Даўнінг-стрыт
Выгляд
Даўнінг-стрыт (Downing Street) — вуліца ў Вестмінстэры, побач з Уайтхолам, у некалькіх хвілінах хады ад будынка парламента, недалёка ад Букінгемскага палаца. Вуліца вядомая тым, што на ёй ужо больш за 200 гадоў размяшчаюцца рэзідэнцыі найважнейшых фігур ўрада. У доме № 10 па Даўнінг-стрыт знаходзіцца афіцыйная рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Названа ў гонар Джорджа Даўнінга, які быў на ваеннай і дыпламатычнай службе ў Олівера Кромвеля.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даўнінг-стрыт