Ігнацій (Луковіч)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Епіскап Ігнацій
Епіскап Полацкі і Глыбоцкі
Абранне: 30 жніўня 2019
Царква: Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Папярэднік: Феадосій (Більчанка)

Імя пры нараджэнні: Ігар Іванавіч Луковіч
Прыняцце манаства: 5 красавіка 1993

Ігнацій (свецкае імя Ігар Іванавіч Луковіч; нар. 28 сакавіка 1970, Маладзечна) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, епіскап.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 сакавіка 1970 г. у Маладзечне Мінскай вобласці. Ахрышчаны ў маі 1970 г. у Пакроўскім храме горада Маладзечна. У 1987 г. скончыў сярэднюю школу № 2 у Маладзечне. У 1987—1988 гг. праходзіў навучанне па спецыяльнасці «радыёмеханік» у тэхнічным вучылішчы № 87 у Маладзечне, у 1988—1989 гг. працаваў па спецыяльнасці. У 1989 г. праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай арміі і скончыў Віцебскі вучэбны авіяцыйны цэнтр.

У 1989—1994 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. 28 лістапада 1990 г. прыняты ў лік браціі Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. 5 красавіка 1993 г. намеснікам манастыра архімандрытам Гурыем (Апалька) пастрыжаны ў манаства з імем Ігнацій у гонар свяціцеля Ігната (Бранчанінава). 27 красавіка 1993 г. за літургіяй ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам пасвечаны ў сан іерадыякана. У 1994—1995 г. навучаўся на завочным аддзяленні Маскоўскай духоўнай акадэміі, якую скончыў са ступенню кандыдата багаслоўя. З 31 жніўня 1995 г. па верасень 2003 г. выконваў паслушэнства выкладчыка і памочніка інспектара Мінскай духоўнай семінарыі, выкладаў гісторыю царквы і літургіку. 20 мая 1997 г. за літургіяй ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра Мітрапалітам Мінскім Філарэтам пасвечаны ў сан іераманаха. 28 лістапада 2002 г. указам епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана прыняты ў клір Брэсцкай епархіі і прызначаны настаяцелем прыхода храма ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці ў Брэце з даручэннем пабудаваць храм. У 2003 г. пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Брэст. З 15 верасня 2003 г. — старшыня паломніцкага аддзела Брэсцкай епархіі. 8 красавіка 2007 г., да свята Святой Вялікадня, узведзены ў сан ігумена. Будаўніцтва царквы было завершана ў 2012 г., 9 ліпеня 2012 г. храм быў асвечаны епіскапам Брэсцкім Іаанам.

15 кастрычніка 2018 г. рашэннем Свяшчэннага сінода абраны вікарыем Мінскай епархіі з тытулам епіскапа Бараўлянскага. 16 кастрычніка 2018 г. у дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам узведзены ў сан архімандрыта. 25 кастрычніка ў Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве адбылося нарачэнне ў епіскапа Бараўлянскага. 28 кастрычніка 2018 г. за літургіяй у храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у Маскве хіратанісан у епіскапа Бараўлянскага. 30 жніўня 2019 г. рашэннем Свяшчэннага сінода прызначаны епіскапам Полацкім і Глыбоцкім.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]