Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 студзеня 1988[1][2][3] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Міхаі́л Сярге́евіч Сівако́ў (нар. 16 студзеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Арэнбург» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за барысаўскі БАТЭ, адкуль у пачатку 2009 года перайшоў у італьянскі «Кальяры». За гэты клуб амаль не гуляў, аддаваўся ў арэнду ў «П’ячэнцу» з Серыі B і кракаўскую «Віслу» (за якую забіў гол ударам з 52 метраў[5]). У жніўні 2011 года перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем», дзе не здолеў замацавацца. У жніўні 2012 вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды, стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе.
Па заканчэнні сезона 2012 быў выкуплены барысаўскім клубам. У пачатку сезона 2013, аднак, страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену, а ў жніўні ўвогуле быў пераведзены ў дубліруючы склад[6]. Праз месяц, аднак, зноў вярнуўся ў асноўную каманды і некаторы час нават выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У студзені 2014 года галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, што не бачыць Сівакова і Андрэя Гарбунова ў складзе каманды[7]. Некаторы час футбалісты падтрымлівалі форму ў дубліруючым складзе БАТЭ[8].
У сакавіку 2014 года, пакінуўшы барысаўскі клуб, Сівакоў падпісаў кантракт з «Гомелем»[9]. У складзе «Гомеля» адразу стаў трывалым іграком асновы, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. 16 чэрвеня 2014 года адзначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама» (6:3).
27 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў адэскі «Чарнаморац»[10]. У складзе адэскага клуба трывала выступаў у аснове. У студзені 2015 года, пасля таго як былы трэнер «Чарнаморца» Раман Грыгарчук узначаліў азербайжанскую «Габалу», адправіўся на прагляд у гэты клуб і неўзабаве падпісаў кантракт[11]. Разам з «Габалой» стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Азербайджана 2014/15. У маі 2015 года стала вядома, што «Габала» не будзе падаўжаць кантракт з Сіваковым[12].
19 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў луганскую «Зару»[13]. У складзе «Зары» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, гуляў у групавым этапе Лігі Еўропы. У студзені 2017 года, разарваўшы кантракт з «Зарой», стаў іграком расійскага «Арэнбурга»[14]. Аднак па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што Сівакоў пакідае клуб[15].
Неўзабаве пасля зыходу з «Арэнбурга» падпісаў двухгадовы кантракт з пермскім «Амкарам»[16]. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і Сівакоў стаў свабодным агентам. Некаторы час трэніраваўся з БАТЭ, аднак у выніку ў ліпені 2018 года зноў папоўніў склад «Арэнбурга»[17], дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе.
У чэрвені 2020 года стала вядома, што «Арэнбург» падоўжыў кантракт з абаронцам[18].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.
У 2010 годзе правёў адзін матч за нацыянальную зборную. У маі 2014 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў галоўную каманду.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (4): 2006, 2007, 2012, 2013
Чэмпіён Польшчы: 2011
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2013
Бронзавы прызёр чэмпіянату Азербайджана: 2014/15
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Зноскі
- ↑ Mikhail Sivakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mikhail Sivakow // FBref.com
- ↑ MIKHAIL SIVAKOV // Argentine Soccer Database
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Lechia - Wisła Kraków 0:3. Mikhail Sivakov (Siwakow Сівакоў)
- ↑ Футбол. Михаил Сиваков переведен в дубль БАТЭ
- ↑ Футбол. БАТЭ решил расстаться с Михаилом Сиваковым и Андреем Горбуновым
- ↑ Горбунов и Сиваков продолжают тренировки с дублем БАТЭ
- ↑ Сиваков подписал контракт с «Гомелем»
- ↑ "Гомель" объявил о переходе Сивакова в одесский "Черноморец"
- ↑ Михаил Сиваков заключил контракт с азербайджанской "Габалой" (ФОТО)
- ↑ Футбол. Михаил Сиваков летом покинет "Габалу"
- ↑ Михаил Сиваков подписал контракт с луганской "Зарей"
- ↑ "Оренбург" подтвердил трансфер Сивакова
- ↑ Драгун и Сиваков покинули "Оренбург"
- ↑ "Амкар" объявил о подписании двухлетнего контракта с Михаилом Сиваковым
- ↑ Михаил Сиваков подписал контракт с "Оренбургом"
- ↑ "Оренбург" продлил контракт с Сиваковым
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Арэнбург
- Ігракі ФК Амкар Перм
- Ігракі ФК Зара Луганск
- Ігракі ФК Габала
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Зюлтэ-Варэгем
- Ігракі ФК Вісла Кракаў
- Ігракі ФК П’ячэнца
- Ігракі ФК Кальяры