Міхаіл Васілевіч Афанасьеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Міхаіл Афанасьеў
Afanasiev10.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Васілевіч Афанасьеў
Нарадзіўся 4 лістапада 1986(1986-11-04) (29 гадоў)
Мінск, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Сцяг Казахстана Казахстан
Рост 174 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Белшына
Кар'ера
Клубная кар'ера*
2001 Сцяг Беларусі Змена (Мінск) 6 (0)
2002 — 2004 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 23 (5)
2005 — 2007 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 70 (9)
2008 — 2009 Сцяг Расіі Амкар (Перм) 19 (2)
2010 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар) 7 (0)
2010 Сцяг Расіі Салют (Белгарад) 19 (0)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 53 (6)
2013 Сцяг Беларусі Гомель 29 (3)
2014 Сцяг Казахстана Атырау 27 (0)
2015 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 17 (2)
2016 — Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 46 (11)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 30.01.2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на канец 2012.

Міхаіл Афанасьеў (нар. 4 лістапада 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за БАТЭ і МТЗ-РІПА. У 2008 перайшоў у пермскі «Амкар», пасля гуляў за «Кубань» і «Салют».

У лютым 2011 вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У снежні 2012 пакінуў «Дынама» у статусе свабоднага агента, а ў лютым 2013 стаў іграком «Гомеля»[1]. У «Гомелі» трывала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау». У сакавіку 2014 атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[2]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4].

Пачатак сезону 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, вярнуўся на поле ў канцы мая. Пасля вяртання стаў асноўным правым паўабаронцам каманды, аднак па заканчэнні сезону кантракт з іграком было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Афанасьеў пакінуў Салігорск[5].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[6].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Былы капітан моладзевай зборнай Беларусі. З'яўляецца рэкардсменам моладзевай зборнай па колькасці праведзеных матчаў і забытых галоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]