Андрэй Мікалаевіч Хлебасолаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Хлебасолаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Мікалаевіч Хлебасолаў
Нарадзіўся 22 лістапада 1965(1965-11-22)[1] (53 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Баранавічы
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1987 Сцяг СССР Тэкстыльшчык (Баранавічы) 14 (7)
1988 — 1991 Сцяг СССР Дынама (Брэст) 140 (36)
1992 Сцяг Польшчы Вісла (Кракаў) 12 (0)
1993 Сцяг Расіі (1991 – 1993) Спартак (Анапа) 6 (2)
1993 — 1994 Сцяг Беларусі (1991-1995) Фандак (Бабруйск) 23 (4)
1995 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 11 (0)
1995 — 1999 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 100 (69)
Нацыянальная зборная**
1996 — 1997 Сцяг Беларусі Беларусь 6 (0)
Трэнерская кар’ера
2000 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) в.а.
2000 — 2002 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) трэнер
2002 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)
2003 — 2008 Сцяг Беларусі Баранавічы
2009 — 2016 Сцяг Беларусі Баранавічы трэнер
2016 Сцяг Беларусі Баранавічы
2017 — 2019 Сцяг Беларусі Баранавічы трэнер
2019 — Сцяг Беларусі Баранавічы

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Андрэй Хлебасолаў (нар. 22 лістапада 1965, Баранавічы) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Баранавічы».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец баранавіцкага футбола, распачаў кар’еру ў родным горадзе, а ў 1988 перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе за чатыры гады забіў 36 галоў. Пасля распаду СССР некаторы час гуляў у Польшчы і Расіі. У 1993/1994 гуляў за бабруйскі «Фандак», а пасля паўгода ў самарскіх «Крылах Саветаў» перайшоў у іншы бабруйскі клуб  — «Белшыну», за якую забіў 69 галоў у 100 матчах, двойчы (у 1996 і 1997) стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату. Скончыў кар’еру іграка ў 2000.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1996—1997 гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 6 мачтаў, галамі не адзначаўся.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння кар’еры працаваў у «Белшыне», некаторы час быў галоўным трэнерам каманды. У 2003 узначаліў «Баранавічы», якія вывеў у Першую лігу. У «Баранавічах» пад кіраўніцтвам бацькі пачынаў кар’еру сын Андрэя Хлебасолава, Дзмітрый. У 2008 перастаў быць галоўным трэнерам, але застаўся працаваць у структуры баранавіцкага футбола ў якасці старшыні «Баранавічаў» і памочніка галоўнага трэнера.

У ліпені 2016 года, пасля зыходу з каманды Ігара Кунаша, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[2], а ў жніўні зацверджаны на пасадзе[3]. Па заканчэнні сезону пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся ў трэнерскім штабе ў якасці асістэнта.

У лютым 2019 года зноў узначаліў баранавіцкі клуб[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]