Джэк Уілшыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Джэк Уілшыр
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джэк Эндру Гары Уілшыр
Нарадзіўся 1 студзеня 1992(1992-01-01)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Англія
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2001 Англія Лутан Таўн
2001—2008 Англія Арсенал
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2018 Англія Арсенал 125 (7)
2010   Англія Болтан Уондэрэрс 14 (1)
2016—2017   Англія Борнмут 27 (0)
2018—2020 Англія Вест Хэм Юнайтэд 16 (0)
2021 Англія Борнмут 14 (1)
2022 Данія Орхус 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Англія Англія (да 16) 3 (0)
2007—2009 Англія Англія (да 17) 9 (1)
2009 Англія Англія (да 19) 1 (0)
2009—2010 Англія Англія (да 21) 7 (0)
2010—2016 Англія Англія 34 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэ́к Э́ндру Га́ры Уі́лшыр (англ.: Jack Wilshere; нар. 1 студзеня 1992, Стывенедж, Англія) — англійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2016).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Джэк Эндру Уілшыр пачынаў свой шлях у акадэміі «Арсенала». Ён вылучаўся сярод аднагодкаў вялікай хуткасцю, філіграннай тэхнікай, пастаўленым ударам. У адзін з прыездаў на гульню моладзёвай каманды Венгер убачыў выдатную гульню левага вінгера, і прымеціў яго. Па хуткім часе галоўны трэнер «Арсенала» зразумеў, што хлопца трэба пераводзіць у аснову, і Джэк быў да гэтага гатовы.

Перад сезонам 2008/09 у заяўцы «Арсенала» з’явіўся 16-гадовы паўабаронца. Яго дэбют адбыўся 13 верасня ў матчы супраць «Блэкберна», Уілшыр выйшаў на замену на 84 хвіліне. На той момант футбалісту было ўсяго толькі 16 гадоў 256 дзён. Джэк стаў самым маладым дэбютантам «Арсенала» ў Прэм’ер-лізе, пабіўшы рэкорд Фабрэгаса. 23 верасня Уілшыр забіў свой першы гол за «Арсенал» у браму «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) у Кубку Лігі. Але гэта з’яўленне стала адзіным для Джэка ў Прэм’ер-лізе ў гэтым сезоне. У той жа час Уілшыр добра выявіў сябе ў Кубку Лігі, дзе «Арсенал» атрымаў пераканаўчыя перамогі над «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) і «Уіганам» (3:0).

Пазней Уілшыру атрымалася трохі пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, выходзячы на замену ў матчах з «Дынама» Кіеў і «Порту».

5 студзеня 2009 года Уілшыр падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Арсеналам». У гэты час ён перастаў з’яўляцца ў складзе першай каманды, выступаючы галоўным чынам за рэзерв і моладзевую каманду. З апошнімі Уілшыр дамогся перамогі ў моладзевым Кубку Англіі, паказаўшы цудоўную гульню ў двух фіналах супраць «Ліверпула». Легендарны ігрок «Арсенала» Ліям Брэйдзі ахарактарызаваў Джэка, як іграка валодаючага «адмысловым талентам», і выказаў меркаванне, што пройдзе трохі часу, перш чым юны ігрок стане іграком асновы.

2 ліпеня 2009 года Уілшыр падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт. Падчас перадсезоннай падрыхтоўкі 2009 года Уілшыр ізноў прымусіў казаць пра сябе. У абодвух матчах «Кубка Эміратаў», перамогу ў якім атрымаў «Арсенал», Джэк быў прызнаны «іграком матча».

Сезон 2011/12 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, пазней зноў вярнуўся ў строй. У сезоне 2015/16 ізноў амаль не гуляў з-за траўмы, і 31 жніўня 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Борнмуту»[3]. Па заканчэнні сезона 2016/17 вярнуўся ў «Арсенал». У чэрвені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў лонданскі клуб.

У ліпені 2018 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Вест Хэм Юнайтэд», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4]. У кастрычніку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў лонданскі клуб[5].

У студзені 2021 года зноў стаў іграком «Борнмута»[6]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2021 года[7], пасля чаго пашгода заставаўся без каманды. У лютым 2022 года папоўніў склад дацкага «Орхуса»[8], дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У ліпені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Арсенал»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]