Рабінью

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Рабінью
Robinho061115-2 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Робсан ды Соза
Мянушкі Бінью, Робі, Фінтэр
Нарадзіўся 25 студзеня 1984(1984-01-25)[1][2][3] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Рост 166 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Сантус
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
1990—1993 Бразілія Бейра-Сак
1993 Бразілія МФК Партуарыус
1993—2002 Бразілія Сантус
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Бразілія Сантус 111 (46)
2005—2008 Іспанія Рэал Мадрыд 101 (25)
2008—2010 Англія Манчэстэр Сіці 41 (14)
2010   Бразілія Сантус 17 (19)
2010—2015 Італія Мілан 108 (25)
2014—2015   Бразілія Сантус 19 (5)
2015 Кітай Гуанчжоу Эвергранд 10 (3)
2016—2017 Бразілія Атлетыку Мінейру 60 (19)
2018 Турцыя Сівасспор 30 (12)
2019—2020 Турцыя Істанбул Башакшэхір 32 (4)
2020— Бразілія Сантус
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2017 Бразілія Бразілія 100 (29)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Германія 2005
Золата ПАР 2009
Кубкі Амерыкі
Золата Венесуэла 2007
Залатыя кубкі КАНКАКАФ
Срэбра Мексіка/ЗША 2003
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2020
Commons-logo.svg Рабінью на Вікісховішчы

Ро́бсан ды Со́за[4] (парт.: Robson de Souza, МФА: [ˈʁɔbisõ d(ʒi) ˈsowzɐ]) больш вядомы як Рабі́нью[5] або Рабінья (парт.: Robinho, МФА: [ʁɔˈbĩɲu]; нар. 25 студзеня 1984, Сан-Вісенты, Бразілія) — бразільскі футбаліст, вінгер клуба «Сантус» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Рабінью шырока вядомы сваім кантролем мяча, атакавалымі інстынктамі і хуткасцю[6]. У 1999 годзе, усяго ў 15 гадоў, Рабінью быў асабіста абраны Пеле, як яго спадчыннік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Сантус»[правіць | правіць зыходнік]

З шасці гадоў пачаў займацца ў футбольнай акадэміі клуба «Бейра-Мар». У 1993 годзе Рабінью ў складзе бразільскай міні-футбольнай каманды «Партуарыус» забіў 73 мяча, пасля чаго быў прыцягнуты ў сістэму «Сантуса». Правёўшы шэсць гадоў у складзе юнацкай каманды, Рабінью падпісаў свой першы ў кар’еры кантракт з «Сантусам» і пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У сезоне 2002 года выйграў свой першы чэмпіянат Бразіліі па футболе.

На наступны год зноў атрымаў тытул чэмпіёна Бразіліі, ім пачалі цікавіцца еўрапейскія гранды. Са скандалам сыходзіў з роднага клуба, гэта значыць адмаўляючыся выступаць за каманду ў знак пратэсту супраць нежадання прадаць яго ў Еўропу.

«Рэал»[правіць | правіць зыходнік]

31 ліпеня 2005 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал» за 25 млн еўра. Дэбютаваў у Ла Лізе 28 жніўня 2005 года ў матчы супраць «Кадыса».

«Манчэстэр Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе летняга трансфернага акна 2008 года Рабінью быў блізкі да пераходу ў лонданскі «Чэлсі», аднак 1 верасня 2008 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці», заключыўшы чатырохгадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, за яго была заплачана сума большая за 40 млн еўра.

«Мілан»[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2010 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Мілан» тэрмінам на 4 гады. Да гэтага ігрок правёў некаторы час у арэндзе ў бразільскім «Сантусе». У 2014 годзе зноў быў адпраўлены ў арэнду ў клуб бразільскі клуб.

«Гуанчжоу Эвергранд»[правіць | правіць зыходнік]

16 ліпеня 2015 года падпісаў паўгадавы кантракт з кітайскім клубам «Гуанчжоу Эвергранд».

«Атлетыку Мінейру»[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з «Атлетыку Мінейру»[7]. Пакінуў каманду ў канцы 2017 года.

Турцыя[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2018 года саў іграком турэцкага «Сівасспора»[8]. У снежні 2018 года перабраўся ў іншы клуб з Турцыі — «Істанбул Башакшэхір»[9], з якім у сезоне 2019/20 стаў чэмпіёнам краіны. У жніўні 2020 года пакінуў каманду.

Вяртанне ў «Сантус»[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2020 года вярнуўся ў «Сантус», падпісаўшы кантракт да лютага 2020 года[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

13 ліпеня 2003 года Рабінью дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай Мексікі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Сантус»:

«Рэал Мадрыд»:

«Мілан»:

«Гуанчжоу Эвергранд»

«Атлетыку Мінейру»:

«Істанбул Башакшэхір»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]