Дабрабыт (банк)
Дабрабыт | |
---|---|
![]() | |
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 2000 |
Ранейшыя назвы | УП «Замежны банк «Масква-Мінск» |
Размяшчэнне | Беларусь |
Ключавыя фігуры | Ігар Віктаравіч Ліхагруд |
Сайт | Дабрабыт.бел |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Дабрабыт» (раней: Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Масква-Мінск») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, з выяўленай спецыялізацыяй на рознічным крэдытаванні. Мае разгалінаваную рэгіянальную сетку, якая складаецца з галаўнога офіса, 5 рэгіянальных дырэкцыяў, 72 ЦБП і аперацыйных касаў, і прысутнічае ў шмат якіх гарадах Беларусі.
Акцыянеры[правіць | правіць зыходнік]
- Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — 99,75 % акцый
- ААТ «Парытэтбанк» — 0,25 % акцый
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Доўгія гады з’яўляўся даччыным банкам Банка Масквы. Працаваў на беларускім рынку з 2000 года ў якасці замежнага банка са 100 % замежным капіталам УП «Замежны банк „Масква-Мінск“» (на той момант Банк Масквы належаў ураду г. Масквы, Расія).
У кастрычніку 2007 года быў ператвораны ў ААТ «Банк Масква-Мінск»[1]. З 2014 года ўласнікам банка з’яўляецца Нацыянальны банк Беларусі.
У 2019 годзе перайменаваны ў Банк Дабрабыт. Пасля рэбрэндынгу банк стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў[2].
У верасні 2020 года да дваццацігадовага юбілею з дня заснавання каля галаўнога офіса банка ў Мінску на вуліцы Камуністычнай з’явілася скульптура «Манета». Яна зроблена з бронзы, вышыня — 3 метра, вага — каля 2 тон[3].