Арцём Віктаравіч Гамялько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Гамялько
Artem Gomelko 2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Віктаравіч Гамялько
Нарадзіўся 8 снежня 1989(1989-12-08)[1][2] (31 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 192 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Арменія Лоры
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 2 (-5)
2008—2012 Расія Лакаматыў (Масква) 1 (-3)
2010   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 22 (-20)
2011   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (-17)
2013—2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 42 (-28)
2015—2016 Беларусь Слонім 44 (-67/1)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 2 (0)
2019—2020 Беларусь Смалявічы 23 (-22)
2020— Арменія Лоры (Ванадзор)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (-8)
2011 Беларусь Беларусь (алімпійская) 4 (-5)
Трэнерская кар’ера
2017—2020 Беларусь Смалявічы брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 верасня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2017
Commons-logo.svg Арцём Віктаравіч Гамялько на Вікісховішчы

Арцём Гамялько (нар. 8 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік армянскага клуба «Лоры» з Ванадзора.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец жодзінскай СДЮШАР «БелАЗ», выступаў за мясцовае «Тарпеда». У студзені 2008 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», дзе стаў гуляць за моладзевую каманду.

Сезон 2010 правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», быў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. Па заканчэнні сезона 2010 вярнуўся ў «Лакаматыў». 22 чэвреня 2011 года згуляў свой адзіны матч за асноўную каманду чыгуначнікаў, у якім «Лакаматыў» саступіў ЦСКА (1:3).

У другой палове 2011 года выступаў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». 11 верасня 2011 года ў хатнім матчы з магілёўскім «Дняпро» няўдала прыняў мяч, які сапернікі вярталі па прынцыпе «фэйр-плэй» і пераправіў яго ва ўласную браму (выніковы лік 1:1)[3].

Сезон 2012 правёў у моладзевай камандзе «Лакаматыва». У лютым 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які выступаў у Першай лізе. У сезоне 2013 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Радзівонам Сямукам, а ў сезоне 2014 стаў асноўным брамнікам мікашэвіцкай каманды і дапамог ёй перамагчы ў Першай лізе.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2015, але ў сакавіку 2015 года кантракт з мікашэвіцкім клубам быў разарваны[5] (прычынай сталі праблемы са здароўем). У красавіку 2015 далучыўся да «Слоніма»[6] і пачаў у яго складзе сезон 2015.

У снежні 2015 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй», якая выйшла ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі[7], але ўжо ў наступным месяцы пагадненне з клубам па згодзе бакоў было разарвана[8]. У выніку, Арцём вярнуўся ў склад «Слоніма» і зноў стаў асноўным брамнікам. 2 ліпеня 2016 года забіў гол у браму «Смалявічаў-СТІ», падключыўшыся пры падачы вуглавога[9].

У лютым 2017 года стала вядома, што Арцём увайшоў у трэнерскі штаб «Смалявічаў-СТІ» ў якасці трэнера брамнікаў[10]. Пры гэтым у сезоне 2017 Арцём двойчы выйшаў на поле ў Першай лізе ў якасці палявога іграка.

У чэрвені 2019 года зноў пачаў з’яўляцца на полі ў якасці брамніка за «Смалявічы», неўзабаве замацаваўся ў якасці іграка асновы. Выхадзіў на поле і ў сезоне 2020, калі клуб вярнуўся ў Вышэйшаую лігу.

У верасні 2020 года перайшоў у армянскі клуб «Лоры»[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы ў яе складзе трапляў на чэмпіянат Еўропы, але ні ў 2009 годзе, ні ў 2011 годзе не з’яўляўся на полі.

У другой палове 2011 года выступаў таксама за алімпійскую зборную, але ў выніку не трапіў на Алімпіяду 2012 у Лондан.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]