Другая касмічная скорасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Другая касмічная хуткасць)
Аналіз першай і другой касмічнай скорасці паводле Ісака Ньютана. Снарады A і B падаюць на Зямлю. Снарад C выходзіць на кругавую арбіту, D — на эліптычную. Снарад E ляціць у адкрыты космас.

Друга́я касмі́чная ско́расць[1][2] — мінімальная скорасць руху, якую неабходна надаць аб'екту (камень, касмічны апарат і г. д.) для пераадолення гравітацыйнага прыцягнення нябеснага цела. Калі целу будзе нададзена другая касмічная скорасць, то гэтае цела будзе рухацца па парабалічнай арбіце вакол нябеснага цела.

Другая касмічная скорасць вызначаецца радыусам і масай нябеснага цела, з-за гэтага яна асобная для кожнага нябеснага цела (для Зямлі 11,2 км/с, для Сонца 617,7 км/с).

Другая касмічная скорасць для розных аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Другая касмічная скорасць (скорасць вызвалення) на паверхні некаторых нябесных цел
Нябеснае цела Маса (у адносінах да масы Зямлі) 2-я касмічная скорасць, км/с
Месяц 0,0123 2,4
Меркурый 0,055 4,3
Марс 0,108 5,0
Венера 0,82 10,22
Зямля 1 11,2
Уран 14,5 22,0
Нептун 17,5 24,0
Сатурн 95,3 36,0
Юпітэр 318,3 61,0
Сонца 333 000 617,7
Сірыус B 325 675 10 000
Нейтронная зорка 666 000 200 000
Кваркавая зорка 833 500 -
Чорная дзірка 832 500 - 5,6×1015 - (нішто не можа выйсці па-за межы чорнай дзіркі - радыуса Шварцшыльда)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
  2. Касмічная скорасць // Беларуская энцыклапедыя т. 8, с. 149.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]