Ювяскюля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Ювяскюля)
Горад
Ювяскюля
фінск.: Jyväskylä
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1837
Першая згадка
Плошча
1466 км²
Вышыня цэнтра
90 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
128 245 чалавек (2009)
Шчыльнасць
109,5 чал./км²
Нацыянальны склад
фіны (96,7%)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
40014 - 40740
Афіцыйны сайт
jkl.fi
(фін.)(шведск.)(англ.)
Ювяскюля на карце Фінляндыі
Ювяскюля (Фінляндыя)
Ювяскюля

Ю́вяскюля (фінск.: Jyväskylä [ˈjyvæsˌkylæ]) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Кескі-Суомі. Насельніцтва — 128,2 тыс. жыхароў.[1] Размешчаны за 147 км на паўночны ўсход ад Тамперэ і 270 на поўнач ад Хельсінкі, паблізу азёр Пяянэ і Кейтэлэ. Быў заснаваны па ўказе імператара Мікалая I ад 22 сакавіка 1837 года.

Эліяс Лёнрат, укладальнік фінскага нацыянальнага эпасу Калевала, даў гораду мянушку «Афіны Фінляндыі», якая апісвае вялікую ролю Ювяскюля як адукацыйнага цэнтра і першага месца ў свеце па забеспячэнні адукацыі на фінскай мове.[2]

Па апытаннях грамадскай думкі, у 2012 годзе Ювяскюля займае трэцяе месца па ўзроўні прывабнасці для пражывання сярод фінскіх грамадзян.[3]

У Ювяскюлі ёсць універсітэт, Універсітэт прыкладных навук Ювяскюля, прафесійны каледж Gradia і некалькі іншых навучальных устаноў. Самым значным працадаўцам у гэтай галіне з'яўляецца Valmet Oyj.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарадская плошча ў Ювяскюля ў пачатку 20 стагоддзя
Kirkkopuisto Park у пачатку 1990-х
Фабрыка Jyskä Valmet у 1970-х.

У рэгіёне Ювяскюля ёсць археалагічныя знаходкі каменнага веку. Земляробствам тут ужо пачалі займацца 3500 гадоў таму. Паводле найстарэйшых падатковых дакументаў (maakirja) у раёне Ювяскюля было сем маёнткаў у 1539 годзе. Аднаму з іх, маёнтку Матыла, належала тэрыторыя ад сяла Keljo да вёсак Vesanka і Palokka. Найстарэйшай нерухомасцю ў Ювяскюля з'яўляецца сядзіба Лахты, якая ўзнікла, калі маёнтак Матыла быў падзелены паміж двума братымі ў 1600 годзе.[4] Гісторыя сядзібы Лахты і сям'і Лахты аказала значны ўплыў на развіццё рэгіёну Ювяскюля.

Горад Ювяскюля быў заснаваны 22 сакавіка 1837 года рускім царом Мікалаем I. Інфраструктура горада была пабудаваны з нуля. Першапачаткова горад быў пабудаваны паміж возерам Ювясярві (якое падлучана да Пяянэ) і хрыбтом Ювяскюля.

Стварэнне школ у 1850-х і 1860-х гадах аказалася самым важным крокам з пункту гледжання наступнага развіцця Ювяскюля. Першыя тры фінамоўныя школы ў свеце былі заснаваныя ў Ювяскюля, потым ліцэй ў 1858 годзе, каледж для настаўнікаў у 1863 годзе і школа для дзяўчынак у 1864 годзе. Добра адукаваныя выкладчыці і вучні з розных куткоў краіны змянілі атмасферу Ювяскюля незваротна.[5]

На пачатку 20-га стагоддзя горад пашырыўся ў некалькі разоў. Большая частка сучаснага Ювяскюля была пабудавана пасля Саветска-фінскай вайны 1941-1944, калі бежанцы з Карэліі і іншых частак краіны пераехалі ў горад і ім было вельмі неабходна жыллё. У 21-м стагоддзі Ювяскюля хутка расце — больш за 1000 жыхароў у год.[6]

Былы муніцыпалітэт Säynätsalo быў далучаны да Ювяскюля ў 1993 годзе, а 1 студзеня 2009 года — муніцыпалітэты Jyväskylän maalaiskunta і Korpilahti.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Другая частка назвы горада kylä азначае вёска. Першая частка назвы горада jyväs звязана з цісам і прускім словам juwis. Акрамя таго, існуе версія, што слова jyväs азначае адлюстраванне сонца ад паверхні вады.[7]

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі савет у Ювяскюля з'яўляецца асноўным органам прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні. Яго 75 членаў абіраюцца раз у чатыры гады на муніцыпальных выбарах. Гарадскі савет абірае мэра. Цяперашні мэр з'яўляецца Марку Андэрсан, былы мэр горада Лапеэнранта.[8]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ювяскюля знаходзіцца ў фінскім азёрным краі. На тэрыторыі Ювяскюля знаходзіцца 328 азёр. Азёры і рэкі складаюць 20,1 % (295 км2) ад агульнай плошчы горада. Найбуйнейшыя азёры Пяянэ, Лепявесі, Туаміяярві, Палокаярві, Луанецярві і Алваярві-Кортаярві. Цэнтр горада размешчаны на беразе невялікага возера Ювасярві.[9]

Пейзаж у Ювяскюля узгорысты, лясісты і поўны вод. Архітэктар Алвар Аалта параўнаў узгорысты ландшафт Ювяскюля з ландшафтам Тасканы ў Італіі: «Нахіл хрыбта Ювяскюля амаль як у горных вінаграднікаў Ф'езоле».[10]

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат у горадзе Ювяскюля ўмерана-кантынентальны з рысамі марскога. Зіма працяглая, адносна мяккая. Лета кароткае і прахалоднае. Сярэднегадавая тэмпература +3 °C. Гадавая колькасць ападкаў 638 мм.

Клімат Ювяскюля (1971-2000)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 7,8 11,0 14,0 22,6 28,0 31,3 33,3 29,1 23,5 16,5 10,3 10,7 33,3
Сярэдні максімум, °C −5,3 −5 0,2 6,0 14,5 19,3 21,3 18,4 12,3 6,0 0,2 −3,5 7,0
Сярэдняя тэмпература, °C −8,5 −8,7 −4 1,4 8,7 14,0 16,0 13,7 8,2 3,2 −2,2 −6,4 3,0
Сярэдні мінімум, °C −12,3 −12,9 −8,4 −3,2 2,4 8,1 10,4 8,9 4,2 0,3 −4,9 −10 −1,4
Абсалютны мінімум, °C −38,5 −37,1 −31,5 −19,5 −9 −2,6 1,1 −2,2 −9,2 −18,8 −27,2 −34,8 −38,5
Норма ападкаў, мм 43 31 37 37 38 59 79 88 63 60 57 47 638
Крыніца: Фінляндскі метэаралагічны інстытут

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Ювяскюля быў самым хуткарослым фінскім горадам у 20 стагоддзі. Насельніцтва працягвае расці хуткімі тэмпамі ў 21-м стагоддзі.[11][12][13]

Год 1838 1850 1860 1900 1939 1952 1960 1970 1990 1997 2010
Насельніцтва Ювяскюля 189 >500 >1,000 3,000 10,091 31,504 42,768 59,954 66,431 75,353 130,816

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Фінская мова з'яўляецца пераважнай мовай у Ювяскюля. У 2010 годзе для 96,7 % насельніцтва фінская мова з'яўлялася роднай. Доля шведскамоўнага насельніцтва склала 0,2 %, на іншых мовах размаўляла 3 % насельніцтва.

Нацыянальнасці[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2010 года налічвалася каля 3100 замежнікаў у Ювяскюля. Найбуйнейшыя групы імігрантаў у Ювяскюля з'яўляюцца афганцы, рускія, эстонцы і іранцы.[14]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначны вакзал Ювяскюля злучаны з міжгародняй аўтобуснай станцыяй. З вакзалу цягніка ідуць да Хельсінкі, Тамперэ, Турку, Вааса і іншых гарадоў Фінляндыі. У Ювяскюля ёсць аэрапорт з прамымі рэйсамі да Хельсінкі, таксама праходзяць аўтамагістралі E75 і E63.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны будынак універсітэта Ювяскюля, пабудаванага па праекту Алвара Аалта

У 1858 годзе тут быў адкрыты першы фінамоўны ліцэй, які лічыцца першай фінамоўнай вышэйшай навучальнай установай. У 1863 годзе адкрыта першае вучылішча па падрыхтоўцы настаўнікаў на фінскай мове. У 1864 годзе — першая фінамоўная школа для дзяўчынак. У 1914 году — першы ў Фінляндыі летні ўніверсітэт. З 1966 года дзейнічае ўніверсітэт Ювяскюля, адзін з найбуйнейшых ВНУ Фінляндыі, у якім вучацца каля 16 тысяч студэнтаў. Усяго ў розных навучальных установах горада вучацца каля 40 тысяч чалавек.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

  • Ювяскюля — футбольны клуб.
  • JYP — хакейны клуб.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе размешчаны будынкі, пабудаваныя па праектах Алвара Аальта. Праводзіцца Neste Rally Finland.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Парк Ставангер, які знаходзіцца побач з цэнтрм горада, названы ў гонар нарвежскага горада-пабраціма — Ставангер.

Вядомыя жыхары і ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Kuntien Asukasluvut Aakkosjärjestyksessä Архівавана 2 снежня 2010.
  2. Tervoja, Pia. Bene veniatis in urbem Jyväskylä(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 27 February 2012.
  3. Опрос: Тампере – лучший город Финляндии для проживания // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 4 красавіка 2012.(Праверана 16 сакавіка 2024)
  4. Berndtson, Nils (1983). "Lahden talon ja suvun varhaisista vaiheista". Keski-Suomen museon monistesarja 2/1983. Jyväskylän kaupunki, Finland: Keski-Suomen museo. pp. 1–23. ISSN 0357-8186. {{cite book}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка)
  5. Schools for non-Swedish Speakers. From Marketplace to a Wonderful Town - A Brief Introduction to the History of Jyväskylä. City of Jyväskylä (2003). Праверана 26 February 2012.
  6. Jyväskylän kaupungin väestöarvio. Väestötilastoja. City of Jyväskylä (2012). Праверана 15 September 2012.
  7. Kosonen, Ilmari. Miten Sissoset muinoin saivat nimensä jousipuusta?. Saunan synty. Sissosten sukuseura ry. (28 лютага 2005). Праверана 26 February 2012.
  8. Jyväskylän kaupunginjohtaja: Curriculum Vitae(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2013. Праверана 2 May 2010.
  9. Jyväskylä. Järviwiki. Finland's Environmental Administration (2012). Праверана 26 February 2012.
  10. Nature and space: Aalto and Le Corbusier. Routledge. 2003. Праверана 2010-07-17.
  11. A short history of Jyväskylä. A short history of Jyväskylä. City of Jyväskylä. Праверана 2 снежня 2011.
  12. Jyväskylän kaupungin elinkeinoelämän vaikuttavuus 1990-luvulla. Jyväskylän kaupungin elinkeinoelämän vaikuttavuus 1990-luvulla. University of Jyväskylä.
  13. Mouvement de la Population de Finlande en 1939. Official Finnish population statistics 1939. Finnish Government.
  14. City of Jyväskylä: For immigrants(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 26 February 2012.
  15. Die Partnerstädte der Landeshauptstadt Potsdam(нявызн.)(недаступная спасылка). www.potsdam.de. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2016. Праверана 24 June 2010.
  16. Poznań - Miasta partnerskie(нявызн.). 1998–2013 Urząd Miasta Poznania. City of Poznań. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 11 снежня 2013.
  17. Poznań Official Website - Twin Towns. (in Polish) © 1998–2008 Urząd Miasta Poznania. Праверана 29 лістапада 2008.
  18. Twin Cities(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2017. Праверана 26 February 2012.
  19. Terhi Saranen. Ystävänä kaupunki(недаступная спасылка). Jyväskylä lehti (31 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2017. Праверана 26 February 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]