Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў
Дата нараджэння 30 мая (12 чэрвеня) 1904(1904-06-12)
Месца нараджэння вёска Жакаўка (зараз Дрыбінскі раён)
Дата смерці 4 сакавіка 1983(1983-03-04) (78 гадоў)
Месца смерці Курган
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 19261956
Званне палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна, Савецка-японская вайна 1945
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Дзмітрый Гаўрылавіч Сухава́раў (30.5 (12.6).1904, вёска Жакаўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць4 сакавіка 1983, горад Курган) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Член КПСС з 1930 г. З 1920 г. працаваў вучнем у кравецкай майстэрні, з 1925 г. цясляром, шахцёрам у Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1926 года. У 1931 г. скончыў ваенную школу, у 1935 г. курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваеннай акадэміі Генштаба. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну восенню 1939 года. У 1941 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м Украінскім, Далёкаўсходнім франтах, камандзір танкавага палка, брыгады. Вызначыўся ў баях за вызваленне Кіева. 5 лістапада 1943 г. полк Сухаварава прарваў варожую абарону і перарэзаў 5 дарог на Кіеў. У гэтых баях полк знішчыў 23 гарматы, 24 кулямёты, 4 машыны з боепрыпасамі, каля батальёна салдат і афіцэраў праціўніка.
З верасня 1944 года гвардыі падпалкоўнік Сухавараў камандзір 51-й гвардзейскай танкавай брыгады.

Удзельнік вайны з Японіяй 1945 г., разгрому Квантунскай арміі. Да 1957 г. у Савецкай Арміі, да 1965 года на адміністрацыйнай рабоце. Пражываў у Кургане.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 г. гвардыі падпалкоўніку Д. Г. Сухавараву прысвоена званене Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе Курган на доме, у якім жыў Д. Г Сухавараў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 293. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў на сайце «Героі краіны»