Дзмітрый Віктаравіч Шакута

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Шакута Boxing pictogram.svg
Дмитрий Шакута.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя: Дзмітрый Віктаравіч Шакута
Мянушка: Шок
Грамадзянства: Flag of Belarus.svg Беларусь
Дата нараджэння: 7 жніўня 1980(1980-08-07) (41 год)
Месца нараджэння:
Рост: 187 см
Стыль: Муай тай
Прафесійная кар'ера
Першы бой: 18 студзеня 2001
Колькасць баёў: 86
Колькасць перамог: 73
Перамог накаўтам: 28
Паражэнняў: 9
Нічыіх: 4

Дзмітрый Віктаравіч Шакута (нар. 7 жніўня 1980, Мінск, БССР, СССР) — былы прафесійны беларускі кікбаксёр, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу як сярод прафесіяналаў, так і сярод аматараў.

Падазраваецца ў датычнасці да збіцця мінчука Рамана Бандарэнкі, які пасля гэтага памёр у лякарні[1].

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжкантынентальны чэмпіён IKF Pro Muayhtai у нападаючай вазе (2000 год)
  • Чэмпіён свету IKF Pro Muayhtai у суперпаўсярэдняй вазе (2000 год)
  • Чэмпіён свету па версіі WAKO-PRO (2000 год)
  • Чэмпіён свету па версіі ISS / Brute Force (2002 год)
  • Чэмпіён свету па версіі WKN у вагавой катэгорыі да 71 кг (2002 год)
  • Чэмпіён свету па версіі WPKL Muaythai у вагавой катэгорыі да 76 кг (2004 год)
  • Пераможца адборачнага турніру It’s Showtime 75MAX Trophy Belgium у падгрупе B (2006 год)
  • Чэмпіён свету па версіі It’s Showtime Trophy у вагавой катэгорыі да 75 кг (2008 год)
  • Чэмпіён свету па версіі It’s Showtime у вагавой катэгорыі да 77 кг (2008—2009)

Кар’ера па-за спортам[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння кар’еры прафесійнага спартоўца Шакута кіруе ўласным байцоўскім клубам «Шок» («англ.: Shock Team»). Працуе інструктарам па спецпадрыхтоўцы ў 3-й АБрСП(англ.) бел. (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі. Шчыльна кантактуе з хакейным функцыянерам Дзмітрыем Баскавым, гуляе пад яго кіраўніцтвам у хакей у камандзе «Бастыён» (там жа гуляюць, напрыклад, Віктар Лукашэнка, начальнік ДАІ Дзмітрый Карзюк і інш.), удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года публічна падтрымаў Аляксандра Лукашэнку і выказаў гатоўнасць біцца за яго[2].

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных BYPOL, праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[1]. Шакута ўваходзіць у гэты лік[3][4].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 2020 года прыблізна ў 22:00 на «Плошчу Перамен» у Мінску прыехалі шасцёра мужчын і тры жанчыны ў цывільным і ў масках[5][6]. Яны пачалі зразаць бела-чырвона-белыя стужачкі ў двары і неўзабаве пасля гэтага ў іх узнік канфлікт з мясцовымі жыхарамі. Канфлікт перарос у бойку, а затым у выкраданне Рамана Бандарэнкі[7]. На наступны дзень юнак, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі пасля таго, як у яго паднялася тэмпература да 40 градусаў[8]. У пацярпелага дыягнаставалі вялікі ацёк мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, субдуральныя гематомы, выцятыя месцы, ранкі[9]. Яму некалькі гадзін рабілі аперацыю па трэпанацыі чэрапа[10].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Важнай зачэпкай у справе пра гібель Бандарэнкі стала злітая ў інтэрнэт «NEXTA» тэлефонная размова, дзе двое мужчын абмяркоўваюць здарэнне на «Плошчы Перамен»[11]. Канал заявіў, што на запісу ідзе размова паміж Шакутай і бізнесменам Дзмітрыем Баскавым[1]. Гэтая версія супала з ацэнкай сітуацыі іншых СМІ[12][13][14]. Паводле вынікаў незалежнага фанаскапічнага даследавання аўдыёзапісу, спецыялісты прыйшлі да высновы, што галасы сапраўды належаць Баскаву і Шакуце, акрамя таго, у мове грамадзян быў выяўлены цэлы шэраг прыкмет, характэрных менавіта для спантаннай, а не загадзя падрыхтаванай размовы[1].

21 студзеня 2021 года ініцыятыва «BYPOL» апублікавала вынікі ўласнага расследавання, у якім таксама заявіла пра дачыненне Шакуты да смерці Бандарэнкі. Такія высновы можна было зрабіць пасля аналізу дадзеных білінгу(укр.) бел. нумара мабільнага тэлефона[15]. Шакута адмовіўся каментаваць абвінавачванні[16].

24 верасня 2021 года «BYPOL» абнародавала зліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 года камандзір групы АМАПу Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыю Балабе, што кікбаксёр Шакута траўмаваў(бел. (тар.)) бел. Бандарэнку пры выкраданні на вуліцы Чарвякова ў Мінску. 12 лістапада 2020 года начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб пацвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе[17][18].

Санкцыі ЗША, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

16 лістапада 2020 года міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч(укр.) бел. прыняў рашэнне аб забароне ўезду ў краіну кікбаксёра[19]. 20 лістапада стала вядома і пра забарону ўезду ў Эстонію[20].

9 жніўня 2021 года Шакута быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку і перадачу яго міліцыі, дзе, верагодна, адбылося дадатковае пабіццё, што прывяло да смерці Бандарэнкі, і як інструктар па спецыяльнай падрыхтоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якім ён мусіць быць[21][22]. Таксама пад амерыканскія санкцыі патрапіў і яго спартыўны клуб «Шок»[21][22].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 КЕ Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время?(руск.) . TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
  2. Чемпион мира по тайскому боксу — Прокопьеву: Ты вызвал на ринг президента. Сначала встреться со мной. TUT.BY (15 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  3. Предварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко
  4. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко(руск.) . TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
  5. В Минске силовики в штатском избили мужчину за бело-красно-белые ленты, он умер в реанимации(руск.) . Настоящее время. Праверана 9 лютага 2021.
  6. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2020. Праверана 9 лютага 2021.
  7. Орлова, Ольга (2020-11-20). "Вышел и не вернулся" (in ru). Брестская газета (47 (936)): 8. 
  8. Памёр Раман Бандарэнка, якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС. Наша Ніва. Праверана 9 лютага 2021.
  9. Умер избитый на площади Перемен Роман Бондаренко(руск.) . ej.by (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 9 лютага 2021.
  10. «Сделали трепанацию черепа, шанс выжить — 1 из 1000». Что известно о состоянии Романа Бондаренко на данный момент(руск.)  (недаступная спасылка). Наша Ніва. Сильные новости (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 9 лютага 2021.
  11. Записи голосов для сравнения(руск.) . TUT.BY (18 лістапада 2020).
  12. Что случилось с Романом Бондаренко на «Площади перемен» в Минске? Изучаем записи и слова очевидцев(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (13 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2020. Праверана 9 лютага 2021.
  13. Мужчина в сером костюме, который напал на Романа на «Площади перемен», очень похож на известного спортсмена (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020.
  14. Бондаренко на Площади Перемен на землю завалил человек, похожий на топ-бойца, который играет в команде Баскова с сыном Лукашенко, Tribuna.by, 14.11.2020 г.
  15. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 9 лютага 2021.
  16. Кто причастен к убийству Бондаренко? СМИ: человек, избивавший Романа, очень похож на приближенного к Лукашенко. kyky.org (14 лістапада 2020).
  17. З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?. Наша Ніва (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  18. ByPol расказаў новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі. Беларуская служба Радыё «Свабода». Новы Час (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  19. Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию(руск.) . TUT.BY (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  20. Ковальчук, Портной и Базанов внесены в список невъездных в Латвию, Литву и Эстонию(руск.) . BY.Tribuna.com (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 21 лістапада 2020.
  21. 21,0 21,1 Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  22. 22,0 22,1 США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]