Гісторыя Швейцарыі
Швейцарыя да ўтварэння саюза (да 1291)
[правіць | правіць зыходнік]Дагістарычны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Рымская Швейцарыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Рымскай імперыі захад Швейцарыі быў населены гельветамі (кельцкая моўная група), ўсход — ретыйцамі, верагодна, роднаснымі этрускам. У 52 годзе гельветы далучыліся да паўстання галаў супраць Рыма, але былі падаўлены. З тых часоў пачалася раманізацыя Швейцарыі, рухаючыся наперад павольна і паступова, але цвёрда і няўхільна на працягу некалькіх стагоддзяў.
З 264 па 470 гады ўся тэрыторыя Швейцарыі трапіла пад уладу бургундаў і алеманаў.
Сярэднявечная Швейцарыя
[правіць | правіць зыходнік]Пры Карле Вялікім Швейцарыя была падзелена на дзесяць графстваў (Gaue). У 843 годзе Вердэнскі дагавор прывёў да падзелу Швейцарыі на часткі: заходняя, разам з Бургундыяй, і паўднёвая, разам з Італіяй, дасталіся імператару Лотару I, усходняя, разам з усёй Алеманіяй — каралю Людовіку Нямецкаму.
У 1032 вярхоўная ўлада над Бургундыяй перайшла да імператара Конрада II; з тых часоў на працягу трох стагоддзяў, да ўмацавання Швейцарскага саюза, лёс ўсёй Швейцарыі залежаў ад германскіх імператараў.
Швейцарскі саюз (1291—1798)
[правіць | правіць зыходнік]Швейцарскі саюз пачынаўся як ваенны дагавор, заключаны 1 жніўня 1291 г., які аб’яднаў Уры, Швіц і Унтэрвальдэн для абароны ад аўстрыйцаў, бургундцаў і іншых неспакойных суседзяў. У 1513 годзе ў яго ўвайшлі ўжо 13 кантонаў (цяпер — 26). Акт дагавора, складзены на латыні, захаваўся ў архіве горада Швіц. З гэтага года пачынаецца афіцыйная гісторыя швейцарскай дзяржавы.
Тое, што канфедэрацыя была моцнай, паказаў 1315 год, калі горцы лясных акругаў Уры, Швіц і Унтэрвальдэн сутыкнуліся з пераўзыходзячымі войскамі Габсбургаў і іх саюзнікаў. Яны перамаглі ў бітве пры Моргартэне, якая лічыцца адной з самых важных у гісторыі Швейцарыі. Гэтая перамога заахвоціла іншыя абшчыны далучыцца да канфедэрацыі. У 1332—1353 гадах гарады Люцэрн, Цюрых і Берн, сельскія абшчыны Гларус і Цуґ заключылі асобныя дамовы з трыма акругамі якія аб’ядналіся утварыўшы шэраг канфедэрацый. Хоць гэтыя дамовы не мелі агульнай асновы, яны забяспечылі самае галоўнае — незалежнасць кожнага з удзельнікаў. Пацярпеўшы паразу ў бітвах пры Земпасі ў 1386 годзе і пры Нэфельсе ў 1388 годзе, Габсбургі былі вымушаныя, нарэшце, прызнаць незалежнасць акругаў, якія аб’ядналіся ў канфедэрацыю.
У 1513—1798 гадах Швейцарыя стала канфедэрацыяй 13 акругаў. Акрамя іх, у канфедэрацыю ўваходзілі землі, якія ўступілі ў саюз з адным ці некалькімі акругамі. Пастаяннага цэнтральнага органа не было: перыядычна склікаліся агульнасаюзныя соймы, дзе права голасу мелі толькі паўнапраўныя акругі. Агульнасаюзнай адміністрацыі, арміі і фінансаў таксама не было, і такое становішча захоўвалася аж да Французскай рэвалюцыі.
Новы час
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
XX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Ліга нацый спыніла сваё існаванне. Швейцарыя прыняла рашэнне не ўступаць у новаствораную Арганізацыю аб’яднаных нацый (ААН) і атрымала статус назіральніка, што дазволіла размясціць у Жэневе еўрапейскую штаб-кватэру і некалькі спецыялізаваных арганізацый ААН, уключаючы Міжнародную арганізацыю працы і Сусветную арганізацыю аховы здароўя. Швейцарыя палічыла, што адмова ад ўступлення ў ААН — лепшы спосаб захаваць сваё незалежнае становішча нейтральнай краіны пры пастаянна змяняючыхся суадносінах сіл на сусветнай арэне.