Жадунь (левы прыток Беседзі)
Жадунь | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 23 км |
Басейн | 148 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на паўночны захад ад вёскі Семірычы, Клятнянскі раён Бранская вобласць |
• Каардынаты | 53°25′48″ пн. ш. 32°50′51″ у. д.HGЯO |
Вусце | Беседзь |
• Месцазнаходжанне | каля гарадскога пасёлка Хоцімск |
• Каардынаты | 53°23′55,50″ пн. ш. 32°34′52,50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Бранская вобласць, Магілёўская вобласць |
Раёны | Клятнянскі раён, Хоцімскі раён |
Жаду́нь, Жадунька, Жадунка[1] — рака ў Клятнянскім раёне Бранскай вобласці Расіі і Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн ракі Сож).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Жадунь балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-.
Той жа корань у рачных і азёрных назвах (збольшага на Верхнім Падняпроўі) *Жодзінка, Жадунь, Жодуч, Жодзень, *Няжода, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)[2].
Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»[3].
Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»[4].
Пашыральнікі -un-, -ūn- у літоўскіх гідронімах тыпу Ežerūnà, Vil̃kunis[5].
Ніжэй па цячэнні ракі Беседзь, у якую ўцякае Жадунь, ля Касцюковічаў уцякае яшчэ адна Жадунь. Іх назвы ніяк не дыферэнцыяваныя. Тыпалагічна блізкую сітуацыю можна ўгледзець і ў сярэднім цячэнні Дзвіны, у якую справа і злева, адносна недалёка адна ад адной уцякаюць рэкі Обаль і Абалянка (< Обаль), абедзве назвы ад балцкага *Abalis «Рака (цякучая, плыткая)».
Адносна недалёка ад гэтых дзвюх Жадуняў за расійскай мяжой таксама рэчкі Пражода[6] і Няжодка[7], у назвах якіх той жа корань žod- / žad-. Гэта дробныя рэчкі, на вытоках буйнейшых рэк, адпаведна, Вароніцы (цячэ ў Іпуць) і Устрома (цячэ ў Дняпро). Назву Пражода тыпалагічна можна зблізіць з літоўскім pratekti «пачаць цячы, памалу сачыцца», protekom «бегма (бяжаць)», назву Няжодка (< *Няжода) — з назвамі тыпу Нецеч, Нёўда, Ненач.
Калі значэнне назвы Жадунь можна перадаць як «Цякучая (рака)», дык назвамі Пражода і *Няжода пазначаліся, наадварот, рэчкі слабацечныя.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 23 км, з іх 12 км у Хоцімскім раёне. Плошча вадазбору 148 км². Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Бранскай вобласці, у напрамку на паўночны захад ад вёскі Семірычы. Упадае ў Беседзь каля паўднёвай ускраіны гарадскога пасёлка Хоцімск. Прытокі — Уюнка (правы) і ручай Варвараўка (левы)[1]. Каля Хоцімска на рацэ плаціна і сажалка.
Зноскі
- ↑ а б Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396.
- ↑ В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологичнских парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 281—282.
- ↑ Пражода
- ↑ Няжодка
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 31. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-90. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)