Гелена Скірмунт
Гелена Скірмунт | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1827 |
Месца нараджэння | в. Калоднае, цяпер Столінскі раён |
Дата смерці | 1 лютага 1874 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Скірмунт |
Маці | Гартэнзія з Ордаў[d] |
Муж | Казімір Маўрыцый Сымон Скірмунт |
Дзеці | Канстанцыя Скірмунт і Казіміра Браніслава са Скірмунтаў[d] |
Род дзейнасці | мастачка, скульптарка |
Жанр | Жывапіс, Скульптура |
![]() |
Гелена (Хелена) Скі́рмунт (5 лістапада 1827, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — 1 лютага 1874) — мастачка і скульптар. З роду Скірмунтаў.
Біяграфія
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B6_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B4_%D1%84%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%BC_%D1%9E_%D0%9F%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%83._%D0%93%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0_%D0%A1%D0%BA%D1%96%D1%80%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%82.jpg/250px-%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B6_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B4_%D1%84%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%BC_%D1%9E_%D0%9F%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%83._%D0%93%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0_%D0%A1%D0%BA%D1%96%D1%80%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%82.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/Self-portrait_by_Helena_Skirmunt.jpg/250px-Self-portrait_by_Helena_Skirmunt.jpg)
Нарадзілася ў сям'і пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Тамашавіча-Адамавіча Скірмунта (1794—1847) і Гартэнзіі Міхалаўны Орды, шлюб якіх адбыўся ў 1825. З'яўлялася пляменніцай Напалеона Орды. Яе бацька валодаў значнымі зямельнымі валоданнямі ў Пінскім павеце: маёнтак Калоднае — у 1814 налічваў 118 рэвізскіх душ; і маёнтак Рухч — у 1834 налічваў 621 душу, а ў 1841 — 817.
Пачала вучыцца мастацтву ў Вільні ў Вікенція Дмахоўскага[1]. У 1844—1845 падарожнічала па Еўропе (у т.л. Берлін, Парыж). Малявала партрэты, пейзажы, абразы для касцёлаў. Як скульптар выканала шмат распяццяў, медальёны з партрэтамі, у т.л. І. Лялевеля, Ю. Крашэўскага. У 1863 за спробу даставіць дэпешу Р. Траўгуту арыштавана і саслана ў Тамбоў. Пасля жыла ў Крыме. У апошнія гады жыцця працавала ў гістарычным жанры (гіпсавыя плакеты «Міндоўг», «Гедзімін», гістарычныя шахматы ў выглядзе войска Яна III Сабескага і туркаў і інш.). Вяла дзённік, які часткова апублікаваны Б. Ф. Залескім разам з лістамі пад назвай «3 жыцця літвінкі, 1827—1874» (1876).
Сям'я
У 21 год выйшла замуж за свайго дальняга родзіча архітэктара Казіміра Аляксандравіча Скірмунта. У шлюбе з ім нарадзіла 4 дзяцей[2]:
- Станіслаў (1857—1921), падарожнік, дырэктар упраўлення лясамі ў Судане, уладальнік сядзібы ў Хартуме.
- Ірэна (1851—1905), жыла ў Варшаве, выйшла замуж за Т. Альшэўскага.
- Канстанцыя (1851—1933[3]), вядомая польская публіцыстка, гісторык.
- Казіміра Браніслава (1865—1938), выйшла замуж за Казіміра Ігната Ромер (1848—1921), уладальніка маёнтка ў Ямполі. Нарадзіла 5 дзяцей.
Зноскі
- ↑ Гелена Скирмунт: литвинка, патриотка, первая женщина-скульптор (руск.). Комсомольская правда. Праверана 05.02.2018.
- ↑ Helena Skirmunt h. Dąb (польск.). Праверана 04.02.2018.
- ↑ «Уроборос», или чтоб не было стыдно за пинский некрополь (руск.). Media-Polesye. Праверана 05.02.2018.
Літаратура
- Вяроўкін-Шэлюта У. Скірмунты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
- Залескі Б. З жыцця літвінкі. — Мінск, 2009.
- Несцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 334 с.: іл. ISBN 985-6302-37-4.
- Асобы
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1827 годзе
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 1874 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Усходнія Пірэнеі
- Памерлі ў Пінску
- Пахаваныя ў Пінску
- Мастакі паводле алфавіта
- Род Скірмунтаў
- Скульптары Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Нарадзіліся ў Столінскім раёне
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
- Нарадзіліся ў Калодным