Майкон Каліжуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каліжуры Майкон)
Футбол
Майкон Каліжуры
Поўнае імя Майкон Ражэрыу Сілва Каліжуры
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1986(1986-06-06)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 179 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
2002—2005 Бразілія Сантус
2005 Бразілія Флуміненсі
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Бразілія УРТ (Патус-ды-Мінас)
2007 Бразілія Эстрэма
2008—2009 Беларусь Гомель 44 (18)
2010—2013 Польшча Ягелонія (Беласток) 10 (0)
2010—2011   Польшча Пяст (Глівіцы) 25 (6)
2012   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 2 (0)
2013 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Масафі 13 (6)
2014 Бразілія Інтэрнасьянал (Лімейра) 5 (0)
2015—2016 Тайланд Чыянгмай 6 (1)
2016 Тайланд Лампанг 8 (1)
2016 Інданезія Персіба Балікпапан 9 (3)
2017—2018 Камбоджа Боюнг Кет (Кампангцям) 33 (38)
2019 М’янма Шан Юнайтэд (Таўнджы) 11 (9)
2019 Малайзія УіТМ (Шах-Алам) 7 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2022.

Майкон Ражэрыу Сілва Каліжуры[2] (парт.-браз. Maycon Rogério Silva Calijuri; нар. 6 чэрвеня 1986) — бразільскі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Футбольную кар’еру пачаў у футбольным клубе УРТ. Гуляў таксама ў бразільскім клубе «Эстрэма». З’яўляўся іграком клуба «Гомель». У сезоне 2009 года забіў за «Гомель» 15 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру, але тым не менш не здолеў выратаваць каманду ад вылету. Пасля сезону 2009 года перайшоў у польскую каманду «Ягелонія». Замацавацца ў яе складзе не здолеў і быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога польскага дывізіёна «Пяст». У снежні 2011 года ўзяты ў арэнду БАТЭ[3], аднак у сезоне 2012 гуляў у асноўным за дубль, только двойчы з’явіўшыся на полі ў Вышэйшай лізе.

У 2013 годзе перабраўся ў другі дывізіён ААЭ, пасля на некаторы час вярнуўся ў Бразілію. З 2015 года выступаў у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Maycon // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  3. БАТЭ арендовал Майкона Калижури