Горад Магдэбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Магдэбург
Magdeburg
Герб
Герб
The Gorod Magdeburg.jpeg
Краіна
Федэральная зямля
Каардынаты
Унутранае дзяленне
40 раёнаў
Бургамістр
Луц Трумпер
Першае згадванне
805 год
Плошча
201 км²
Вышыня НУМ
50 м
Насельніцтва
232.306 чалавек (2014)
Шчыльнасць
1151 чал./км²
Нацыянальны склад
немцы
Канфесійны склад
каталіцтва
Тэлефонны код
+49 40
Паштовыя індэксы
39104–39130
Аўтамабільны код
MD
Афіцыйны сайт
Горад Магдэбург (Германія)
Горад Магдэбург

Магдэбург  [ˈmakdəˌbʊʁk] (ніжн.-нямецк. Meideborg) -- горад у Германіі, сталіца федэральнай зямлі Саксоніі-Ангальт. Знаходзіцца на Эльбе, насельніцтва больш за 232 тысячы чалавек (пачатак 2015), займае 32 месца у спісе найбуйнейшых гарадоў Германіі. Самай вядомай славутасцю горада можна лічыць Магдэбургскі Сабор.

Упершыню ў дакументах горад упамянуты пад 805 годам. У 968 годзе, у часы валадарства Атона I Вялікага, горад увайшоў у склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі. У 1646 годзе бургамістрам горада стаў вядомы фізік і інжынер Ота фон Герыке, дзякуючы якому ў горадзе быў праведзены знакаміты эксперымент з паўшар'ямі, які даказаў наяўнасць ціску паветра. З тых часоў жыхары Магдэбурга называюць яго «горадам Ота».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад пазараённы і знаходзіцца ў цэнтры зямлі Саксонія-Ангальт, на сярэдняй Эльбе, а таксама на самым краі Магдэбургскай бёрды і ўтварае цэнтр Магдэбургскага рэгіёну. У цэнтры горада вышыня над узроўнем мора складае 56 метраў, а найбольшая вышыня ў Магдэбургскім раёне, знаходзіцца ў Гангельсберге (Hängelsberge) на хрыбце Фланца і роўная 123,8 метра. Самая нізкая кропка Магдэбурга роўная 40,6 м над узроўнем мора.

Горад пачынаецца ад заходняга берага Эльбы (для якога характэрна моцнае цячэнне вады), а заканчваецца ў Саборных скалаў (ням. Domfelsen), якія складаюцца пераважна з алеўралітаў эпохі чырвонага лежню. Магдэбург адзін з нямногіх гарадоў у паўночна-германскай нізіне, які заснаваны паблізу пясчана-каменных ападкавых парод палеазою. Цэнтральная частка горада знаходзіцца на падоўжаным востраве паміж хуткай і ціхай Эльбай, а таксама на плоскім усходнім беразе ракі. Плошча Магдэбургскага муніцыпальнага раёна складае каля 201 км², прытым што даўжыня муніцыпалітэту каля 90 км.

Магдэбург, як і другія тыповыя ўсходне-нямецкія гарады не мае ярка выражанага прыгарада, і таксама не з'яўляецца правільным у цэнтральнай частцы. Аднак, ён дзейнічае як вялікі рухавік развіцця для навакольнай тэрыторыі і таму класіфікуецца як горад рэгіянальнага падпарадкавання. Бліжэйшымі гарадамі з'яўляюцца:

Эльба перасякае Магдэбург на 21 км у даўжыню. Гідралагічны пункт, які знаходзіцца на ёй, стаіць на 39,74 м над узроўнем мора. Акрамя таго, вакол горада ёсць цэлы шэраг азёр, у тым ліку, напрыклад, возера Салбке (плошча каля 51,7 га) або возера Барлебэ I (каля 103 га) і Барлебэ II (каля 71,9 га).

Сярод 50 найбуйнейшых нямецкіх гарадоў, паводле даследавання ў 1-м квартале 2007 года Магдэбург і Гановер сталі другімі гарадамі ў Германіі паводле велічыні долі дзяржаўных зялёных зон у гарадской мясцовасці.

Панарама горада Магдэбург, якая адкрываецца з даху царквы Святога Іаана
Панарама горада Магдэбург, якая адкрываецца з даху царквы Святога Іаана


Раёны пад аховай[правіць | правіць зыходнік]

У наваколлі Магдэбурга знаходзяцца 160 ахоўных месц розных тыпаў: балоты, каньён і раўнінныя лясы, гаі і часткі жывых платоў.

Для абароны прыроды і ландшафту, а таксама для захавання і развіцця асяроддзя пражывання, паблізу Магдэбурга створаны запаведнік Крёйзхорст (ням. Kreuzhorst). У сярэдзіне Эльбы знаходзіцца адзін з нямногіх прыродных пойменных лясных комплексаў. У гэтых лясах асноўным дрэвам з'яўляецца дуб. У запаведніку 32 відаў млекакормячых, з якіх 16 знаходзяцца ў Чырвонай Кнізе Саксоніі-Ангальт, а таксама 3 рэптыліі і 12 відаў земнаводных, у тым ліку шэсць знікаючых відаў, 11 відаў рыб, 3000 відаў матылькоў і 168 відаў жукоў. Таксама варта згадаць, што тут ёсць аленевыя жукі і магдэбургскія козы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Блізкі ад Эльбы біясферны запаведнік з'яўляецца домам для многіх знікаючых відаў жывёл, і мае вялікае экалагічнае значэнне. Ён ахоплівае частку поймы на ўсход ад Магдэбургскай дамбы.

У Магдэбургу, акрамя таго, ёсць некалькі ахоўных паркаў, такіх як «парк Гётэ» ці «Сад краўца».

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднегадавая колькасць ападкаў у Магдэбургу каля 500 мм, з-за таго, што горад усё яшчэ знаходзіцца ў дажджавым ценю Гарц. Сярэднегадавая тэмпература складае 8,8 °С, як і ў сярэднім па краіне. Самы сухі месяц – люты, а шмат ападкаў выпадае ў чэрвені. Самым цёплым месяцам з'яўляецца ліпень, а самым халодным месяцам года – студзень.

Магдэбург летам
Клімат Магдэбурга
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 3,2 4,5 8,9 13,6 19,2 21,6 23,8 24,0 19,3 13,9 7,5 4,3 13,7
Абсалютны мінімум, °C −2,1 −2 1,0 3,4 7,8 10,8 12,6 12,4 9,5 5,5 1,7 −0,6 5
Норма ападкаў, мм 32,2 26,8 37,9 34,5 45,4 61,4 47,7 51,2 37,6 31,9 33,8 42,5 482,9
Крыніца: DWD;[1] wetterkontor.de[2]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Горад Магдэбург падзяляецца на 40 раёнаў. Ва ўсіх раёнах ёсць як галоўная адміністрацыя, так і дадатковая.

Раёны Магдэбурга[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Магдэбурга на нямецкай мове

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада[правіць | правіць зыходнік]

Старымі формамі імя Магдэбург з'яўляюцца словы Magadoburg або Magathaburg, якімі горад называўся ў X стагоддзі. Асноўная форма назвы вельмі падобная да сучаснай, і вызначае прыметнік «магутны» або «вялікі». Так горад зваўся з-за крэпасці, якая знаходзілася побач з горадам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. DWD
  2. wetterkontor.de