Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міраслаў Рамашчанка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка
Нарадзіўся 16 снежня 1973(1973-12-16) (50 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1990—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Шахцёр (Паўлаград) 16 (2)
1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дняпро (Днепрапятроўск) 0 (0)
1992 Беларусь Ведрыч (Рэчыца) 24 (8)
1993—1994 Беларусь Дняпро (Магілёў) 29 (26)
1994—1996 Расія Уралмаш (Екацярынбург) 62 (12)
1997—1998 Расія Спартак (Масква) 42 (7)
1999 Расія Спартак-2 (Масква) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1992 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
1994—1998 Беларусь Беларусь 15 (1)
Трэнерская кар’ера
2003—2006 Расія Спартак (Масква) трэнер
2006—2008 Расія Спартак (Масква) дубль
2008 Расія Том (Томск)
2010 Расія Салют (Белгарад)
2011 Расія Жамчужына (Сочы) трэнер
2011—2013 Расія Церак (Грозны) трэнер
2013—2014 Расія Амкар (Перм) трэнер
2014—2015 Расія Дынама (Масква) трэнер
2015—2016 Польшча Легія (Варшава) трэнер
2016—2021 Расія Расія трэнер
2021—2023 Венгрыя Ферэнцвараш (Будапешт) трэнер
2023—2024 Расія Ахмат (Грозны)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Знак «Заслужаны трэнер Расіі» (да 2006 года)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка (укр.: Мирослав Юрійович Ромащенко; нар. 16 снежня 1973, Паўлаград) — беларускі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (1994—1998). Завяршыў кар’еру ва ўзросце 25 гадоў з-за траўмы, пасля чаго стаў трэнерам.

Малодшы брат Міраслава, Максім, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Футбольную кар’еру пачаў ва Украінскай ССР, дзе выступаў за паўлаградскі «Шахцёр» і дубль днепрапятроўскага «Дняпра».

Пасля распаду СССР перабраўся ў Беларусь, дзе на працягу трох сезонаў гуляў за рэчыцкі «Ведрыч» і магілёўскі «Дняпро». У 1994 годзе перайшоў у екацярынбургскі «Уралмаш», а ў 1996 годзе — у маскоўскі «Спартак», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Расіі.

У верасні 1998 года, у матчы за зборную Беларусі супраць зборнай Даніі, атрымаў траўму меніска. За тры гады перанёс 6 аперацый, быў у заяўцы «Спартака», але на полі так і не з’явіўся[1].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 15 матчаў, забіў 1 мяч.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскую кар’еру пачаў у ДЮСШ «Спартак», з 2003 года працаваў з дублем «Спартака», з 2006 года — галоўны трэнер дубля. У чэрвені-жніўні 2008 года — старшы трэнер «Тамі».

14 снежня 2009 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Салют». Кантракт быў заключаны тэрмінам на адзін год і скасаваны па ўзаемнай згодзе 17 мая 2010 года.

У студзені 2011 года Станіслаў Чарчэсаў запрасіў Міраслава сваім памочнікам у «Жамчужыну-Сочы». З кастрычніка 2011 года яны разам працавалі ў грозненскім «Цераку»[2].

У чэрвені 2013 года Рамашчанка становіцца старшым трэнерам пермскага «Амкара», дзе галоўным трэнерам, з мая 2013 года, быў Чарчэсаў. У матчы 11-га тура Прэм’ер-лігі 2013/14 супраць «Анжы», замест Чарчэсава кіраваў «Амкарам» з броўкі поля[3]. У 2014—2015 гадах працаваў з Чарчэсавым у маскоўскім «Дынама», а ў кастрычніку 2015 года ўслед за ім накіраваўся на працу ў варшаўскую «Легію»[4]. Разам з «Легіяй» стаў чэмпіёнам Польшчы, пасля чаго ў чэрвені 2016 года разам з усім трэнерскім штаб пакінуў варшаўскі клуб[5]. Пасля прызначэння Чарчэсава ў жніўні 2016 года галоўным трэнерам зборнай Расіі ўвайшоў у яго штаб. Заставаўся памочнікам Чарчэсава ў зборнай да яго звальнення ў ліпені 2021 года.

У снежні 2021 года стаў памочнікам Чарчэсава ў венгерскім «Ферэнцварашы»[6]. Працаваў у «Ферэнцварашы» да звальнення Чарчэсава ў ліпені 2023 года.

У жніўні 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам грозненскага «Ахмата»[7]. Падаў у адстаўку з пасады ў красавіку 2024 года[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ФУТБОЛ. Мирослав Ромащенко: прощай, "Спартак"! (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2011.
  2. Черчесов пригласил в «Терек» Ромащенко и Стауче (руск.). sportbox.ru (6 кастрычніка 2011). Праверана 11 красавіка 2024.
  3. Ромащенко будет руководить «Амкаром» в матче с «Анжи» (руск.)(недаступная спасылка). sovsport.ru (27 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014.
  4. Экс-игрок сборной Беларуси будет помогать Станиславу Черчесову в варшавской "Легии" (руск.). football.by (5 кастрычніка 2015). Праверана 11 красавіка 2024.
  5. «Легия» объявила об уходе Черчесова и его тренерского штаба, в который входил Мирослав Ромащенко (руск.). by.tribuna.com.
  6. Бывший защитник сборной Беларуси вошел в тренерский штаб "Ференцвароша" (руск.). football.by (22 снежня 2021). Праверана 11 красавіка 2024.
  7. "Ахмат" подтвердил назначение Ромащенко. В тренерский штаб войдет еще один белорус (руск.). football.by (18 жніўня 2023). Праверана 11 красавіка 2024.
  8. Мирослав Ромащенко подал в отставку с поста главного тренера "Ахмата" (руск.). football.by (4 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.