Антон Канстанцінавіч Пуціла
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Антон Канстанцінавіч Пуціла | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Пуця | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 чэрвеня 1987 (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 14 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Анто́н Канстанці́навіч Пуці́ла (нар. 23 чэрвеня 1987, Орша, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец аршанскай ДЮСШ, мінскага РВАР. Прафесійную кар’еру пачаў у мінскім «Дынама» ў 2004 годзе: выступаў за дубль і дэбютаваў у Вышэйшай лізе. У 2005 годзе па ходу сезона ўвайшоў у асноўны склад каманды.
«Гамбург»[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе-снежні 2007 года Пуціла тры тыдні знаходзіўся на праглядзе ў «Гамбургу», трэніраваўся і ўдзельнічаў у спарынгах з аматарскай і другой камандай клуба, а з асновай правёў некалькі трэніровак. У выніку было вырашана, што Антон будзе выступаць за нямецкі клуб на правах арэнды да канца 2008 года з правам выкупу[1]. Дэбют за «Гамбург» у Бундэслізе адбыўся 10 студзеня 2008 года ў хатнім матчы супраць «Бохума», дзе Антон выйшаў на замену на 81-й хвіліне. За год у чэмпіянаце Германіі ён выходзіў на поле ўсяго 3 разы. Да заканчэння тэрміну арэнды ў «Гамбургу», дзе на Пуцілу больш не разлічвалі, у лістападзе ён пабываў на праглядзе ў маскоўскім «Лакаматыве», але да канкрэтных прапаноў справа не дайшла. У міжсезонне Антон вярнуўся назад у «Дынама», якому належаў па кантракце яшчэ на працягу 2 гадоў.
«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля вяртання з арэнды стаў адным з лідараў дынамаўцаў. У якасці трывалага іграка асновы дапамог мінскаму клубу заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату 2009.
У чэрвені 2010 года прадметную цікавасць да іграка стаў праяўляць нямецкі «Фрайбург»[2]. З-за магчымага пераходу здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам «Дынама», якое дамаўлялася з нямецкім клубам аб умовах пераходу. У выніку, Антон разам з таварышам па камандзе Сяргеем Кісляком на некаторы час быў адпраўлены ў дубль, прапусціў некаторыя матчы дынамаўцаў у Лізе Еўропы. Неўзабаве вярнуўся ў асноўную каманду, а 5 жніўня 2010 года стаў героем матча супраць «Макабі», калі забіў два галы і адзначыўся галявой перадачай, што дазволіла мінчанам прайсці ў наступны раўнд Лігі Еўропы[3].
«Фрайбург»[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2010 года Пуціла перайшоў у «Фрайбург», за які ў дэбютным сезоне 2010/11 у чэмпіянаце правёў 25 матчаў і вызначыўся двума галявымі перадачамі. У сезоне 2011/12 згуляў у 19 матчах каманды і аддаў адну галявую перадачу. У пачатку сезона 2012/13 адмовіўся падаўжаць кантракт з клубам, у выніку амаль не гуляў да 17 лютага 2013 года, калі скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе бакоў.
«Волга»[правіць | правіць зыходнік]
19 лютага 2013 года падпісаў кантракт з ніжагародскай «Волгай» (да канца чэрвеня [4] з опцыяй далейшага падаўжэння)[5][6]. 24 жніўня 2013 года забіў пераможны гол у браму «Церака», адзін з лепшых у чэмпіянаце Расіі 2013/14[7][8].
Пасля вылету «Волгі» з расійскай Прэм’ер-лігі ў маі 2014 года разарваў кантракт з ніжагародскім клубам[9]. Улетку 2014 года падтрымліваў форму разам з «Мінскам»[10], чакаючы прапаноў ад іншых клубаў.
«Тарпеда»[правіць | правіць зыходнік]
1 верасня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Тарпеда»[11], якое вярнулася ў Прэм’ер-Лігу. У «Тарпеда» стаў трывалым іграком асновы. Са снежня 2014 года па сакавік 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад, аднак не здолеў выратаваць маскоўскі клуб ад вылету з элітнага дывізіёна. У чэрвені 2015 года стала вядома, што Пуціла можа пакінуць «Тарпеда»[12]. Ужо неўзабаве трэніраваўся з футбольным клубам «Мінск»[13].
«Газіянтэпспор»[правіць | правіць зыходнік]
14 ліпеня 2015 года Пуціла падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Газіянтэпспорам»[14]. Спачатку трывала гуляў у аснове турэцкай каманды, аднак у пачатку 2017 года новым галоўным трэнерам «Газіянтэпспора» стаў Бюлент Уйгун, які не разлічваў на Пуцілу. У выніку, у лютым 2017 года Пуціла быў выключаны з заяўкі на чэмпіянат Турцыі, і неўзабаве кантракт паўабаронцы з клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[15].
«Анкарагюджу»[правіць | правіць зыходнік]
Улетку 2017 года падтрымліваў форму разам з мінскім «Тарпеда». У жніўні 2017 года стала вядома, што Пуціла працягне кар’еру ў клубе другога дывізіёна Турцыі «Анкарагюджу»[16]. Па выніках сезона 2017/18 дапамог «Анкарагюджу» вярнуцца ў Суперлігу. У маі 2018 года паведамлялася, што Пуціла можа перайсці ў турэцкія клубы «Алтай» і «Эрзурумспор», аднак у выніку ён падпісаў новы двухгадовы кантракт са сталічным клубам[17]. У снежні 2018 года пакінуў «Анкарагюджу»[18].
«Алтай»[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з клубам «Алтай» з Ізміра[19]. Трывала гуляў асноўным складзе каманды, у чэрвені 2020 года падоўжыў кантракт з «Алтаем»[20]. У сезоне 2020/21 стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года разарваў пагадненне з турэцкім клубам[21].
Вяртанне ў «Дынама»[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2021 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[22]. З цягам часу замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У снежні 2021 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[23].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік моладзевага чэмпіянату Еўропы 2009 у Швецыі.
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 4 лютага 2008 года на XVI міжнародным турніры нацыянальных зборных на Мальце ў матчы са зборнай Арменіі (1:2). Першы мяч забіў у браму зборнай Арменіі ў таварыскім матчы 3 сакавіка 2010 года ў турэцкай Антальі (3:1). 27 мая 2010 года ў таварыскім матчы ў аўстрыйскім Філаху з Гандурасам (2:2) двойчы паразіў браму саперніка.
З 2015 года перастаў выклікацца ў зборную галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам. У кастрычніку 2018 года пасля трохгадовага перапынку зноў быў запрошаны ў склад нацыянальнай каманды, ужо пад кіраўніцтва Ігара Крывушэнкі.
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[24][25].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2004
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2005, 2006, 2009
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021
Зноскі
- ↑ «Динамо» подтвердило, что Путило будет выступать за «Гамбург» на правах аренды
- ↑ Антон Путило переходит во «Фрайбург»
- ↑ Минское «Динамо» благодаря двум голам и пасу Антона Путило выиграло 3:1 у «Маккаби» и вышло в следующий раунд(недаступная спасылка)
- ↑ ЧМ-2014. Наша надежда. Антон Путило: время забивать
- ↑ Путило — в «Волге»
- ↑ Антон Путило: Сделал правильный выбор
- ↑ Волга НН 1-0 Терек (Гол Путило)
- ↑ Шедевр от Антона Путило!
- ↑ Антон Путило расторг контракт с «Волгой»
- ↑ Путило тренируется с «Минском»
- ↑ «Торпедо» подтвердило переходы Путило, Билялетдинова и Угу Виейра
- ↑ В контракте Путило значится пункт о досрочном расторжении соглашения в одностороннем порядке в случае вылета «Торпедо» из премьер-лиги
- ↑ Путило и Тигорев тренируются с «Минском»
- ↑ «Газиантепспор» официально подтвердил подписание Антона Путило (ФОТО)
- ↑ Антон Путило расторг контракт с «Газиантепспором» и получил статус свободного агента
- ↑ Антон Путило продолжит карьеру в турецком «Анкарагюджю»
- ↑ Антон Путило подписал двухлетний контракт с «Анкарагюджю»
- ↑ Антон Путило покинул «Анкарагюджю»
- ↑ Антон Путило стал игроком "Алтая"
- ↑ Белорусский хавбек Антон Путило продлил контракт с Алтаем до 2022 года
- ↑ Минское "Динамо" объявило о подписании Антона Путило
- ↑ Антон Путило покинул "Алтай"
- ↑ Путило продлил контракт с минским "Динамо"
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антон Канстанцінавіч Пуціла
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Алтай Ізмір
- Ігракі ФК Анкарагюджу
- Ігракі ФК Газіянтэпспор
- Ігракі ФК Тарпеда Масква
- Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад
- Ігракі ФК Фрайбург
- Ігракі ФК Гамбург
- Ігракі ФК РВАР Мінск