Старгард
| Горад | |||||
| Старгард | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Stargard | |||||
|
|||||
| 53°34′ пн. ш. 15°02′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Заходнепаморскае | ||||
| Павет | Старгардскі | ||||
| Прэзідэнт горада | Славамір Паёр (Sławomir Pajor) | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Ранейшыя назвы | Старгард-ін-Померн | ||||
| Горад з | 1243 | ||||
| Плошча | 48,08 (2013) км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 20 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 69 255[1] чалавек (2014) | ||||
| Шчыльнасць | 1 450[2] (2013) чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 091 | ||||
| Паштовыя індэксы | 73-100 — 73-110 | ||||
| Аўтамабільны код | ZST | ||||
| TERC | 3214011 | ||||
| Іншае | |||||
| 0979596 | |||||
|
|
|||||
| stargard.pl (польск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ста́ргард (польск.: Stargard, ням.: Stargard in Pommern), раней Старгард Шчацінскі — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Старгардскага павета Заходнепаморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Старгард.
Старгард стаіць на рацэ Іна. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Старгард — Мінск 821 км, да Варшавы — 424 км[3]. Трэці горад ваяводства па колькасці насельніцтва. Разам з гарадамі Шчэцін, Свінауйсце, Галенеў і Грыфіна ўтварае Шчацінскую агламерацыю.
Гэта адзін з найстарэйшых гарадоў у Польшчы — першыя дамы з’явіліся ў VI стагоддзі[4], і адзін з найстарэйшых гарадоў, нароўні са Шчэцінам, на Памор’і. Горад вядомы з 1140 года, у 1243 г. нададзены магдэбургскім правам, у 1363 г. уступіў у Ганзу, пасля чаго быў значна ўмацаваны. Развіццю горада спрыяла выгоднае размяшчэнне на гандлёвых шляхах, якія вялі з Сантака ў Волін і са Шчэціна ў Калабжэг. У XV стагоддзі ў Старгардзе кіравала адна з ліній герцагаў Памеранскіх. Падчас Трыццацігадовай вайны горад быў спалены і перададзены па Вестфальскаму міру 1648 года ў рукі шведаў. У 1701 г. аддзелены ад Шведскай Памераніі і стаў уладаннем прускіх Гогенцолернаў.
Рашэннем Патсдамскай канферэнцыі (1945) разбураны на тры чвэрці бамбардзіроўкамі горад уключаны ў склад Польшчы. Нямецкае насельніцтва было пасля гэтага гвалтоўна дэпартавана. Адноўлены пасля разбурэнняў Другой сусветнай войны, вядомы шматлікімі архітэктурнымі помнікамі ў гатычным стылі. Месца нямецкага насельніцтва занялі выхадцы з Усходніх Крэсаў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Стары горад акружаны сярэднявечнымі сценамі з вежамі і трыма варотамі; на рыначнай плошчы познагатычная ратуша, каменныя дамы ў стылі барока. Самы каштоўны помнік — кафедральны сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі Царыцы Нябеснай (XIII ст.), пазней перабудаваны ў стылі ганзейскага гарадскога сабора — базілікальны храм з дзвюма вежамі без хораў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Stan i struktura ludności, dane na dzień 31.03.2014 [1]
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі
- ↑ M. Ober, Stargard Szczeciński, Warszawa 1988, s. 5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старгард