Раман Мікалаевіч Васілюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Раман Васілюк
Поўнае імя Раман Мікалаевіч Васілюк
Нарадзіўся 23 лістапада 1978(1978-11-23)[1][2][3] (43 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Беларусь Брэстбытхім (Брэст) 11 (1)
1995—1999 Беларусь Дынама (Брэст) 86 (47)
1995—1997   Беларусь Дынама-2 (Брэст) 41 (17)
2000—2001 Беларусь Славія (Мазыр) 41 (38)
2001—2005 Расія Спартак (Масква) 6 (2)
2002   Беларусь Дынама (Мінск) 9 (2)
2004   Беларусь Дынама (Брэст) 28 (17)
2004—2005   Ізраіль Хапаэль (Тэль-Авіў) 9 (1)
2005—2008 Беларусь Гомель 77 (55)
2008—2010 Беларусь Дынама (Брэст) 59 (16)
2011—2012 Беларусь Мінск 45 (13)
2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 9 (2)
2013 Беларусь Мінск 30 (9)
2014—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 54 (16)
2016 Беларусь Нёман (Гродна) 13 (3)
2016—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 20 (0)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 11 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (1)
2000—2008 Беларусь Беларусь 23 (10)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Раман Васілюк (нар. 23 лістапада 1978, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік. Найлепшы бамбардзір Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі за ўсю яе гісторыю (218 галоў).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, гуляў за розныя беларускія клубы, ва ўсіх адрозніваўся вялікай колькасцю забітых галоў (у суме з’яўляецца рэкардсменам па колькасці забітых галоў у Вышэйшай лізе). Спрабаваў гуляць у Расіі і Ізраілі.

У жніўні 2010 года скандальна пакінуў роднае брэсцкае «Дынама» з-за канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам, у кастрычніку таго ж года падпісаў кантракт з клубам «Мінск», за які пачаў выступаць з сезона 2011.

У ліпені 2012 года перайшоў у БАТЭ. У складзе барысаўчан выступаў у Лізе чэмпіёнаў, стаў чэмпіёнам краіны, хоць і не быў асноўным іграком. У снежні таго ж года вярнуўся ў «Мінск». У сезоне 2013 быў асноўным нападнікам каманды, за сезон забіў 9 галоў, чым давёў агульную колькасць сваіх галоў у Вышэйшай лізе да 199.

У снежні 2013 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама» і стаў капітанам каманды. 10 мая 2014 года прыняў удзел у матчы з мінскім «Дынама», які стаў для Рамана 500-м матчам на вышэйшым узроўні[4], тым самым уступіў у Клуб Сяргея Алейнікава. Дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу (2:1), забіўшы гол на 79-й хвіліне (першы гол пасля чарговага вяртання ў Брэст). Гэты гол стаў 200-м голам Васілюка ў Вышэйшай лізе[5].

У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[6]. Улетку 2015 года з’явілася інфармацыя аб тым, што з-за цяжкага фінансавага становішча брэсцкага клуба Васілюк можа працягнуць кар’еру ў Польшчы, таксама нападнікам цікавіліся «Нёман» і «Нафтан», аднак Раман застаўся ў Брэсце.

У студзені 2016 года падпісаў гадавы кантракт з гродзенскім «Нёманам»[7], аднак ужо ў ліпені кантракт быў разарваны[8] і неўзабаве Васілюк вярнуўся ў «Дынама»[9], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену.

У студзені 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на працу ў скаўцкую службу брэсцкага «Дынама»[10]. У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

У жніўні 2021 года стаў спартыўным дырэктарам брэсцкага «Руха»[11], заставаўся на пасадзе да пачтаку 2022 года, калі клуб зняўся са спаборніцтваў.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. 5 верасня 2001 года аформіў покер у адборачным матчы чэмпіянату свету 2002 супраць зборнай Польшчы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]