Род Скірмунтаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Скірмунты
POL COA Dąb.svg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя
Першы з роду Богуш Скірмунт

Скі́рмунты — шляхецкі род уласнага герба (у блакітным полі 2 чырвоныя сэрцы, паміж імі 2 сярэбраныя стралы ўгару). З XVIII ст. ужывалі герб «Дуб» з княжыцкай мітрай, выводзілі сябе ад легендарнага летапіснага літоўскага князя Скірманта.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна Скірмунты паходзілі з Упіцкага павета. Тамашняя лінія роду карысталася крыху іншым прозвішчам — Скірмант. Яны жылі таксама ў Ашмянскім павеце і на Магілёўшчыне. Пачынальнік пінскай лініі Богуш Скірмунт быў у 1543 г. падстарастам Давыд-Гарадоцкім, у 1552 ад каралевы Боны атрымаў маёнтак Плотніца ў Пінскім павеце. Яго нашчадкі шляхам куплі і шлюбаў набылі значныя зямельныя ўладанні.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

  1. Богуш (пам. 1563), пачынальнік пінскай лініі Скірмунтаў.
    1. Мікалай.
      1. Леў.
      2. Пётр.
        1. Павел.
        2. Юрый.
        3. Самуіл.
      3. Фёдар.
    2. Крыштаф (пам. 1612), уладальнік маёнтка ў Плотніцы, пінскі суддзя.
      1. Ян, у 1569 г. падпісаў Люблінскую унію за смаленскія землі, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
        1. Казімір.
        2. Адам, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
          1. Матвей (Матэвуш), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            1. Ян.
              1. Іазефат.
                1. Людвіг.
            2. Фларыян.
            3. Юзаф.
            4. Адам.
              1. Франц.
                1. Якаў.
                  1. Франц, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
                  2. Ян (Іван), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            5. Васілій.
            6. Феліцыан.
            7. Антоній.
              1. Пётр.
                1. Антоній.
                  1. Аляксандр (нар. 1830).
                  2. Пётр (нар. 1831).
                  3. Канстанцін.
                2. Сцяпан.
        3. Леў.
        4. Ярош.
        5. Бенедыкт.
        6. Юрый, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
          1. Казімір, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
          2. Ян.
          3. Андрэй.
      2. Матэвуш, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
        1. Самуіл.
        2. Сямён.
        3. Казімір.
        4. Ігнат.
        5. Гаўрыіл.
        6. Ян, жытамірскі войскі, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
          1. Геронім.
          2. Аляксандр, гараднічы пінскі, абозны пінскі (1704), староста вячыкоўскі (1710—1740), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і маёнткаў у Пінскім, Вількамірскім, Ашмянскім, Менскім і Кіеўскіх паветах; ж. — Карнэлія Орда.
            1. Франц, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            2. Станіслаў.
              1. Ануфрый.
                1. Ян.
                2. Ігнацій.
            3. Ігнацій.
              1. Сымон (Шыман, Сямён) (17471817 ці 1835), дзяржаўны дзеяч, купіў маёнткі Моладава, Парэчча і Альбрэхтова, заснавальнік сядзібна-паркавага комплексу ў Моладава; ж. — Эльжбета Ажэшка (нар. 1770).
                1. Аляксандр Ізідор (17981870), буйны палескі прадпрымальнік, пінскі павятовы маршалак (1829—1835), заснавальнік цукровага завода ў Парэччы і фабрыкі сукна ў Моладава[1][2]; ж. — Канстанцыя Казіміраўна Сулістроўская (1806—1845).
                  1. Казімір Маўрыкій Сямён (1824—1877 ці 1893), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў; ж. — Гелена (18271875), мастачка.
                    1. Станіслаў (1857—1921), падарожнік, дырэктар упраўлення лясамі ў Судане, уладальнік сядзібы ў Хартуме.
                    2. Ірэна (1851—1905), жыла ў Варшаве; м. — Т. Альшэўскі.
                    3. Канстанцыя (18521934), публіцыстка, гісторык, апошняя ўладальніца Палаца Бутрымовічаў.
                    4. Казіміра Браніслава (1865—1938); м. — Казімір Ігнат Ромер (1848—1921), уладальнік маёнтка ў Ямполі.
                  2. Караліна (1824—1916), уладальніца маёнтка ў Каранёва, выхоўвала Марыю Радзевіч(польск.) бел.; м. — Баляслаў Адамавіч Скірмунт (1817—1857).
                  3. Антаніна (1825 ці 1827—1921). Магчыма, яе часам згадваюць, як яшчэ адну сястру Антонію[3].
                  4. Канстанцін (1828—1880), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, уладальнік Шэметава, Воўчына і Астраўлян; ж. — Габрыэла Казіміраўна Умястоўская (1839—1922).
                    1. Марыя (1858—1907), аўтар прац па батаніцы; м. — Пётр Твардоўскі, уладальнік маёнтка ў Велясніцы.
                    2. Казімір (1861—1931), доктар тэалогіі.
                    3. Юзэфа (1863—1899); м. — Зыгмунт Хамінскі (1860—1937), уладальнік маёнтка ў Дабраўлянах, сын Станіслава Хамінскага(руск.) бел..
                    4. Баляслаў (1868/9 — 1941/2), апошні ўладальнік маёнтка ў Шэметава; ж. — Габрыэла Хлапоўская (1873—1942), забіта партызанамі Ф. Маркава[4].
                      1. Канстанцін (1896—1920).
                      2. Марыя (1898—1952); м. — Заслаў Юзаф Назарэвіч (1893—1962).
                      3. Юзэфа (1899—1995); м. — Генрык Кулікоўскі (1889—1966).
                      4. Сафія (1900—1969); м. — Казімір Млакасевіч (1893—1945).
                      5. Тэрэза (1901—1962); м. — Казімір Вішнеўскі (1895—1953).
                      6. Ева (1903—1964); м. — Яўген дэ Вірыён (1898—1952).
                      7. Лідзія Габрыэла (1904—1942), забіта партызанамі Ф. Маркава; м. — Леон Карыбут-Дашкевіч (1898—1978).
                      8. Эдвард (1906—1965); ж. — 1. Ванда Загорская-Фастовіч (1913—1945); 2. Вольга Шэрэр (1924—1988). Ад 2:
                        1. Крысціна (нар. 1950); м. — Міхаіл Форд (нар. 1952).
                      9. Ян (1909—1944).
                  5. Аляксандр Юльян (18301909), палітычны дзеяч, уладальнік маёнтка ў Парэччы; ж. — Тэафіла Зянонаўна Любанская (1836/7 — 1928).
                    1. Вацлаў (1852—1872).
                    2. Тэафіла Гартэнзія Марыя (1857—1935), хросніца Н. Орды; м. — Эдвард Корсак-Залескі (нар. 1850).
                    3. Аляксандр Сымон (Сямён) (1858—1940).
                    4. Браніслава Валерыя Матыльда (1860—1916).
                    5. Ванда Фартуната (1864—1954).
                    6. Раман Мар’ян (1868—1939), палітычны дзеяч.
                    7. Феліцыя Марыя Магдалена (1870—1950); м. — Пётр Станішэвіч(1862—1929).
                    8. Алена (Хелена) Марыя (1872—1942), апошняя ўладальніца Парэчча; м. — Баляслаў Скірмунт (1860—1939).
                    9. Зянон (Сымон) Багдан (1874—1912), уладальнік маёнтка ў Тэклінопалі; ж. — Марыя Лясоцкая (1884—1973).
                      1. Аляксандр (1906—1927).
                  6. Канстанцыя (нар. 1830); м. — Эдмунд Аніхімоўскі (нар. 1830).
                  7. Гартэнзія (нар. 1830), памерла ў маладосці.
                  8. Эмілія (1833—1905); м. — Калікст Пётр Ажэшка (1822—1891), гродзенскі павятовы маршалак, уладальнік сядзібна-паркавага комплексу ў Закозель.
                  9. Генрых Сямён (1834 ці 1836—1918), уладальнік маёнтка ў Моладава, заснавальнік капліцы-пахавальні Скірмунтаў; ж. — 1. Марыя Стэфанія Мержыеўская (нар. 1839); 2. Марыя Казіміраўна Твардоўская (нар. 1940). Ад 2:
                    1. Канстанцін (18661949), дыпламат.
                    2. Генрык (18681939), паэт, кампазітар.
                    3. Марыя (1872—1939).
                    4. Ядвіга (1874—1968), аўтар кнігі «Пані на Грушовай» пра Марыю Радзевіч(польск.) бел..
                  10. Сямён (Сымон) Людвіг (1835 ці 1837—1902), уладальнік Клятной, мастак; ж. — Касыльда Грабоўская (нар. 1840).
                  11. Зыгмунт (1839—1863), доктар філасофіі Гайдэльбергскага ўніверсітэта; ж. — Яўгенія Савіцкая, пасля выйшла замуж за Леона Сулістроўскага.
                    1. Зыгмунт (1863—1926), уладальнік маёнтка ў Альбрэхтова(польск.) бел., да якога ў 1905 годзе Якуб Колас склаў петыцыю пінкавіцкіх сялян; ж. — Марыя Уладзіміраўна Жалтоўская (1870—1939), сястра І. У. Жалтоўскага.
                      1. Марыя (Марта) (нар. 1895).
                      2. Ірэна (1896—1981); м. — Антон Францішак Эміль Сакальніцкі (1900—1946).
                      3. Багдан (1898—1940), апошні ўладальнік маёнтка ў Альбрэхтова; ж. — Леакардзія Ковальч (пам. 1987).
                      4. Рэгіна (нар. 1900); м. — Леон Грэноўскі (нар. 1890).
            4. Ян.
            5. Баніфацый.
              1. Міхаіл.
              2. Аляксандр.
                1. Каспер.
                  1. Агафон.
                  2. Вінцэнт.
                2. Амброзій.
                  1. Фелікс (нар. 1819).
                  2. Францішак (нар. 1820).
                  3. Станіслаў (нар. 1823).
                  4. Эдмунд (нар. 1825).
                  5. Маўрыкій (нар. 1828).
                3. Антон.
              3. Франц.
                1. Канстанцін.
            6. Міхаіл.
              1. Фама (Тамаш), пінскі харунжы, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
                1. Адам, пінскі павятовы маршалак, кандыдат філасофіі Віленскага ўніверсітэта, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы, уладальнік маёнтка ў Вяляцічах, заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Вяляцічах.
                  1. Баляслаў (1817—1857), пінскі павятовы маршалак, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і Вяляцічах; ж. — Караліна Аляксандраўна Скірмунт (1824—1916).
                  2. Генрых (нар. 1819), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і Вяляцічах.
                    1. Аляксандр, уладальнік часткі маёнтка ў Вяляцічах.
                    2. Віктар, уладальнік часткі маёнтка ў Вяляцічах.
                    3. Аляксандра, уладальніца часткі маёнтка ў Вяляцічах.
                2. Аляксандр (1794—1845[5]), пінскі павятовы маршалак[6], уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы, маёнткаў Рухч і Калодкае, заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку і палаца ў Калодным; ж. — Гартэнзія Міхайлаўна Орда (1808—1894), сястра Напалеона Орды.
                  1. Гелена (18271874), мастачка; м. — Казімір Маўрыкій Сямён Скірмунт (1824—1877).
              2. Адам, пінскі падкаморы, кавалер ордэна св. Станіслава, суддзя земскі пінскі[7], канцлер Таргавіцкай канфедэрацыі, канфедэрацкі суддзя, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            7. Карл.
              1. Норберт.
                1. Антоній.
                  1. Юліан (нар. 1819).
                  2. Ксаверый (нар. 1823).
            8. Вікторыя (нар. 1710); м. — Юзаф Друцкі-Любецкі (1690—1762), князь, уладальнік маёнтка ў Пагосце Загародскім[8].
          3. Уладзіслаў.
          4. Крыштаф.
          5. Станіслаў.
          6. Мікалай, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
            1. Сцяпан.
              1. Ян.
                1. Якаў.
                2. Антон.
                3. Аляксандр.
                4. Феліцыан.
                5. Юзаф.
      3. Грыгорый, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.
      4. Дзмітрый.
        1. Данііл.
          1. Пётр.
          2. Дамінік.
        2. Крыштаф.
      5. Аляксандр, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы, пасяліўся ў Ашмянскім павеце.

Зноскі

  1. Человек, который обеспечил Беларуси сладкую жизнь (руск.) . Народная Воля. Праверана 5 лістапада 2016.
  2. Скирмунт (Скирмунтт) Александр Изидор (руск.) . Республиканская научно-техническая библиотека. Праверана 5 лістапада 2016.
  3. Antonia Skirmunt h. Dąb (польск.) . Праверана 11 лістапада 2016.
  4. «Спаленыя жыўцом». Двор Шэметава (бел.) . Радыё Свабода. Праверана 21 кастрычніка 2016.
  5. Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка (руск.) . Праверана 26 лістапада 2016.
  6. 1835. Гарадная выйграла суд у Скірмунта (руск.) . Праверана 26 лістапада 2016.
  7. Восстание и война 1794 года в литовской провинции (по документам российских архивов) (руск.) . Праверана 14 кастрычніка 2017.
  8. https://orda.of.by/.lib/nesterchuk/zppb/263?m=12,21

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]