Здзіслаў Францавіч Стома

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Здзіслаў Стома)
Jump to navigation Jump to search
Здзіслаў Францавіч Стома
Здзіслаў Стома ў 1930-40-я гады.jpg
Дата нараджэння: 4 (17) жніўня 1907(1907-08-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 ліпеня 1992(1992-07-21) (84 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Месца працы:
Прафесія:
Кар’ера: 19291986
Узнагароды: Народны артыст СССР— 1968
IMDb: ID 0831682

Здзіслаў Францавіч Стома (4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1968). Дзед беларускага музыканта і публіцыста Алеся Мікуса.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Франц Стома

Нарадзіўся ў сям’і Франца Стомы, сына Язэпа, і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Бацькі Франца Стомы былі сялянамі на Віцебшчыне, дзед быў ляснічым у пана.

У Мінску Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў поварам у вядомым рэстаране «Акварыум» (цяпер на яго месцы Дом прафсаюзаў).

У сям’і Франца і Юзафы Стомаў, апроч Здзіслава, нарадзілася сем дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерлі ад шкарлятыны падчас Першай сусветнай вайны, калі бацька быў на фронце, іншыя — Віктар, Франц, Леанарда, Алена.

Прозвішча[правіць | правіць зыходнік]

Прозвішча «Стома» (Stoma), паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе «Vilnijos lenkakalbių pavardės» (Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю, 2012), паходзіць ад літоўскага stuomuo «тулава чалавека; камель дрэва»). Ля Нарачы вядомая вёска Стомы, паміж Шаркаўшчынай і Полацкам — вёска Стоміна, яшчэ адно Стоміна — ля Смаленску.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Здзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Мінску. З 1929 пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. Пазней у Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.

З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі.

У яго акцёрскім даробку — менш-больш 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных, беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам, незвычайнай арганічным, высокім узроўнем акцёрскага майстэрства.

З 1949 года здымаўся ў кіно.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках, у правай, незалесненай частцы, бліжэйшай да Ўручча.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава.

Выбраныя ролі ў тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Алег Астапенка. Нявольнік Мельпамены: дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР Здзіслава Стому. Мінск : Беларусь, 1991. 125, [2] с., [8] л. іл., партр. ; 22 см

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]