Павел Генадзевіч Часноўскі
Поўнае імя | Павел Генадзевіч Часноўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 сакавіка 1986[1][2] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 91 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 35 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Часноўскі (нар. 4 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ і мінскага МТЗ-РІПА, пасля перайшоў у «Віцебск», дзе стаў асноўным брамнікам. У 2009 годзе трапіў у латвійскі «Вэнтспілс», за які гуляў на групавым этапе Лігі Еўропы. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стаў другім брамнікам барысаўскага БАТЭ.
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да лістапада. У пачатку сезона 2014 асноўным брамнікам жодзінскага клуба быў Васіль Хамутоўскі, але ў жніўні 2014 года Часноўскі вярнуў сваё месца ў старце.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У сезоне 2015 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка жодзінцаў. У студзені 2016 года пакінуў клуб[4].
Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея»[5]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным брамнікам, у сезоне 2016 правёў ад пачатку да канца ўсе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[6] і неўзабаве стаў іграком «Мінска»[7], дзе таксама стаў першым брамнікам. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[8].
У пачтаку 2018 года далучыўся да салігорскага «Шахцёра» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. Стаў другім брамнікам каманды пасля Андрэя Клімовіча, у сезоне 2018 згуляў у двух матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[10]. Са жніўня 2019 года, пасля пераходу Клімовіча ў расійскі «Арэнбург», стаў асноўным брамнікам салігорскай каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года[11].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў, быў асноўным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2011
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2008
Зноскі
- ↑ Pavel Chesnovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pavel Chasnowski // FBref.com
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» продлил соглашения с четырьмя игроками
- ↑ Чесновский покинул «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Павел Чесновский стал игроком "Городеи"
- ↑ Павел Чесновский покинул "Городею"
- ↑ Павел Чесновский подписал контракт с "Минском"
- ↑ Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск»
- ↑ "Шахтер" подписал экс-голкипера "Минска"
- ↑ Чесновский продлил контракт с "Шахтером"
- ↑ "Шахтер" до конца 2021 года продлил контракт с Чесновским
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Транзіт
- Ігракі ФК Вэнтспілс
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Партызан Мінск