Перайсці да зместу

Мікалай Мікалаевіч Януш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікалай Януш
Поўнае імя Мікалай Мікалаевіч Януш
Нарадзіўся 9 верасня 1984(1984-09-09)[1][2] (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Партызан (Салігорск)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 203 (46)
2010—2011 Беларусь Дынама (Брэст) 35 (10)
2012—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 179 (72)
2018 →  Беларусь Нёман (Гродна) 28 (4)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 20 (9)
2022 Беларусь Партызан (Салігорск) 6 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015—2016 Беларусь Беларусь 4 (0)
Трэнерская кар’ера
2021— Беларусь Партызан (Салігорск)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лістапада 2023.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 чэрвеня 2016

Мікалай Януш (нар. 9 верасня 1984, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, нападнік. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі (2014, 2015).

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам салігорскага «Партызана».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мікашэвіцкага футбола, доўгі час гуляў за «Граніт», пасля вылету мікашэвіцкага клуба з Вышэйшай лігі перайшоў у брэсцкае «Дынама». У першым туры чэмпіянату 2011 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь сезон.

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У чэрвені 2012 года атрымаў траўму, вярнуўся ў верасні і неўзабаве зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У сезоне 2013, пасля зыходу з каманды Дзмітрыя Камароўскага, яшчэ больш замацаваўся на пазіцыі адзінага форварда. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[3]. Выдатна правёў сезон 2014, калі з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі. Акрамя таго, 14 верасня 2014 года за 5 хвілін аформіў хет-трык у браму мінскага «Дынама», пасля чаго нават атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[4], хоць на полі так і не з’явіўся.

У снежні 2014 года чарговы раз падоўжыў кантракт з салігорцамі[5]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным нападнікам «Шахцёра». Чэмпіянат пачаў дублем у браму «Слуцка», пазней адзначыўся покерам у браму «Славіі» (10 жніўня) і хет-трыкам у браму «Нафтана» (31 кастрычніка). У выніку зноў стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату з 15 галамі. У лістападзе 2015 года вырашыў застацца ў Салігорску і на наступны сезон[6].

У сезоне 2016 забіў 12 галоў у чэмпіянаце Беларусі, заняўшы трэцяе месца ў спісе бамбардзіраў пасля прадстаўнікоў барысаўскага БАТЭ Міхаіла Гардзейчука і Віталя Радзівонава. З ліпеня па верасень 2016 года амаль не гуляў з-за траўм. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з салігорцамі[7]. У першай палове сезона 2017, гуляючы ў якасці нападніка, нярэдка выхадзіў на замену, пазней стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі атакуючага паўабаронцы і замацаваўся ў стартавым складзе. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Януш падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[8].

У пачатку 2018 года стала вядома, што галоўны трэнер «Шахцёра» Марак Зуб не разлічвае на Януша ў новым сезоне, і той не паляцеў з камандай на збор у Турцыю[9]. У лютым 2018 года на правах арэнды далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[10]. У складзе гродзенцаў стаў іграком стартавага складу, выступаў у якасці атакуючага паўабаронцы. У снежні 2018 года вярнуўся ў Салігорск[11].

Вяртанне ў «Шахцёр»

[правіць | правіць зыходнік]

Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Шахцёрам» і ў выніку пачаў сезон у яго складзе. Спачатку разглядаўся як ігрок ратацыі і звычайна выхадзіў на замену, аднак неўзабаве дзякуючы добрай выніковасці стаў часам з’яўляцца і ў стартавым складзе. У выніку з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Шахцёра» ў чэмпіянаце. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[12].

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Іслаччу»[13]. Стаў асноўным іграком каманды, з 9 галамі стаў адным з найлепшым бамбардзіраў клуба ў сезоне.

У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[14] і неўзабаве абвясціў пра завяршэнне кар’еры[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[4], але тады так і не з’явіўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Габона[16].

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2021 года стала вядома, што Мікалай Януш далучыўся да салігорскага «Партызана» з Другой лігі ў якасці гуляючага трэнера[17]. Пазней было вызначана, што ён не будзе выхадзіць на поле, а засяродзіцца на трэнерскай працы.

У ліпені 2022 года быў заяўлены за «Партызан» у якасці іграка, 23 ліпеня выйшаў на замену ў канцы матча супраць слуцкага «Спартака» (7:1).

Грамадскае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Януш першым з беларускіх футбалістаў стаў выкарыстоўваць беларускую мову ў публічных выступах, а таксама сацыяльных сетках. У ліпені 2016 года разам з беларускім каментатарам Уладзімірам Навіцкім у жывым эфіры каментаваў гульню Лігі Еўропы «Шахцёр» (Салігорск) — «Рунавік» (Фарэры). Гэта першы выпадак, калі дзейны футбаліст працаваў на матчы па-беларуску[18].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002Д2ГранітБеларусь230
2003Д2ГранітБеларусь271
2004Д2ГранітБеларусь294
2005Д2ГранітБеларусь2910
2006Д2МікашэвічыБеларусь257
2007Д2Граніт-МікашэвічыБеларусь2512
2008Д1Граніт-МікашэвічыБеларусь197
2009Д1ГранітБеларусь265
2010Д1ДынамаБеларусь2810
2011Д1ДынамаБеларусь70
2012Д1ШахцёрБеларусь228
2013Д1ШахцёрБеларусь286
2014Д1ШахцёрБеларусь2815
2015Д1ШахцёрБеларусь2515
2016Д1ШахцёрБеларусь2412
2017Д1ШахцёрБеларусь265
2018Д1НёманБеларусь284
2019Д1ШахцёрБеларусь2611
2020Д1ІслачБеларусь209
2022Д3ПартызанБеларусь62
  1. ↑ Nikolai Yanush // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Mikalay Yanush // FBref
  3. ↑ Николай Януш продлил соглашение с "Шахтером" (руск.). football.by (12 снежня 2013). Праверана 21 лістапада 2023.
  4. 1 2 Родионов, Сиваков, Брессан, Жевнов и Януш вызваны в сборную Беларуси, Глеб – вне состава (руск.). by.tribuna.com.
  5. ↑ Николай Януш продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (15 снежня 2014). Праверана 21 лістапада 2023.
  6. ↑ Николай Януш: "Моим приоритетом было остаться в "Шахтере". В итоге мы нашли взаимопонимание с клубом" (руск.). football.by (24 лістапада 2015). Праверана 21 лістапада 2023.
  7. ↑ Николай Януш продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (5 снежня 2016). Праверана 21 лістапада 2023.
  8. ↑ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  9. ↑ Николай Януш: «Зуб сказал, что по возрасту мы с Рыбаком уже не подходим команде, буду прорабатывать варианты аренды» (руск.). by.tribuna.com.
  10. ↑ "Неман" договорился с "Шахтером" об аренде Николая Януша (руск.). football.by (14 лютага 2018). Праверана 21 лістапада 2023.
  11. ↑ Януш вернулся в "Шахтер" из аренды в "Немане" (руск.). football.by (5 снежня 2018). Праверана 21 лістапада 2023.
  12. ↑ Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули "Шахтер" (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 21 лістапада 2023.
  13. ↑ Януш подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (20 студзеня 2020). Праверана 21 лістапада 2023.
  14. ↑ Николай Януш ушел из "Ислочи" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 21 лістапада 2023.
  15. ↑ Николай Януш объявил о завершении карьеры (руск.). football.by (9 студзеня 2021). Праверана 21 лістапада 2023.
  16. ↑ Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной (руск.). football.by (30 сакавіка 2015). Праверана 21 лістапада 2023.
  17. ↑ Николай Януш возобновит карьеру. Играть будет в Д3 (руск.). football.by (22 красавіка 2021). Праверана 21 лістапада 2023.
  18. ↑ Уладзімір Навіцкі і футбаліст Мікалай Януш пракаментавалі гульню па-беларуску . Наша Ніва (7 ліпеня 2016). Праверана 21 лістапада 2023.