Канстанцін (Хоміч)
Архіепіскап Канстанцін | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Царква | Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы | |||
|
||||
Адукацыя |
|
|||
Дзейнасць | святар | |||
Імя пры нараджэнні | Канстанцін Андрэевіч Хоміч | |||
Нараджэнне |
11 (24) лістапада 1911 |
|||
Смерць |
19 верасня 2000 (88 гадоў) |
|||
Узнагароды |
Архіепіскап Канстанцін (свецкае імя: Канстанцін Андрэевіч Хоміч; 11 лістапада 1911, фальварак Рог каля вёскі Бобрык, Пінскі павет, Мінская губерня — 19 верасня 2000, Брэст) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі (1990—2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1929 годзе скончыў Пінскае рэальнае вучылішча і паступіў у праваслаўную Віленскую духоўную семінарыю, дзе навучаўся да 1935 года.
8 лютага 1936 года быў пасвечаны ў дыякана, а 28 лютага таго ж года — у іерэя. Неўзабавае быў прызначаны настаяцелем царквы ў вёсцы Ахова Пінскага павета, дзе служыў да 1939 года.
1 кастрычніка 1941 года быў прызначаны святаром Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Купяцічах Пінскага раёна. Дзейнічаў ва ўмовах нямецкай акупацыі. У пачатку ліпеня 1944 года Канстанцін Хоміч з жонкай і сынам быў адпраўлены ў Германію, аднак здолеў затрымацца ў Варшаве. Пасля падаўлення Варшаўскага паўстання знаходзіўся ў канцлагеры да красавіка 1945 года.
Пасля вайны 28 лютага 1946 года па просьбе вернікаў вярнуўся служыць у вёску Ахова. 21 красавіка 1950 года быў узведзены ў сан протаіерэя, у канцы 1954 года атрымаў магчымасць вярнуцца ў Купяцічы. У 1956 годзе мітрапаліт Піцірым перавёў Хоміча ў Добруш настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы, а ў 1962 годзе архіепіскап мінскі Варлаам перавёў яго ў Свята-Успенскую царкву ў вёску Краснае Гомельскага раёна.
У 1969 годзе протаіерэй Канстанцін аўдавеў і быў пастрыжаны ў манашаства ў Жыровіцкім манастыры. 25 чэрвеня 1970 года быў узведзены ў сан архімандрыта. 23 сакавіка 1987 года пастановай Свяшчэннага Сіноду РПЦ прызначаны епіскапам Пінскім, вікарыем Мінскай епархіі.
Пасля стварэння 6 ліпеня 1989 года самастойнай Пінскай і Брэсцкай епархіі Канстанцін стаў яе правячым архіерэем. 19 лютага 1990 года ў сувязі з раздзяленнем епархіі і аднаўленнем самастойнай Брэсцкай кафедры, Канстанцін быў прызначаны епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім. 25 лютага 1995 года быў узведзены ў сан архіепіскапа.
Пры яго кіраванні ў епархіі былі заснаваны 2 манастыры, узведзены 28 цэркваў, адкрыты 60 нядзельных школ, удвая павялічылася колькасць прыходаў. Пры епархіальным упраўленні было створана брацтва «Спадвіжнік», якое выдавала газету «Духоўны веснік», у 1999 годзе выйшаў першы нумар «Брэсцкіх епархіальных ведамасцяў». Памёр у Брэсце. Адпяванне правёў 22 верасня 2000 года мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт. Быў пахаваны каля Свята-Сімяонаўскага сабора[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога Уладзіміра 2-й ступені (1981).
- Ордэн Святога Данііла Маскоўскага 2-й ступені (1991).
Зноскі
- ↑ Баговіч Т. К.Архіепіскап Канстанцін (Хоміч). Да 105-годдзя з дня нараджэння. // Духоўна-асветніцкі цэнтр «Вытокі». — Пінск, 2016. (бел.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жизнь в молитве и любви : воспоминания об архиепископе Брестском и Кобринском Константине (Хомич К. А.) / сост. А. К.Хомич, Н. М. Светличная.— [Б.М.] : [Б.И.], 2011.— 92с.
- Шейкин Г. Н.. Константин // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2015. — Т. XXXVII. — С. 21-22. — 752 с. — 33 000 экз. — ISBN 978-5-89572-045-5.
- Саўчанка, М. Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі / М. Саўчанка // Полесская правда. – 1991. – ноябрь
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 19 верасня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
- Асобы
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Епіскапы брэсцкія і кобрынскія
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Епіскапы пінскія і лунінецкія
- Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы