Горад Старгард Шчацінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Старгард-Шчэцінскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Старгард Шчацінскі
польск.: Stargard Szczeciński
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Stargard Collage.jpg

Каардынаты: 53°34′00″ пн. ш. 15°02′00″ у. д. / 53.566667° пн. ш. 15.033333° у. д. (G) (O) (Я)53°34′00″ пн. ш. 15°02′00″ у. д. / 53.566667° пн. ш. 15.033333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Ваяводства
Павет
Прэзідэнт горада
Славамір Паёр (Sławomir Pajor)
Ранейшыя назвы
Старгард-ін-Померн
Горад з
Плошча
48,08 (2013) км²
Вышыня цэнтра
20 м
Насельніцтва (2014)
69 255[1] чалавек
Шчыльнасць
1 450[2] (2013) чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 091
Паштовыя індэксы
73-100 — 73-110
Аўтамабільны код
ZST
Афіцыйны сайт
http://www.stargard.pl
(польск.) 

Старгард Шчацінскі (Польшча)
Старгард Шчацінскі
Старгард Шчацінскі

Ста́ргард Шчаці́нскі (польск.: Stargard Szczeciński, ням.: Stargard in Pommern) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы. Старгард Шчацінскі стаіць на рацэ Іна. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Старгард Шчацінскі — Мінск 821 км, да Варшавы — 424 км[3]. Цэнтр Старгардскага павета і гміны Старгард Шчацінскі. Трэці горад ваяводства па колькасці насельніцтва. Разам з гарадамі Шчэцін, Свінауйсьце, Галенеў і Грыфіна утварае Шчацінскую агламерацыю.

Гэта адзін з найстарэйшых гарадоў у Польшчы — першыя дамы з'явіліся ў VI стагоддзі[4], і адзін з найстарэйшых гарадоў, нароўні са Шчэцінам, на Памор'і. Горад вядомы з 1140 года, у 1243 г. нададзены магдэбургскім правам, у 1363 г. уступіў у Ганзу, пасля чаго быў значна ўмацаваны. Развіццю горада спрыяла выгоднае размяшчэнне на гандлёвых шляхах, якія вялі з Сантака ў Волін і са Шчэціна ў Калобжаг. У XV стагоддзі ў Старгардзе кіравала адна з ліній герцагаў Памеранскіх. Падчас Трыццацігадовай вайны горад быў спалены і перададзены па Вестфальскаму міру 1648 года ў рукі шведаў. У 1701 г. аддзелены ад Шведскай Памераніі і стаў уладаннем прускіх Гогенцолернаў.

Рашэннем Патсдамскай канферэнцыі (1945) разбураны на тры чвэрці бамбардзіроўкамі горад уключаны ў склад Польшчы. Нямецкае насельніцтва было пасля гэтага гвалтоўна дэпартавана. Адноўлены пасля разбурэнняў 2-ой сусветныя войны, вядомы шматлікімі архітэктурнымі помнікамі ў гатычным стылі. Месца нямецкага насельніцтва занялі выхадцы з Усходніх Крэсаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Стары горад акружаны сярэднявечнымі сценамі з вежамі і трыма варотамі; на рыначнай плошчы познагатычная ратуша, каменныя дамы ў стылі барока. Самы каштоўны помнік — кафедральны сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі Царыцы Нябеснай (XIII ст.), пазней перабудаваны ў стылі ганзейскага гарадскога сабора — базілікальны храм з дзвюма вежамі без хораў.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Stan i struktura ludności, dane na dzień 31.03.2014 [1]
  2. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  3. Адлегласці паміж гарадамі —
  4. M. Ober, Stargard Szczeciński, Warszawa 1988, s. 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]