Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Верхаўцоў
Dmitry Verkhovtsov 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1986(1986-10-10)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 190 см
Вага 90 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2004 — 2011 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 164 (17)
2012 — 2014 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 37 (1)
2014 — 2015 Сцяг Расіі Уфа 20 (0)
2016 Сцяг Польшчы Карона (Кельцы) 12 (1)
2017 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 9 (1)
Нацыянальная зборная**
2006 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 19 (2)
2008 — 2014 Сцяг Беларусі Беларусь 44 (3)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2016.

Дзмі́трый Мікала́евіч Верхаўцо́ў (нар. 10 кастрычніка 1986, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў у Магілёве. У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе наваполацкага «Нафтана». Неўзабаве замацаваўся ў аснове навапалачан, стаў капітанам каманды. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе дапамог «Нафтану» выйграць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі, забіўшы вырашальны мяч у фінальнай сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1).

У студзені 2010 года перайшоў у латвійскі «Вэнтспілс». Разам з новай камандай рыхтаваўся да сезону, аднак у сакавіку 2010 года вярнуўся ў «Нафтан». У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з самарскімі «Крыламі Саветаў». Па заканчэнні сезону 2013/14 пакінуў самарскі клуб[2]. Неўзабаве, у чэрвені 2014 года, падпісаў двухгадовы кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі футбольным клубам «Уфа»[3]. У складзе «Уфы» з’яўляўся на полі нерэгулярна, за паўтары гады ў клубе правёў 20 матчаў у Прэм’ер-лізе.

У студзені 2016 года Верхаўцоў не паехаў з «Уфой» на перадсезонны збор, і неўзабаве кантракт абаронцы быў разарваны[4]. Пасля зыходу з «Уфы» Дзмітрый стаў разглядаць польскі вектар працягу кар’еры і ў выніку падпісаў кантракт з келецкай «Каронай»[5]. Аднак, замацавацца ў складзе польскай каманды не здолеў, з’яўляўся на полі эпізадычна. У канцы 2016 года быў адлічаны з асноўнай каманды, трэніраваўся з дублем «Кароны». У сакавіку 2017 года кантракт з польскім клубам быў разарваны[6].

Неўзабаве пасля зыходу з «Кароны» вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[7]. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, хоць трывалым іграком асновы не стаў. У студзені 2018 года стала вядома, што Верхаўцоў пакідае «Нёман»[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2006—2009 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, прымаў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2009 года ў Швецыі.

2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
  • Сцяг Беларусі У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2008, 2009, 2011

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]