Казімір Стаброўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Казімір Стаброўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 лістапада 1869(1869-11-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1929(1929-06-10)[1] (59 гадоў) ці 8 чэрвеня 1929(1929-06-08)[2][3][4] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Магіла Казіміра Стаброўскага

Казімір Стабро́ўскі[6] (польск.: Kazimierz Stabrowski; 21 лістапада 1869, маёнтак Крупляны, Баранавіцкі раён, Гродзенская вобласць — 8 чэрвеня 1929) — жывапісец, педагог.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы, Расіі. Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1887—1894), акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Пасля 1894 года жыў і працаваў на Гродзеншчыне. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Пецярбургу, Парыжы, Мюнхене, Венецыі. 3 1902 года член Таварыства польскіх мастакоў «Штука» і Таварыства падтрымкі прыгожых мастацтваў. Заснавальнік і кіраўнік (1904—1909) Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве. У 1922 годзе заснаваў аб’яднанне мастакоў «Sursum Corda». Ствараў кампазіцыі фантастычна-сімвалічнага характару, пейзажы, партрэты ў стылі мадэрн. Сярод работ: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С. Дамброўскага, Ф. Радашэўскага, Л. Рытлінскай, В. Семяшковай і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]