Дэмакратычная Кампучыя
Гістарычная дзяржава | |||||
Дэмакратычная Кампучыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
кхмер.: កម្ពុជាប្រជាធិបតេយ្យ | |||||
|
|||||
Гімн: Dap Prampi Mesa Chokchey[d] | |||||
5 студзеня 1976 — 7 студзеня 1979
|
|||||
Сталіца | |||||
Афіцыйная мова | Кхмерская мова | ||||
Рэлігія | атэізм | ||||
Грашовая адзінка | В'етнамскі донг | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кампучыя (кхмер.: កម្ពុជា) [kɑːmpuciə], афіцыйна (з 1976 года) — Дэмакратычная Кампучыя (កម្ពុជាប្រជាធិបតេយ្យ) [kɑːmpuciə‿prɔːcaːtʰipːɑteːj] — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая існавала ў перыяд з 1975 да 1979 года (юрыдычна — з 1976 па 1993 гады) на тэрыторыі Камбоджы. Назва была дадзена «Чырвонымі кхмерамі» падчас іх кіравання. Фармальна абвешчана ў красавіку 1976 года (да гэтага на працягу года пасля захопу ўлады чырвонымі кхмерамі краіна лічылася Каралеўствам, а кіраўніком дзяржавы — Нарадом Сіянук, аднак фактычна ён не меў ніякай улады).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што рух «Чырвоныя кхмеры» паўстаў у 1968 годзе. У пераважнай большасці «чырвоныя кхмеры» сапраўды былі этнічнымі кхмерамі. Іх ідэалогія грунтавалася на мааізме.
Пасля падзення Кхмерскай Рэспублікі «чырвоныя кхмеры» захапілі сталіцу Пнампень у 1975 годзе. Перш чым «чырвоныя кхмеры» узялі пад свой кантроль Пнампень, яны пакаралі смерцю захопленых паплечнікаў Лан Нола і яго брата Лан Нона, расстраляўшы іх на стадыёне Пнам Пхень. Рэжым Лан Нола быў скінуты, а сам ён бег. На працягу года фармальна кіраўніком дзяржавы лічыўся прынц Нарадом Сіянук, а прэм’ер-міністрам — Пен Нут, аднак абодва знаходзіліся пад хатнім арыштам і палітычнай ролі не мелі. Фактычна ўлада перайшла да камуністаў-мааістаў «чырвоных кхмераў». Да канца 1978 года рух «Чырвоныя кхмеры» кантраляваў каля 99 % тэрыторыі краіны. Апазіцыя (Лан Нол) была выцесненая на поўнач у джунглі.
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Вярхоўны орган краіны — сход народных прадстаўнікоў (кхмер.: សភាតំណាងប្រជាជនកម្ពុជា) — аднапалатны парламент. Адзіная сесія сходу народных прадстаўнікоў прайшла ў сакавіку 1976 года, у ёй удзельнічалі некалькі сотняў дэпутатаў. Гэта быў парламент краіны, абраны галасаваннем, у якім права голасу мелі розныя катэгорыі жыхароў з пэўных «чырвонымі кхмерамі» катэгорыі, у залежнасці ад рэгіёна. Агульным для ўсіх выбарчых акруг было права голасу ў так званых «старых жыхароў». Па ўспамінах камбаджыйцаў, у некаторых акругах выбары былі альтэрнатыўнымі (з двума ці некалькімі кандыдатамі), але на большасці участкаў выбаршчыкі галасавалі за адзінага кандыдата[1].
Парламент прыняў Канстытуцыю Дэмакратычнай Кампучыі, зацвердзіў гімн, герб і сцяг Новай краіны[1].
У Канстытуцыі 1976 года вышэйшым дзяржаўным органам быў пазначаны Дзяржаўны Прэзідыум Дэмакратычнай Кампучыі на чале са Старшынёй[1].
Тады ж дэпутаты сходу народных прадстаўнікоў абралі (зацвердзілі па прадстаўленню кіраўніцтва «чырвоных кхмераў») кіраўнікоў краіны[1]:
- Старшыня Сходу народных прадстаўнікоў — Нуон Чэа (спікер парламента);
- Старшыня Дзяржаўнага Прэзідыума Дэмакратычнай Кампучыі — Кхіеў Сампхан (прэзідэнт);
- Кіраўнік урада — Пол Пот (прэм’ер-міністр, Фактычны кіраўнік краіны).
Урад Дэмакратычнай Кампучыі складалі кіраўнікі «чырвоных кхмераў». Раней узначаленая імі Камуністычная партыя Кампучыі была адкінутая на другі план.
Унутраная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]«Чырвоныя кхмеры» усталявалі палітычную дыктатуру. Яны абвясцілі пра пачатак «рэвалюцыйнага эксперыменту» для пабудовы ў Камбоджы «стопрацэнтнага камуністычнага грамадства». Ва ўмовах Камбоджы стваралася спецыфічная форма «казармавага камунізму» і «аграрнага сацыялізму», заснаваная на ідэях Пол Пота.
На першым этапе адбылося высяленне жыхароў гарадоў у сельскую мясцовасць, ліквідацыя таварна-грашовых адносін, многіх інстытутаў і службаў дзяржавы, сацыяльнай сферы і жыццезабеспячэння, пераслед будысцкіх манахаў, фізічнае знішчэнне чыноўнікаў і ваенных ранейшага рэжыму ўсіх узроўняў, былых уладальнікаў плантацый і буйных гаспадарак.
Усё насельніцтва краіны было падзелена на тры асноўныя катэгорыі. Першая — «асноўны народ» — уключала ў сябе жыхароў абласцей. Другая частка — «новы народ» або «людзі 17 красавіка». Гэта жыхары гарадоў і вёсак, якія знаходзіліся доўгі час на часова акупаванай амерыканцамі тэрыторыі або пад кантролем сіл Лан Нола. Гэтая частка насельніцтва павінна была падвергнуцца сур’ёзнаму перавыхаванню. Трэцяя частка — інтэлігенцыя, рэакцыйнае духавенства, асобы, якія служылі ў дзяржаўным апараце ранейшых рэжымаў, афіцэры і сяржанты ланолаўскай арміі, рэвізіяністы, якія праходзілі падрыхтоўку ў Ханоі. Гэтая катэгорыя насельніцтва павінна была быць падвергнутая шырокамаштабнай «чыстцы», фактычна — татальнаму вынішчэнню.
Усе грамадзяне былі абавязаныя працаваць. Уся краіна была пераўтвораная ў працоўныя сельскагаспадарчыя камуны з 18-20-гадзінным працоўным днём, у якіх мясцовае беднае і сярэдняе сялянства і сагнаныя з гарадоў людзі ў найцяжэйшых умовах займаліся малакваліфікаванай фізічнай працай — у асноўным, высаджваннем рысу.
Аграмаджаных дзяцей ізалявалі ў канцлагеры, дзе ім павінны былі прывіць любоў да дзейнага рэжыму і Пол Пота, а таксама прымусіць іх ненавідзець сваіх бацькоў. У войска «чырвоных кхмераў» забіралі падлеткаў — ім выдавалася зброя, і практычна ўся лакальная ўлада заставалася за імі. Яны патрулявалі вуліцы, наглядалі за працай на плантацыях, жорстка катавалі і знішчалі людзей.
Былі «адмененыя» (цалкам знішчаныя) сістэмы медыцыны, адукацыі, навукі і культуры. Бальніцы, школы, ВНУ, бібліятэкі, усе іншыя ўстановы культуры і навукі былі зачыненыя. Былі забароненыя грошы, замежныя мовы, замежныя кнігі. Было забаронена пісаць і чытаць што-небудзь, акрамя ўказаў і іншых дакументаў камандавання. Нашэнне акуляраў разглядалася як нядобранадзейнасць і служыла адным з пунктаў абвінавачванняў аж да расстрэлаў[2].
Злодзеяў каралі расстрэлам без суда. Пакаранне пагражала і ажыццяўлялася за найменшую правіннасць (напрыклад, нараджэнне дзіцяці без дазволу кіраўніцтва камуны, за «настальгію» па дарэвалюцыйных часах, сарваны банан, сабраны з поля пасля ўборкі ўраджаю рыс і т. п.), практыкаваўся генацыд па нацыянальных і сацыяльных параметрах — фізічна знішчаліся (з членамі сем’яў, уключаючы дзяцей) этнічныя кітайцы, в’етнамцы, асобны чамскія народы, былыя прадстаўнікі пануючых класаў, будыйскія манахі і іншыя святары, большая частка ўрачоў, педагогаў, студэнтаў і нават проста тых, хто меў вышэйшую адукацыю.
Пераслед за рэлігійныя перакананні
[правіць | правіць зыходнік]У Канстытуцыі Дэмакратычнай Кампучыі хоць і было фармальна замацавана свабоднае веравызнанне, але разам з тым у ёй было напісана: «катэгарычна забараняюцца рэакцыйныя рэлігіі, якія наносяць шкоду Дэмакратычнай Кампучыі, кампучыйскаму народу». У адпаведнасці з гэтым артыкулам Канстытуцыі адбываўся пераслед і масавае вынішчэньне па рэлігійнай прыкмеце. Адным з першых быў забіты 18 красавіка 1975 года ў пагадзе Пранг (акруга Удонг, правінцыя Кампонгспы) вярхоўны кіраўнік будыйскай секты маханікай Хуот Тат. Толькі нешматлікім з 82 тыс. будыйскіх манахаў атрымалася выратавацца. Знішчаліся Статуі Буды і будыйскія кнігі, пагады і храмы былі ператвораныя ў склады, не засталося ні адной дзеючай пагады з 2800, якія былі ў ранейшай Камбоджы[3].
З 1975 па студзень 1979 года былі забітыя ўсе 60 тысяч хрысціян, як святары, так і свецкія. Цэрквы былі разрабаваны, большасць падарвана. Былі па-зверску забітыя пасля катаванняў кіраўнік мусульман Хары Рослас і яго памочнікі Хаджы Сулейман і Хаджы Мат Сулейман. З 20 тыс. мусульман, якія пражывалі ў акрузе Кампонгсіем (правінцыя Кампонгцям), у жывых не засталося ніводнага чалавека. З 20 тыс. мусульман павета Кампонгмеас той жа правінцыі ў жывых засталося толькі чатыры чалавекі. Былі разбураны і спустошаныя ўсе 114 мячэцяў, некаторыя з іх былі ператвораныя ў свінарнікі, падарваныя дынамітам або знесены бульдозерамі[3].
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Дэмакратычная Кампучыі была амаль цалкам ізаляваная ад знешняга свету. Паўнавартасныя дыпламатычныя кантакты падтрымліваліся толькі з КНР, В’етнамам, Лаосам, Албаніяй і Паўночнай Карэяй, частковыя — з Францыяй, Кубай, Румыніяй і Югаславіяй.
У Дэмакратычнай Кампучыі (у Пнампені) у гэты час працавалі пасольствы Бірмы[4], В’етнама, Лаоса, КНР, Паўночнай Карэі, Румыніі, Югаславіі, Албаніі, Кубы і Егіпта[5][6]:
- Арабская Рэспубліка Егіпет
- Германская Дэмакратычная Рэспубліка
- Кітайская Народная Рэспубліка
- Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (з 1975 года)
- Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія
- Рэспубліка Куба
- Сацыялістыычная Рэспуубліка В’етнам (до 1976 года — Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам)
- Сацыялістычная Рэспубліка Румынія
- Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія
Дыпламаты іншых дзяржаў, якія мелі прадстаўніцтва ў КНР, маглі здзяйсняць кароткатэрміновыя візіты ў Кампучыю толькі па паветранай лініі з Пекіна.
У сваю чаргу Дэмакратычная Кампучыя мела свае дыппрадстаўніцтвы толькі ў трох краінах: у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы (Паўночная Карэя) і ў В’етнаме, адносіны з якім былі прыпыненыя ў 1977 годзе.
Сутнасць рэжыму выявілася пазней, а спачатку на Захадзе рэжым «чырвоных кхмераў» называлі камуністычным, як у іншых сацкраін і крытыкавалі ў асноўным за забойства брытанскага журналіста Малкалма Колдуэла ў Кампучыі ў 1978 годзе. Тым не менш, раздражнёныя нядаўняй перамогай В’етнама, заходнія краіны разглядалі пракітайскі настроены полпатаўскі рэжым як процівагу экспансіі В’етнама (і яго галоўнага саюзніка СССР), таму, не ўсталёўваючы фармальных дыпламатычных адносін з рэжымам, лічылі яго адзіным легітымным рэжымам Камбоджы нават пасля звяржэння ўлады полпатаўцаў. Менавіта полпатаўцы прадстаўлялі Камбоджу ў ААН (з 1982 года — фармальна ў складзе Кааліцыйнага ўрада Дэмакратычнай Кампучыі) аж да стварэння пераходнай адміністрацыі пад эгідай ААН у 1992 годзе.
Адносіны з Кітаем
[правіць | правіць зыходнік]Асаблівую ролю ў знешняй палітыцы гралі адносіны з Кітаем. Падчас генацыду, Кітай быў галоўным ваенным і эканамічным спонсарам рэжыму чырвоных кхмераў. Кітай прапанаваў «больш за 15 000 ваенных саветнікаў» і большасць (не менш за 90 %) знешняй дапамогі[7]. Кітай таксама ніколі не пратэставаў супраць забойстваў этнічных кітайцаў па нацыянальнай прыкмеце ў Кампучыі, хоць у той жа самы час прад’явіў В’етнаму прэтэнзіі адносна становішча кітайскай меншасці ў В’етнаме[8].
Узброеныя сілы
[правіць | правіць зыходнік]У гады кіравання Чырвоных Кхмераў рэгулярнымі ўзброенымі фарміраваннямі Камбоджы (Дэмакратычнай Кампучыі) з’яўлялася Рэвалюцыйная армія Кампучыі (РАК).
Афіцыйнай датай фарміравання РАК прынята лічыць 17 студзеня 1968 года. У гады кіравання Чырвоных Кхмераў менавіта гэты дзень лічыўся датай утварэння Узброеных Сіл і з’яўляўся дзяржаўным святам у Дэмакратычнай Кампучыі.
Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі РАК быў Сон Сен, з 1976 года займаў пасаду міністра абароны Дэмакратычнай Кампучыі.
Арганізацыйная структура
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рашэнне пра фармаванне партызанскай арміі было прынята ў верасні 1960 года на з’ездзе Партыі працоўных Кампучыі, на якім былі вызначаны асноўныя напрамкі народна-рэвалюцыйнай барацьбы[9]. Неўзабаве пасля з’езду былі сфармаваныя першыя ўзброеныя фармаванні кампартыі, якія негалосна называліся «Сакрэтнай гвардыяй»[9]. У яе задачы ўваходзілі: абарона і стварэнне партызанскіх баз, захоп зброі і ахова кіраўнікоў руху[9].
Пачатак ўзброенай барацьбы
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе ў правінцыі Батамбанг успыхнула сялянскае паўстанне. Паўстанне стала для чырвоных кхмераў сігналам да пачатку ўзброенай барацьбы супраць урада Камбоджы. У студзені наступнага года камуністы здзейснілі першую партызанскую вылазку. На той момант у іх распараджэнні было ўсяго два ваенныя лагеры і 10 вінтовак, аднак ужо праз паўгода ў правінцыі ішла поўнамаштабная вайна.
Першапачаткова РАК вяла ўзброеную барацьбу супраць каралеўскага ўрада Нарадома Сіянука, затым супраць праамерыканскага рэжыму Лан Нола (Кхмерская Рэспубліка). У гады грамадзянскай вайны ў Камбоджы РАК карысталася падтрымкай КНР і Паўночнага В’етнама. На баку чырвоных кхмераў змагаліся партызаны В’етконга.
Пасля перавароту 1970 года
[правіць | правіць зыходнік]18 сакавіка 1970 года ў Камбоджы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога прынц Норадам Сіянук быў скінуты. Знаходзячыся ў Пекіне, зрынуты манарх быў вымушаны аб’яднацца з камуністамі, заснаваўшы Нацыянальны адзіны фронт Кампучыі, мэтай якога стала сумесная барацьба супраць праамерыканскага рэжыму Лан Нола (Кхмерская Рэспубліка). Узброеным крылом НАФК сталі Народныя нацыянальна-вызваленчыя ўзброеныя сілы Камбоджы, якія аб’ядналі прыхільнікаў зрынутага Сіянука (Кхмер Румдо) і чырвоных кхмераў Пол Пота.
Атрады РАК, якія знаходзіліся ў Камбоджы, ўвайшлі ў склад аб’яднанай арміі і працягнулі ўзброеную барацьбу цяпер ужо супраць цэнтральнага ўрада. Міністрам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым стаў адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Пол Пота — Кхіеў Сампхан. Фактычна вядзенне ваенных аперацый заставалася прэрагатывай Чырвоных Кхмераў, якія да 1973 годзе сталі найбольш баяздольнай фракцыяй у паўстанцкім руху.
Паўстанцам супрацьстаялі фарміравання Кхмерскія Нацыянальныя ўзброеныя сілы (ФАНК) — рэгулярных узброеных сіл Камбоджы (Кхмерскай Рэспублікі). ФАНК складалася пераважна з ваенных былой каралеўскай арміі, а таксама гараджан, якія трапілі пад мабілізацыю. Да 1973 года падтрымку рэспубліканскай арміі аказвалі ВПС ЗША, наносячы авіяўдары па пазіцыях Чырвоных Кхмераў і партызан В’етконга, якія ўварваліся на тэрыторыю Камбоджы.
17 красавіка 1975 года Чырвоныя Кхмеры увайшлі ў сталіцу краіны — Пнампень, завяршыўшы тым самым шматгадовую грамадзянскую вайну. Прыхільнікі Сіанука з ліку Кхмер Румдо, якія адмаўляліся падпарадкоўвацца Чырвоным Кхмерам былі падвергнуты рэпрэсіям.
Перамога Чырвоных Кхмераў
[правіць | правіць зыходнік]Пасля звяржэння рэжыму
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 1979 года РАК была рэарганізавана ў Нацыянальную армію Дэмакратычнай Кампучыі (НАДК). Атрады НАДК фармаваліся пераважна з былых салдат полпатаўскай арміі. Акрамя таго, Чырвоныя Кхмеры прымушалі ўступаць жыхароў кантраляваных раёнаў. Адзначаўся і пэўны прыток добраахвотнікаў, якія адгукнуліся на антыв’етнамскую агітацыю.
НАДК выступала ў якасці ваеннага крыла былой кампартыі (з 1981 года — Партыі Дэмакратычнай Кампучыі), з’яўлялася найбольш баяздольнай сілай антыв’етнамскай апазіцыйнай кааліцыі. Паводле розных ацэнак, яе колькасць складала ад 35 тысяч да 50 тысяч байцоў. Атрады НАДК вялі ўзброеную барацьбу спачатку супраць в’етнамскай акупацыі і ўрада НРК, затым супраць урадавых войскаў Каралеўства Камбоджа.
Канчаткова армія Чырвоных Кхмераў распалася неўзабаве пасля смерці Пол Пота ў канцы 1990-х гадоў.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]У выніку грамадзянскай вайны і дзеянняў рэжыму «чырвоных кхмераў» краіна прыйшла ў заняпад. У ходзе рэпрэсій забіта, паводле розных ацэнак, ад 1 да 3 мільёнаў чалавек — дакладную колькасць назваць немагчыма ў сувязі з адсутнасцю перапісаў. Згодна афіцыйнай ацэнцы ўрада і народна-рэвалюцыйнага трыбунала Народнай Рэспублікі Кампучыя,
«1 160 307 чалавек прадставілі доказы злачынстваў полпатаўцаў. За перыяд паміж 1975 і 1978 гадамі колькасць загінулых склала 2 746 105 чалавек, сярод якіх 1 927 061 селянін, 25 168 манахаў, 48 359 прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў, 305 417 рабочых, служачых і прадстаўнікоў іншых прафесій, каля 100 пісьменнікаў і журналістаў, некаторая колькасць замежных грамадзян, а таксама старыя і дзеці. 568 663 чалавекі прапалі без вестак альбо загінулі ў джунглях, альбо пахаваныя ў масавых пахаваннях, падобных тым, якія былі выяўленыя ў раёне аэрапорта Кампонгчнанг, каля Сіемрэапа і ўздоўж схілаў хрыбта Дангрэк. Гэтыя 3 374 768 чалавек былі забітыя ўдарамі матык, дубін, спалены, закапаны жыўцом, разрэзаныя на часткі, зарэзаныя з дапамогай вострых лісцяў цукровай пальмы, атручаныя, забітыя ўдарамі току, яны падвяргаліся катаванням з вырываннем пазногцяў, былі раздушаныя гусеніцамі трактароў, кінутыя на з’ядзенне кракадзілам, у іх выразалі печань, якая служыла ежай катам, маленькіх дзяцей чвартавалі жывымі, падкідвалі ў паветра і насаджвалі на штыкі, білі аб ствалы дрэў, жанчын гвалтавалі і саджалі на колы.Рэжым Пол Пота пакінуў пасля сябе 141 848 інвалідаў, больш за 200 тысяч сірот, шматлікіх удоў, якія не знайшлі свае сем’і. Тыя, што засталіся ў жывых былі пазбаўленыя сіл, былі няздольныя да ўзнаўлення і знаходзіліся ў стане галечы і поўнага фізічнага знясілення. Вялікая колькасць маладых людзей страцілі сваё шчасце з прычыны гвалтоўных шлюбаў, якія ажыццяўляліся полпатаўцамі ў масавых маштабах.
Было разбурана 634 522 будынкі, з іх 5857 школ, а таксама 796 бальніц, фельчарскіх пунктаў і лабараторый, 1968 храмаў былі разбураны або ператвораныя ў складскія памяшканні або турмы. Былі таксама знішчаны 108 мячэцяў. Полпатаўцы знішчылі незлічоную колькасць сельскагаспадарчых інструментаў, а таксама 1 507 416 галоў буйной рагатай жывёлы».
Звяржэнне
[правіць | правіць зыходнік]Неўзабаве вылілася вайна з В’етнамам, развязаная «чырвонымі кхмерамі»: ужо ў маі 1975 года, адразу пасля заканчэння баявых дзеянняў у В’етнаме, яны правялі першы напад на в’етнамскую тэрыторыю (востраў Фукуока)[10], а ў далейшым перыядычна праводзілі такія напады, пры гэтым забіваючы мірнае в’етнамскае насельніцтва.
Праведзены ў канцы снежня 1978 — пачатку студзеня 1979 наступ В’етнамскай народнай арміі завяршыўся звяржэннем рэжыму Пол Пота.
Дэмакратычная Кампучыя «чырвоных кхмераў» спыніла існаванне. У краіне была абвешчана Народная Рэспубліка Кампучыя з прав’етнамска-прасавецкім урадам Хенг Самрына.
Звяржэнне рэжыму Пол Пота выклікала рэзкую незадаволенасць КНР. Пасля некалькіх тыдняў бесперапынных памежных сутычак, 17 лютага 1979 года кітайская армія ўварвалася ў В’етнам. Нясучы цяжкія страты, кітайцы прасунуліся толькі на 50 км углыб В’етнама. Праз месяц в’етнама-кітайскі канфлікт завяршыўся. Ні адзін з бакоў не дамогся вырашальных вынікаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Самородний О. Парламент Демократической Кампучии на YouTube. // «Красные кхмеры» — садисты-коммунисты-утописты. — Эпизод 44. — 2021
- ↑ Leslie Alan Horvitz, Christopher Catherwood. Encyclopedia of War Crimes and Genocide. — Infobase Publishing, 2014. — С. 315.
- ↑ а б Бектимирова и др. 1989.
- ↑ Solomon Kane (trad. de l’anglais par François Gerles, préf. David Chandler), Dictionnaire des Khmers rouges, IRASEC, février 2007, 460 p. (ISBN 9782916063270)
- ↑ Самородний 2013.
- ↑ Самородний О. Безлюдный Пномпень на YouTube. // «Красные кхмеры» — садисты-коммунисты-утописты. — Эпизод 43. — 2021
- ↑ https://books.google.com/books?id=aWyP8-fXlsYC&q=193 193
- ↑ The Chinese Communist Party's Relationship with the Khmer Rouge in the 1970s: An Ideological Victory and a Strategic Failure | Wilson Center (англ.). www.wilsoncenter.org. — «An examination of the available sources, then, suggests that the CCP did not raise with the Khmer Rouge, whether officially or privately, the issue of the ethnic Chinese and the Huayun members, who had served the CCP's cause for many years. ... It is ironic that the departure and ill-treatment of the ethnic Chinese in Vietnam turned out to be a much bigger issue than the developments in Cambodia. The ethnic Chinese issue in Vietnam notably generated tensions and undermined the Sino-Vietnamese relationship while the CCP turned a blind eye to the atrocities committed by the Khmer Rouge against the Huayun.» Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2023. Праверана 17 снежня 2021.
- ↑ а б в Democratic Kampuchea, a workers' and peasants' state in South-East Asia, pp. 54-56
- ↑ Kenneth Conboy, Kenneth Bowra. The NVA and Viet Cong. — London: Osprey Publishing, 1991. — P. 18. — (Elite, № 38).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Frieson The Political Nature of Democratic Kampuchea(англ.) // Pacific Affairs. — 1988. — Vol. 61. — № 3. — P. 405–427. — DOI:10.2307/2760458
- Бектимирова. Новейшая история Кампучии. — М.: ГРВЛ Изд-ва Наука, 1989. — 231 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-02-016678-2.
- Чэндлер. Брат номер один = Brother Number One / Пер. Т. Давыдовой. — Ультра. Культура, 2005. — 448 с. — (Жизнь Zапрещенных Людей). — ISBN 5-9681-0038-9.
- Самородний. Пол Пот. — Алгоритм, 2013. — 320 с. — (Титаны и тираны). — ISBN 978-5-4438-0502-3.
- Kiernan. The Pol Pot Regime (англ.). — 3rd Ed.. — New Haven and London: Yale University Press, 2008. — 544 p. — ISBN 978-0-300-14434-5.
- Farley The Pol Pot Regime: race, power and genocide in Cambodia under the Khmer Rouge, 1975-79(англ.) // Race & class : журн. — 1997. — Vol. 38. — № 4. — P. 108–110. — DOI:10.1177/030639689703800410
- Chwieroth The Pol Pot Regime: Race, Power, and Genocide in Cambodia under the Khmer Rouge, 1975–79(англ.) // History: Reviews of New Books : журн. — 1997. — Vol. 24. — № 4. — P. 186–187. — DOI:10.1080/03612759.1996.9952542
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Самородний О. «Красные кхмеры» — садисты-коммунисты-утописты : видео (канал на YouTube). / Олег Самородний (сотрудник посольства СССР в Пномпене в 1980-х годах).
- Ю. Денисович Камбоджа отмечает годовщину свержения полпотовского режима геноцида // ТАСС. — 2017. — Студзень Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2017.