Дзмітрый Аляксандравіч Жук
| Дзмітрый Аляксандравіч Жук | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 7 ліпеня 1970 (55 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Алесь Жук |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | журналіст, прапагандыст |
| Узнагароды | |
Дзмітрый Аляксандравіч Жук (нар. 7 ліпеня 1970, Леткаўшчына, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі журналіст, з 2018 года галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Сын беларускага пісьменніка Алеся Жука[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 ліпеня 1970 года ў вёсцы Леткаўшчына Слуцкага раёна Мінскай вобласці[2].
У 1992 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці — выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры. У 1992—1993 гадах працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 199 г. Мінска[2].
З 1993 па 1997 гады працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў у прадстаўніцтве расійскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 года прызначаны кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 гады займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».
У лютым 2018 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия»[3] і стаў дырэктарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Таксама Жук сакратар Беларускага саюза журналістаў, у снежні 2021 года ўключаны ў «Рэспубліканскі міжведамасны каардынацыйны савет па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь»[4].
У час кіраўніцтва Жука газета канчаткова ператварылася ў рупар агрэсіўнай праўладнай прапаганды, дзе з 2020 года значнае месца займаюць расійскія наратывы[5][6]. Назіральнікі не раз выказвалі сумневы ў дастатковай кваліфікацыі Жука[7].
Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[8].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад г. Мінска[2][9]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[2].
Член РГА «Белая Русь»[2].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза ў сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дзмітрыю Жуку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[10]. Паводле Еўрапейскага савета Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсіфіцыраваную інфармацыю»[11]. У 2016 годзе забарона была знята[12].
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[13].
5 жніўня 2024 года ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[14].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў (2018[15]), Адміністрацыі Прэзідэнта, граматай Выканаўчага камітэта СНД, памятным знакам «МПА СНД. 25 год», нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі»[16].
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва[16].
Зноскі
- ↑ Пять фактов о новом главном редакторе «Советской Белоруссии» Дмитрии Жуке (руск.)
- ↑ а б в г д Жук Дмитрий Александрович — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики. Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
- ↑ Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.12.2021 г. № 773 «О Программе патриотического воспитания населения Республики Беларусь на 2022-2025 годы» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ ashustin. В. Рубінчык. Народнае адзінства? (англ.) (2 верасня 2021). Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ ashustin. Или крестик, или трусы… (англ.) (25 жніўня 2022). Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ ashustin. «Краіна-браначка» (англ.) (31 снежня 2021). Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ Жук Дмитрий Александрович — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики. Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
- ↑ Наши в Совете Республики! — Белорусский союз журналистов (руск.). bsj.by. Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС
- ↑ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus = Рашэнне Еўрапейскага савета аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. (англ.)
- ↑ ЕС зняў санкцыі з Беларусі Архівавана 5 верасня 2021.
- ↑ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2024/2113 of 26 July 2024 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2018 года № 565 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2024. Праверана 27 жніўня 2020.
- ↑ а б Жук Дмитрий Александрович — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики. Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
- Супрацоўнікі БелТА
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі друку Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Прапагандысты Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання