Аляксей Святаслававіч Янушкевіч
Поўнае імя | Аляксей Святаслававіч Янушкевіч | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 студзеня 1986[1][2] (34 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Аляксей Янушкевіч (нар. 15 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама», гуляў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда».
З 2009 года — ігрок салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2010 стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У другой палове 2013 года стаў часам заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральных абаронцаў Яўгену Постнікаву і Мікалаю Кашэўскаму.
Па заканчэнні сезона 2013 з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Янушкевіча ў казахстанскі «Атырау», але ў снежні 2013 года кантракт з «Шахцёрам» быў падоўжаны[3]. У сезоне 2014 зноў стаў трывалым цэнтральным абаронцам салігарчан.
У студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сезон 2015 распачаў у цэнтры абароны, але пазней стаў часцей выкарыстоўвацца на флангах. Канец сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У лістападзе 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове, згуляўшы толькі ў 11 матчах чэмпіянату. Па заканчэнні сезона з’явілася інфармацыя аб тым, што Янушкевіч можа пакінуць Салігорск[6], аднак у выніку ў студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2017 вярнуў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы салігарчан. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Янушкевіч застанецца ў камандзе на наступны сезон[8].
Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаз выхадзіць у стартавым складзе, а ў чэрвені выбыў да канца сезона з-за траўмы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[9] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[10].
У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.
У кастрычніку 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[12]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пасля амаль трохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў зборную ў кастрычніку 2017 года, але на полі не з’явіўся.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (8): 2005, 2006, 2010, 2011, 2012, 2013, 2016, 2018
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2015, 2017
Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2014
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2003 | дубль | Дынама | ![]() |
7 | 0 |
2004 | дубль | Дынама | ![]() |
27 | 0 |
2005 | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2006 | Д1 | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2007 | Д1 | Дынама | ![]() |
12 | 0 |
2008 | Д1 | Тарпеда | ![]() |
26 | 0 |
2009 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
14 | 0 |
2010 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
30 | 1 |
2011 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
31 | 0 |
2012 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
29 | 1 |
2013 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
22 | 0 |
2014 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
28 | 0 |
2015 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
19 | 0 |
2016 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
11 | 0 |
2017 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
25 | 0 |
2018 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
7 | 1 |
Зноскі
- ↑ Aleksey Yanushkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksey Yanushkevich // FBref.com
- ↑ Алексей Янушкевич продлил контракт с «Шахтером»
- ↑ «Шахтер» подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем
- ↑ "Шахтер" продлил контракт с Янушкевичем
- ↑ «Шахтер» расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Осипенко, Игнятевичем и Павловым
- ↑ "Шахтер" продлил контракт с Янушкевичем
- ↑ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
- ↑ "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
- ↑ Янушкевич перешел в "Ислочь"
- ↑ Янушкевич продлил контракт с "Ислочью"
- ↑ Глеб и Брессан не вызваны в сборную Беларуси, Сигневич, Путило и Янушкевич — в составе
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Дынама Мінск