены, што таксама патрабуе пераносу (а там, акрамя дзяржавы Кіпр, яшчэ Паўночны Кіпр і дзве брытанскія базы). Каб займацца ўсім гэтым — патрэбна нямала цярпення і ўважлівасці, а вось выхлапу — практычна нуль. А старонка "да выдалення" больш актыўная ў тым ліку і таму, што падводзіць вынік тут прасцей прастога — выдаліў/зняў шаблон і ўсё, а на іншых часценька трэба перапісваць артыкулы і інш. Таму тут, калі Вам вельмі хочацца атрымаць падтрымку супольнасці, можаце пагутарыць, але насамрэч тут проста зашмат тэхнічнай працы. Калі хочаце — рэалізуйце пераносы і працуйце са зместам. Я ж больш на гэтую дыскусію не буду траціць час. --Artsiom91 (размовы) 18:24, 18 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць Востраў Ісландыя ≠ Ісландыя, а геаграфія вострава Ісландыя ≠ геаграфіі Ісландыі, бо юрысдыкцыя дзяржавы распаўсюжваецца яшчэ на дзясяткі драбнейшых астравоў, у тым ліку на населеныя Хеймаэй і Хрысей. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:25, 18 красавіка 2017 (+03)

Добра. Пачаліся ў БелВікі часы «колькасці», а не зместу. Калісьці з гэтым спрабавала змагацца Сп. Хамелка. Аднак пасля апошняй удалай «заліўкі». «Змястоўнай» заліўкі. Будзем і далей пладзіць артыкулы-дублікаты, «пустышкі» і г.д. Дарэчы, колькі, хоць бы інтэрнэт сайтаў зацікавіліся нашым прэс-рэлізам, і што нам 10 гадоў споўнілася!? Вось Вам і адказ пра карыснасць працы на колькасць, а не змест. Дзякуй за меркаванні.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:45, 18 красавіка 2017 (+03)
І якое дачыненне маюць заліўкі і прэс-рэлізы да гэтага абмеркавання? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:54, 18 красавіка 2017 (+03)
Зрабіць перанакіраванне ў раздзел «Прырода Ісландыі», бо арт."Востраў Ісландыя" — дублікат. --Rymchonak (размовы) 19:41, 18 красавіка 2017 (+03)
Не бачу сэнсу ў тым, каб цягнуць па ўсіх адмысловых старонках адно і тое ж абмеркаванне пра астравы\адміністратыўныя адзінкі! Ёсць распачатая размова аб мэтазгоднасці такіх артыкулаў ТУТ, навошта яшчэ і на гэтай старонцы было ствараць дыскусію? А гаварыць, што «Да аб'яднання» і «Да перайменавання» не актыўныя староні... даруйце, супольнасць адзначаецца там не меней, чым на гэтай старонцы--Віт; размовы 20:27, 18 красавіка 2017 (+03)
Сп. Віт, перад тым як казаць «супольнасць адзначаецца там не меней», падлічыце колькасць там, асабліва на старонке Вікіпедыя:Да перайменавання, актыўных удзельнікаў, і чашчыню наведвальнасці. А потым пачынайце параўноўваць. Сп. Rymchonak, нажаль, але як выявілася, у нас колькасць на першым месцы, і няма нікому ніякай розніцы, што гэта чысты дублікат.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:29, 18 красавіка 2017 (+03)
Падлічыў. Адны і тыя ж удзельнікі адзначаюцца на трох гэтых старонках. Ніхто з зацікаўленных міма не прайшоў:))) Проста колькасць артыкулаў, якія намінуюцца «на выдаленне» шмат большая ад усіх астатніх намінацый, старонка існуе даўжэй за іншыя, адсюль і ўяўная актыўнасць менавіта ў «Да выдалення». Правільна падвёў вынік спадар Artsiom91, «што падводзіць вынік тут прасцей прастога — выдаліў/зняў шаблон і ўсё, а на іншых часценька трэба перапісваць артыкулы». Але нешта мы не па тэме зараз гутарым--Віт; размовы 20:47, 18 красавіка 2017 (+03)
Добра, калі падлічылі, і калі ў Вас атрымаліся «адны і тыя ж», нягледзячы на тое, што розніца 4-5 удзельнікаў. А для нашага праекта, гэта каласальная розніца. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:07, 18 красавіка 2017 (+03)
Сп.Дзяніс, рана ці позна, аб'яднанне адбудзецца. --Rymchonak (размовы) 21:30, 18 красавіка 2017 (+03)
  • Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. Востраў - гэта ў тым ліку і геалагічнае ўтварэнне, якое можа мець сваю гісторыю (ну напрыклад, калі і як утварыўся, ад чаго адкалоўся і падобнае). Сюды ж можна ўключыць і геаграфічныя звесткі іменна пра сам востраў. Бо Ісландыя, як дзяржава, мае пад юрысдыкцыяй і іншыя астравы. Адпаведна, геаграфія Ісландыі - гэта абагульненае апісанне ўсяго. А вось падрабязнасці лепш размяшчаць у адпаведных тэматычных артыкулах. Канечне, кожны выпадак вострава/дзяржавы трэба разглядаць асобна, і ўніверсальныя рэцэпты тут наўрад ці ёсць. Але думаю, тут варта пакінуць, як ёсць, магчыма дапрацаваўшы, калі ў каго ёсць што дапоўніць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:13, 19 красавіка 2017 (+03)

Шаблон:Navbox і Шаблон:Навігацыйная табліца[правіць зыходнік]

Прапанова ад 19 верасня 2015 года‎ --Віт; размовы 11:48, 13 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Віт; размовы 09:59, 18 красавіка 2017 (MSK)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Medzianowsky (размовы) 21:42, 13 мая 2017 (+03)

Шаблон:ПА і Шаблон:Паслядоўнасць людзей[правіць зыходнік]

Прапанова ад 1 мая 2013 года‎ --Віт; размовы 11:48, 13 красавіка 2017 (+03)

  • Сімвал голасу «злучыць» Злучыць шляхам выдалення найменей выкарыстоўваемага Віт; размовы 09:58, 18 красавіка 2017 (+03)
  • Сімвал голасу «злучыць» Злучыць выдаліць Шаблон:ПА і прайсціся ботам па артыкулах, замяніўшы яго незразумелыя адна- і двухлітарныя параметры на параметры Шаблон:Паслядоўнасць людзей.
Замяніў {{ПА}} на {{Паслядоўнасць людзей}}. Аднак, пры ўжыванні другога праблема — калі блокаў некалькі, яны не выроўніваюцца па адным краі. У нас яшчэ ёсць шаблон {{Succession box}}. Думаю, лепей усё (па меншай меры старонкі, дзе мінімум два блока) перапрацаваць на яго. Таксама замяніць {{БлокПА}} на {{Succession box}}, {{БлокПА}} выдаліць.--Artsiom91 (размовы) 21:04, 25 красавіка 2017 (+03)

Фотаэлектрычны эфект і Фотаэфект[правіць зыходнік]

Прапанована 8 снежня 2016‎ --Віт; размовы 11:51, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Дубль артыкула. Віт; размовы 14:14, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Medzianowsky (размовы) 21:44, 13 мая 2017 (+03)

Заўвагі[правіць зыходнік]

Тэрмін Халакост і Халакост[правіць зыходнік]

Прапанована 5 мая 2013 --Віт; размовы 11:51, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Не бачу сэнсу ў існаванні асобнга артыкула пра тэрмін. Віт; размовы 14:04, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. --Rymchonak (размовы) 14:13, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:55, 18 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. DobryBrat (размовы) 16:05, 26 мая 2017 (+03)

Заўвагі[правіць зыходнік]

Свіслацкае гарадзішча і Свіслацкі замак 12-17 ст.[правіць зыходнік]

Прапанована 8 студзеня 2017‎ --Віт; размовы 11:51, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць, адно і тое ж. Віт; размовы 14:02, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. Зусім розныя рэчы. Патрэбна дакладна размежаваць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:55, 18 красавіка 2017 (+03)

Заўвагі[правіць зыходнік]

Пастаянная Дзірака і Пастаянная Планка[правіць зыходнік]

Прапанована 25 ліпеня 2013‎ --Віт; размовы 11:51, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць як ёсць. Гледзячы па інтэрвікам, адно — прыватны выпадак другога. Віт; размовы 14:00, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць. --Artificial123 (размовы) 22:21, 25 красавіка 2017 (+03)

Аляксандр Веніямінавіч Мяжуеў і Аляксандр Вяніамінавіч Мяжуеў[правіць зыходнік]

Прапанована 13 верасня 2016 --Віт; размовы 11:51, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Два артыкула пра адну асобу. Віт; размовы 13:58, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Памылковае напісанне імя па бацьку выдаліць. --Rymchonak (размовы) 14:14, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Два артыкула пра адну асобу.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:54, 18 красавіка 2017 (+03)

Заўвагі[правіць зыходнік]

Мотэ і Плесі[правіць зыходнік]

Прапанова да аб'яднання ад 8 снежня 2015--Віт; размовы 09:01, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. У абодвух артыкулах каштоўная інфармацыя, але адзін без інтэрвік — дубль. Віт; размовы 16:19, 14 красавіка 2017 (+03)

Крыніца Святога Яна і Янава крыніца[правіць зыходнік]

Прапанова да аб'яднання ад 29 верасня 2015--Віт; размовы 09:01, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. З артыкулаў трохі путана, але зразумела, што пра адно і тое ж. Віт; размовы 16:16, 14 красавіка 2017 (+03)

Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны і Францыск Скарына[правіць зыходнік]

Прапанова да аб'яднання ад 15 снежня 2016‎ --Віт; размовы 09:01, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць як ёсць. Мяркую, асоба такога ўзроўня заслугоўвае даследванняў у межах асобных артыкулаў. Віт; размовы 16:26, 14 красавіка 2017 (+03)

Ёсеф, Ёзэф у Імя Іосіф[правіць зыходнік]

Прапанова да аб'яднання ад 12 студзеня 2017‎ --Віт; размовы 09:01, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць пад назвай «Іосіф», сабраўшы ўсю інфрмацыю з артыкулаў, пакінуўшы перасылкі. --Rymchonak (размовы) 16:04, 14 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «супраць» Супраць. Гэта розныя імёны і розныя неадназначнасці. Не будзеце ж аб'ядноўваць "Іван", "Іаан" і "Джон"; "Георгій" і "Джордж". У артыкуле Імя Іосіф дастаткова даць спасылкі на іншыя варыянты.--Artsiom91 (размовы) 16:15, 14 красавіка 2017 (+03)
Даведнік «Who's Who der Vornamen», Deutscher Taschenbuch Verlag, München, 1999, с. 149, артыкул пра імя Ёзэф, Ёзэфа дае таксама іншамоўныя адпаведнікі: Джозеф, Джо (анг.), Жазеф (фр.), Джузэпэ (іт.), Хасэ (ісп.), Іосіф, Осіп (рус.). Таму лагічна ўсё аб'яднаць пад адной назвай, падаўшы ўсе варыянты імя. --Rymchonak (размовы) 09:25, 15 красавіка 2017 (+03)
Ну, а калі мне хочацца пачытаць менавіта пра чэшскага Ёсефа, то чаму я павінен шукаць у вялікім артыкуле сярод процьмы аналагаў. Далей, калі будзе адзін артыкул і з астатніх варыянтаў перасылкі, то што рабіць, калі некаторыя варыянты імёнаў маюць іншыя значэнні і могуць утвараць неадназначнасці. У іншых вікіпедыях так не робіцца. Там звычайна пішацца пра адно імя ў адной мове, і пералічваюцца адпаведнікі ў іншых мовах са спасылкамі. Але, варта заўважыць, што там артыкулы пра імёны з'яўляюцца менавіта артыкуламі, а не "Іосіф — імя" і пералік носьбітаў (што можна хутчэй трактаваць як неадназначнасць), таму нам таксама трэба вызначыцца, разглядаць артыкулы як неадназначнасці (тут пытанне, ці правільна даваць неадназначнасці па імені, бо носьбітаў процьма) ці як артыкулы менавіта пра імя (тады пытанне, а чаму такі кароткі змест). Ну, і трэба прыняць рашэнне, чаго мы ўвогуле ад гэтых артыкулаў чакаем, бо падчас выдалення шэрагу артыкулаў пра імёны гэтыя пытанні вырашаны не былі.--Artsiom91 (размовы) 10:48, 15 красавіка 2017 (+03)
Прапаную ў прэамбуле аб'яднанага артыкула пералічыць варыяцыі імя ў іншых мовах, далей апісаць на аснове «Who's Who der Vornamen» паходжанне імя, пералік вядомых носьбітаў зрабіць для кожнай варыяцыі імя ў алфавітным парадку. --Rymchonak (размовы) 12:02, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць Розныя імёны, якія маюць агульнае паходжанне, не варта зліваць у адзін, бо атрымаецца кашы. А каша спараджае памылкі, напрыклад: рэдактары, абапіраючыся на змест такога зборнага спісу, замест чэшскага Ёсеф выкарыстоўваюць нямецкае Ёзэф, бо форма Ёсеф проста не была з пэўных прычын згадана ў артыкуле Іосіф, або яшчэ далей ідуць - бяруць звыклае імя Іосіф з назвы такога артыкула. Рэгулярна сутыкаюся з гэтым у рувікі. Згодны з Artsiom91, што трэ вызначыцца з пытаннем артыкул vs. неадназначнасць і патрабаванняў да імёнаў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:09, 17 красавіка 2017 (+03)
Імёны Ёсеф і Ёзэф Сімвал голасу «злучыць» Злучыць, Імя Іосіф пакінуць асобным артыкулам Віт; размовы 12:56, 19 красавіка 2017 (+03)
І пад якой назвай тады злучаць будзем? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:30, 19 красавіка 2017 (+03)
Калі браць нямецкую мову ням.: Josef, то «s» чытаецца як «з». Як я разумею, гістарычны ланцужок распаўсюджвання: яўрэйскае Іосіф → потым нямецкае імя → толькі потым чэшскае. Калі памыляюся, растлумачце як павінна быць. Віт; размовы 13:46, 19 красавіка 2017 (+03)

Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі і Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі[правіць зыходнік]

Прапанова да аб'яднання ад 13 верасня 2016‎ --Віт; размовы 09:01, 12 красавіка 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць, адзін артыкул пра палітыка-легкаатлета, другі пра легкаатлета-палітыка. Віт; размовы 16:00, 14 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Два артыкулы пра аднаго чалавека.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:35, 18 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Толькі пад якой назвай? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:48, 18 красавіка 2017 (+03)
Якая розніца, мы ж так з імёнамі па бацьку не вызначыліся, і артыкулы 50/50. Адзінае, варта захаваць гісторыю ад больш старога артыкула (які Анатолевіч).--Artsiom91 (размовы) 20:51, 18 красавіка 2017 (+03)

Катэгорыя:Музычныя гурты і Катэгорыя:Музычныя калектывы[правіць зыходнік]

--Artificial123 (размовы) 10:03, 21 лютага 2017 (+03)

Мне здаецца тут не трэба аб'ядноўваць, але варта перарабіць структуру дрэва ўкладзенасці. Напрыклад так:
  • Музыка
    • Музычныя калектывы
      • Музычныя гурты
      • Дуэты / Трыа / Квартэты / Квінтэты і г.д.
      • Хоры
      • Аркестры

--Weintrauber (размовы) 10:43, 21 лютага 2017 (+03)

У любым выпадку — дубль. Трэба альбо аб'ядноўваць, альбо ўкласці адно ў адно--Віт; размовы 10:52, 21 лютага 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Катэгорыі, якія дублююць адзін аднаго.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:35, 18 красавіка 2017 (+03)

Грэнландыя і Востраў Грэнландыя[правіць зыходнік]

Прапанована да аб'яднання 15 снежня 2015 года --Віт; размовы 14:35, 20 лютага 2017 (+03)

Мяркую, геаграфічны артыкул і адміністратыўна-палітычны павінны існаваць асобна--Віт; размовы 11:18, 20 сакавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «пакінуць» Пакінуць, але больш выразна паказаць розніцу, бо цяперашнія Грэнландыя і Востраў Грэнландыя пачынаюцца са слова "востраў" --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:11, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «злучыць» Злучыць. Спрэчная сітуацыя. Навошта асобны артыкул пра востраў, калі ўсю інфармацыю можна змясціць у артыкул. Дарэчы, паглядзіце як мала інтэрвік у арт. "Востраў", якія ў асноўным вядуць на 4 мовы Расійскай Федэрацыі, нашы раздзелы і суседнія з Расіяй. Калі паглядзець на тэндэнцыю, у т.л. і нашага праекта, усё цянуць з «Вікіпедыі на рускай мове», то прыходзім да высновы, што артыкул пра востраў быў створаны на ўсялякі выпадак, каб больш было. Тым больш некаторыя інтэрвікі вядуць не на востраў, а на саму Грэнландыю. Усе аргументы «За» напісаны тут.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:34, 18 красавіка 2017 (+03)
Ёсць Ісландыя і Востраў Ісландыя, і інтэрвік там дастаткова. Ну а ўвогуле, нярэдкая сітуацыя калі інтэрвікі існуюць і акрамя рускай, проста не прастаўлены.--Artsiom91 (размовы) 10:35, 18 красавіка 2017 (+03)
У тым і справа, што большасць інтэрвік вядуць не да арт. Востраў Ісландыя, а на арт. Геаграфія Ісландыі. І на маю думку, гэта правільна. Навошта ствараць асобныя артыкулы пра такія астравы, калі іх геаграфічныя межы супадаюць з эканамічна-адміністрацыйнымі. Бо ў нашым выпадку атрымліваецца, што арт. пра востраў Грэнландыя будзе цалкам дубляваць арт. Геаграфія Грэнландыі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:10, 18 красавіка 2017 (+03)

Бібліятэкі Сапегаў і Ружанская бібліятэка Сапегаў[правіць зыходнік]

Прапанована да аб'яднання 12 снежня 2016 года --Віт; размовы 14:09, 20 лютага 2017 (+03)

Сімвал голасу «злучыць» Злучыць--Віт; размовы 11:17, 20 сакавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «супраць» Супраць. Ружанская бібліятэка Сапегаў паўнавартасны артыкул, якому зліццё з аглядным Бібліятэкі Сапегаў не патрэбна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:15, 17 красавіка 2017 (+03)
Па назве, можа падацца што так. Але калі пачытаць змест, то бачна, што на самой справе бібліятэк (згодна з артыкулам Бібліятэкі Сапегаў) было ўсяго дзве (ружанская і коданьская), яны проста пераязджалі з месца на месца. І пра ружанскую таксама ў артыкуле сказана, што яна пазней пераехала ў Вільню, Пецярбург і інш. Бачна, што апісваюцца адны і тыя ж бібліятэкі. Інфармацыі не вельмі шмат і яна часам дублюецца, таму ёсць сэнс аб'яднаць. Можна і пакінуць некалькі артыкулаў, але тады іх варта неяк звязаць, пераразмеркаваць інфармацыю і інш., бо зараз артыкулы існуюць цалкам незалежна, нават адзін на аднаго не спасылаюцца.--Artsiom91 (размовы) 15:31, 17 красавіка 2017 (+03)
Сімвал голасу «супраць» Супраць. Розныя рэчы, якія і захаваліся ў розных местах. Патрэбна ўважліва вычытваць абодва артыкулы, і выдаляць інфармацыю, якая да кожнага з іх не адносіцца, а не аб'ядноўваць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:15, 18 красавіка 2017 (+03)

Архіў[правіць зыходнік]

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.