Доглас Коста
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Доглас Коста ды Соза | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 верасня 1990[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 172 см[2] | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 11 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
До́глас Ко́ста ды Со́за[3] або Дуглас Коста (парт.: Douglas Costa de Souza, МФА: [ˈdowɡlɐs ˈkɔstɐ]; нар. 14 верасня 1990, Сапукая-ду-Сул, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца нямецкага клуба «Баварыя» (у арэндзе з «Ювентуса») і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Доглас далучыўся да акадэміі клуба «Грэміу», калі яму былі 11 гадоў. Дэбютаваў за дарослую каманду ў 18 гадоў у матчы супраць «Батафогу» 4 кастрычніка 2008 года, забіўшы гол у першай жа сваёй гульні. Ужо праз год і некалькі месяцаў ігрок склаў дагавор з украінскім клубам «Шахцёр», не зважаючы на цікавасць з боку іншых еўрапейскіх клубаў.
У новым клубе Коста даволі хутка прайшоў адаптацыю, чаму спрыяла вялікая колькасць бразільскіх легіянераў у клубе. Доглас зарэкамендаваў сябе як майстар выканання штрафных стрэлаў. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі Еўропы супраць англійскага «Фулхэма», дзе Коста выйшаў на замену на 75 хвіліне. Першы гол у данецкім клубе ігрок забіў 14 сакавіка 2010 года ў пераможным матчы супраць харкаўскага «Металіста» (2:1)[4].
Улетку 2015 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», дзе замацаваўся ў аснове. У сезоне 2016/17 стаў радзей з’яўляцца па полі. У ліпені 2017 года быў арандаваны турынскім «Ювентусам» з правам выкупу[5]. У чэрвені 2018 года «Ювентус» выкупіў паўабаронцу за 40 млн еўра[6].
У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Баварыю» на правах арэнды[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У нацыянальнай зборнай Бразіліі ігрок дэбютаваў у лістападзе 2014 года ў матчы супраць зборнай Турцыі, які праходзіў у Стамбуле.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Украіны (5): 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Украіны (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2010, 2012, 2013
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (2): 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Германіі: 2016
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2020
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі (3): 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018
Зноскі
- ↑ Douglas Costa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 https://fcbayern.com/us/teams/professionals/douglas-costa
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Shakhtar vs Metalist 2-1. Soccerway
- ↑ Дуглас Коста перешел из «Баварии» в «Ювентус». by.tribuna.com
- ↑ «Ювентус» выкупил Дугласа Косту у «Баварии» за 40 млн евро. by.tribuna.com
- ↑ Шупо-Мотинг и Дуглас Коста перешли в «Баварию». by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Доглас Коста
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)