Вікіпедыя:Архіў запытаў на аб’яднанне/2017

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вынік

Другая старонка — з памылкай у назве, з’яўляецца недаперакладам з тым жа зместам, што і першая. Артыкул Ланцужныя ядзерная рэакцыя выдалены, у Ланцуговая ядзерная рэакцыя прыбраны шаблон, бо аб’ядноўваць няма чаго.--Artsiom91 (размовы) 20:54, 20 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Зроблена. Артыкулы з'яўляліся дублікатамі адзін аднаго.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:56, 20 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Пакінута як ёсць, ніхто з супольнасці не выказаўся за аб'яднанне артыкулаў. Я ў бліжэйшы час трохі папрацую з артыкулам пра кнігавыдавецкую дзейнасць, каб давесці яго да прымальнага стану. Віт; размовы 17:26, 19 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Дыскусія даўно не вядзецца. Як вынік, прапаноўваецца надалей так арганізаваць працу з артыкуламі пра імёны.

  1. Вырашаць "звачайны артыкул" vs "неадназначнасць" простым чынам: калі большая частка зместу — пералік носьбітаў, то гэта неадназначнасць, інакш — просты артыкул. Неадназначнасці варта пазначаць шаблонам "неадназначнасць", звычайныя артыкулы — не.
    1. Кароткія артыкул "Штосьці — англійскае імя" не будуць неадназначнасцямі.
    2. А вось калі туды дадаць спіс носьбітаў — то стане неадназначнасць.
    3. Калі дадаць яшчэ картку, больш распісаць пра паходжанне, ужыванне і статыстыку — зноў атрымаецца артыкул.
  2. Вызначаная такім чынам старонка неадназначнасці ў бевікі мае поўнае права, каб мець інтэрвікі на звычайныя старонкі, на катэгорыі "мужчынскія імёны" і інш.
  3. Пытанне "звачайны артыкул" vs "неадназначнасць" не вырашаецца для старонак кшталту Генрых I, якія апрацоўваюцца па тых жа прынцыпах, што звычайна (неадназначнасць, за выключэннем сітуацый з падаўляючай перавагай аднаго з варыянтаў). Пры гэтым могуць існаваць адначасова старонкі пра імя і неадназначнасць. Могуць ужывацца удакладненні (імя) і (значэнні) пры неабходнасці.
  4. Недапушчальна мець артыкулы пра імёны, калі гэта толькі памяншальная форма іншага імя. Такі артыкул трэба або пераўтварыць у неадназначнасць, або далучыць да артыкула пра асноўнае імя.
  5. Не рэкамендуецца адмыслова рабіць старонкі-неадназначнасці, якія вырашаюць неадназначнасць па імені. На такія старонкі, калі яны ўсё ж створаны, лепей дадаваць толькі людзей, якія вядомыя менавта па гэтым імені (не маюць прозвішча або не карыстаюцца ім — манархі, святыя і інш.). Проста "вядомых носьбітаў" лепей пералічваць у нармальным артыкуле пра імя. Гэтая рэкамендацыя не вымушае неадкладна перапісваць існуючыя артыкулы, але варта іх паціху дапрацоўваць у гэтым напрамку.
  6. Старонкі неадназначнасцей, калі іх назвы блізкія па тых ці іншых прыкметах, не аб’ядноўваюцца, але дадаецца раздзел "Гл. таксама", дзе даюцца спасылкі на іншыя варыянты. Гэтая ўжо існуючая практыка павінна пашырацца і на старонкі пра імёны, якія прызнаны неадназначнасцямі.

Згодна з гэтымі правіламі, усе тры старонкі Ёсеф, Ёзэф у Іосіф зараз з’яўляюцца неадназначнасцямі, і таму іх не аб’ядноўваем, а дадаем спасылкі адзін на аднаго. Але ў будучыні, калі хоць адзін будзе дапрацаваны да ўзроўня нармальнага артыкула (напрыклад з дапамогай Who’s Who der Vornamen), то можна будзе астатнія варыянты імя дапісаць туды (але яшчэ лепей, вядома, з усіх варыянтаў зрабіць паўнавартасныя артыкулы).--Artsiom91 (размовы) 19:56, 29 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Шаблон:Navbox захаваны, але пераналаджаны выкарыстоўванне Шаблон:Навігацыйная табліца, тым самым фактычна шаблоны аб’яднаны.--Artsiom91 (размовы) 12:11, 29 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

{{ПА}} і {{БлокПА}} заменены ў артыкулах на {{Паслядоўнасць людзей}} і {{Succession box}} і выдалены.--Artsiom91 (размовы) 17:28, 29 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Артыкулы былі аб адным і тым жа аб’екце, які стаіць на мяжы раёнаў. З Крыніца Святога Яна змест перанесены ў артыкул Янава крыніца, першы зроблены перасылкай на другі.--Artsiom91 (размовы) 18:09, 12 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

У будучым, магчыма, будзе сэнс мець два асобных артыкула, але зараз былі кароткія і пераблытаныя зместы. З Тэрыторыя Фарэрскія астравы інфрамацыя перанесена ў Фарэрскія астравы, артыкул выдалены.--Artsiom91 (размовы) 17:52, 12 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Старонкі не дапрацоўваюцца, сэнсу ў асобным існаванні малых артыкулаў няма. Аб’яднана, старонкі пра паслоў зроблена перасылкай на старонку пра пасольства.--Artsiom91 (размовы) 00:13, 22 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Сурпаць нікога, дзве катэгорыі аб'яднаны ў адну Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі.--Artsiom91 (размовы) 23:56, 21 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

{{Юзербокс}} зроблены перамылкай на {{Userbox}}.--Artsiom91 (размовы) 13:48, 19 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Тэрміны трохі розныя: "Беларускі час" азначае хутчэй часавы пояс (які можа быць прыняты ў некалькіх краінах), а "Часавыя паясы Беларусі" — апісанне часавых паясоў адной краіны. Аднак у дачыненні да Беларусі (адзін пояс у краіне і адна краіна карыстаецца гэтым поясам) сэнсу ў двух артыкулах няма, таму аб'яднана пад назвай Беларускі час. Артыкулы "Часавыя паясы краіны" лічым мэтазгодным мець толькі ў выпадку, калі паясоў у краіне некалькі (артыкулы, якія гэта парушаюць, будуць выстаўлены на выдаленне).--Artsiom91 (размовы) 14:09, 19 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана. Адзін артыкул быў без крыніц, другі без інтэрвік. --МВ (папярэдзіць) 12:34, 19 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Імігрыравалі vs Імігравалі

Вынік

Супраць варыянту "іміграваць" нікога. Адпаведна, прымаем яго ў якасці асноўнага. Катэгорыі аб'яднаны ці перанесены пад варыянт "імігравалі".--Artsiom91 (размовы) 16:59, 4 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Практыка, згодна з якой плануецца аб'ядноўваць тыя ці іншыя астравы, так і не распрацавана. Дзяржава Ісландыя сапраўды ўключае іншыя астравы, таму звесткі менавіта пра востраў Ісландыю могуць быць карыснымі, да дзяржавы яны адносін не маюць. Не аб'яднана.--Artsiom91 (размовы) 12:21, 21 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Можна было б пераназваць артыкул пра востраў у Геаграфія Грэнландыі, але сутнасці гэта не змяняе. Наяўнасць двух артыкулаў цалкам дапушчальная як мінімум у якасці падзелу тэматыкі, як існуе артыкул Гісторыя Беларусі асобна ад Беларусь. У артыкуле пра адміністрацыйную адзінку выдалены сцвярджэнні пра тое, што гэта востраў. Артыкулы не аб'яднаны.--Artsiom91 (размовы) 12:11, 21 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб’яднана ў адзін артыкул, які больш старэйшы і мае інтэрвікі. З артыкула-дубля зроблена перасылка, жадаючыя могуць абмеркаваць перайменаванне. Віт; размовы 03:13, 9 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб’яднаў у адзін артыкул, зрабіў перасылку. Віт; размовы 02:37, 8 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супольнасць выказалася за тое, каб пакінуць абодва артыкулы. Запрашаю зацікаўленых удзельнікаў папрацаваць над дакладным размежаваннем зместу артыкулаў. Віт; размовы 00:34, 3 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Прынцыповая пазіцыя супольнасці зразумелая, лічу абмеркаванне можна зачыняць. Артыкулы пакідаюцца як асобныя, шаблоны здымаюцца. Запрашаю ўсіх зацікаўленых працягваць працу над праўкамі артыкулаў з мэтай размежавання зместу. Віт; размовы 14:40, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана ў артыкул з больш старэйшай гісторыяй і інтэрвікамі, з дубля зроблена перасылка. Віт; размовы 13:55, 31 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана пад назвай Аўтапоезд, з артыкула Аўтацягнік зроблена перасылка. Віт; размовы 12:52, 31 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана з больш старым артыкулам, які мае інтэрвікі. З артыкула-дубля стварый перасылку. Просьба да адміністратараў выдаліць ці перанесці старонку размоў, якая згубіла цяпер ужо сэнс. Віт; размовы 10:41, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Пакінута, за злучэнне нікога няма. Выразна размяжаваныя паняцці, розныя артыкулы ў іншых моўных раздзелах, абгрунтована у шаблоне {{планкаўскія адзінкі}}. Віт; размовы 15:25, 22 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана з артыкулам «Фотаэфект», паколькі ён больш старэйшы і мае інтэрвікі. Супраць нікога не было, інфармацыя перанесена, зроблена перасылка з артыкула-дубля. Віт; размовы 15:09, 22 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана з артыкулам Халакост, інфармацыя з артыкула пра тэрмін перанесена, зроблена перасылка з артыкула-дубля. Віт; размовы 15:05, 10 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана з больш старым артыкулам Аляксандр Веніямінавіч Мяжуеў, інфармацыя з артыкула з памылковым напісаннем імя па бацьку перанесена, выстаўлены шаблон да хуткага выдалення артыкула. Віт; размовы 13:10, 10 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана з больш старым артыкулам Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі, інфармацыя перанесена, выстаўлены шаблон да хуткага выдалення дублюючага артыкула. Віт; размовы 12:12, 10 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана 25 чэрвеня 2017 удзельнікам Artsiom91. Віт; размовы 12:51, 7 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана — старонкі з першай катэгорыі перанесены ў другую. Цяпер "гурты" варта выкарыстоўваць толькі для пазначэння пэўнага стыля, інакш катэгорыі называць "калектывы".--Artsiom91 (размовы) 23:38, 27 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана.--Artsiom91 (размовы) 00:18, 11 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана — фактычна так, як прапанавана, толькі замест "Музыяныя гурты" маем Катэгорыя:Музычныя гурты паводле жанраў.--Artsiom91 (размовы) 23:42, 27 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Вынік

Катэгорыі не аб'яднаны, бо фактычна гэта былі розныя званні, якія абодва існавалі, хоць і ў розныя часы і фактычна азначалі адно і тое ж. Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры БССР згодна з агульнай практыкай перанесена ў Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР. У катэгорыях прапісан час іх уручэння са спасылкамі на іншыя катэгорыі. Усе старонкі аднесены да правільных катэгорый.--Artsiom91 (размовы) 00:13, 26 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

{{Футбольная ліга}} зроблен перасылкай на {{Картка футбольнай лігі}}.--Artsiom91 (размовы) 21:25, 25 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

Старонка «Антоній Гарэцкі» была сцёрта ўдзельнкам Хомелка 13 красавіка 2017. Віт; размовы 15:44, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ну, супер. Навошта напрагацца, штосьці аб'ядноўваць — выдалілі і прабем няма.--Artsiom91 (размовы) 15:46, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

Катэгорыя Дзеячы хрысціянства выдалена, артыкулы з катэгорыі перанесены ў Катэгорыю Постаці пратэстантызму/хрысціянства.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:54, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Спадар Дзяніс, падчас пераносаў Вы таксама ачысцілі катэгорыю Катэгорыя:Пастары — з якой нагоды? Прапануеце выдаліць? Ну і Катэгорыя:Дзеячы пратэстантызму таксама да выдалення ідзе.--Artsiom91 (размовы) 19:39, 17 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Сп. Artsiom91, я выкарыстоўваю пры дадаванні катэгорый толькі АнглВікі, бо лічу, што ў РуВікі зашматлікая катэгарызацыя. Пастары? Што пачнем ствараць катэгорыі і пра святароў, і пра прэсвітараў, і пра ксяндзоў і г.д. Ці як? Чым «пастар» заслуговае асобнай катэгорыі? Больш таго, як Вы збіраецеся вызначаць, хто «пастар», а хто не? А што не так з Катэгорыя:Дзеячы пратэстантызму, у нас паўсюль Постаці. Вось я ў Катэгорыя:Постаці пратэстанцтва і перанёс. Праўда не паленаваўся і праверыў, хто пратэстант, а хто лютэранін, ці баптыст. А то атрымліваўся поўны вінегрэт ў катэгорыі: усё і ўся.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:05, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ды я не супраць выдалення гэтых катэгорый. Проста Вы іх ачысцілі і не выдалілі, нават шаблона не паставілі. Ну дык выдаліце ўжо.--Artsiom91 (размовы) 08:51, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана --JerzyKundrat (размовы) 11:00, 6 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана.--Artsiom91 (размовы) 21:13, 24 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Вынік

Аб'яднана.--Artsiom91 (размовы) 21:22, 18 лютага 2017 (+03)[адказаць]