Серафім (Беланожка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Епіскап Серафім
Епіскап Серафім
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі
з 24 красавіка 2007
Абранне: 27 сакавіка 2007
Царква: Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Папярэднік: Пётр (Карпусюк),
Сафроній (Юшчук) (ч/к)

Адукацыя:
Імя пры нараджэнні: Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка
Нараджэнне: 5 верасня 1973(1973-09-05) (46 гадоў)
Свярдлоўск, РСФСР
Прыняцце свяшчэннага сану: 14 снежня 2003
Прыняцце манаства: 10 верасня 2003
Епіскапская хіратонія: 24 красавіка 2007

Узнагароды:
Ордэн Дружбы

Епіскап Серафім (свецкае імя Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка; нарадзіўся 5 верасня 1973, Екацярынбург, Расія) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і вайскоўца. У 1986 сям'я пераехала ў Бабруйск. У 19901994 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў, абараніўшы дыплом на тэму «Пастырскія пасланні святога апостала Паўла».

У 1999 з адзнакай скончыў багаслоўскі факультэт Фесаланікійскага ўніверсітэта імя Арыстоцеля (Грэцыя). У 19992000 праходзіў стажыроўку на багаслоўскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія).


У 2000 прызначаны выкладчыкам Свяшчэннага Пісання Новага Запавету Мінскай духоўнай семінарыі. У 20002004 — выкладчык, затым старшы выкладчык кафедры багаслоўя і гісторыі Царквы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінска; прызначаны памочнікам дэкана.

У 2001 скончыў Мінскую духоўную акадэмію з навуковай ступенню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысертацыю на тэму «Вучэнне святога апостала Паўла аб стаўленні чалавека да тварнога свету». З 2001 — выкладчык на кафедры візанталогіі Мінскай духоўнай акадэміі. У 2002 вывучаў англійскую мову ў Бірмінгемскім універсітэце (Вялікабрытанія).

10 верасня 2003 мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам пастрыжаны ў мантыю з імем Серафім у гонар Серафіма Сароўскага ў саборы Успенскага Жыровіцкага манастыра. Пасвечаны ў іерадыякана 24 кастрычніка 2003, у іераманаха — 14 снежня 2003.

У 2004 прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; дацэнт кафедры Біблеістыкі і царкоўна-практычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ.

22 красавіка 2007 прызначаны епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]