Ілья Сяргеевіч Шкурын
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Шкурын | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 жніўня 1999[1][2] (22 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 73 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Ілья Шкурын (нар. 17 жніўня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Ракаў» з Чэнстаховы (у арэнде з маскоўскага ЦСКА).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Віцебск»[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2017 годзе трывала замацаваўся ў дублі, за першую палову сезона забіў 11 галоў. У ліпені 2016 года быў запрошаны на прагляд у кіеўскае «Дынама», але неўзабаве вярнуўся ў Віцебск[3], дзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу. 23 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Слуцка» (0:0, пен. 2:4), калі выйшаў на замену на 87-й хвіліне, правёў на полі 30 хвілін дадатковага часу і стварыў шэраг небяспечных момантаў. Праз тыдзень, 29 ліпеня, дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме хатняга матча супраць «Крумкачоў» (2:2). У гэтым матчы прымусіў брамніка гасцей Яўгена Касцюкевіча парушыць правілы і атрымаць чырвоную картку. 5 жніўня, у другім сваім матчы ў Вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпра», выйшаў на замену на 70-й хвіліне і забіў пераможны гол сваёй каманды (выніковы лік 2:1).
З верасня 2017 года да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы. Вярнуўся на полі толькі ў чэрвені 2018 года, спачатку гуляў за дубль (дзе ў сезоне 2018 паспеў забіць 18 галоў), а неўзабаве стаў выступаць і за асноўную каманду, выходзячы на замену.
«Энергетык-БДУ»[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2019 года датэрмінова разарваў кантракт з «Віцебскам»[4] і неўзабаве перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[5]. У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, выступаў таксама за дубль, аднак пазней замацаваўся ў стартавым складзе, стаўшы асноўным нападнікам каманды. Трывала адзначаўся галамі, 27 верасня 2019 года ў матчы з «Мінскам» (6:1) аформіў покер, 26 кастрычніка таго ж года стаў аўтарам хет-трыка ў матчы з мінскім «Дынама» (3:3). У выніку з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі ў сезоне, таксама быў прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату.
ЦСКА Масква[правіць | правіць зыходнік]
8 студзеня 2020 года стала вядома аб пераходзе Шкурына ў брэсцкае «Дынама»[6], аднак ужо на наступны дзень было абвешчана аб падпісанні кантракта з маскоўскім ЦСКА на 4,5 гады[7]. У складзе ЦСКА не меў трывалага месца ў аснове, звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену. 15 жніўня 2020 года забіў першы гол за ЦСКА ў матчы з «Тамбовам» (2:1).
У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да кіеўскага «Дынама»[8]. У лютым 2022 года польскі «Ракаў» з Чэнстаховы арандаваў нападніка з правам выкупу[9].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
1 верасня 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2019 супраць Грэцыі (0:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Восенню 2019 года правёў яшчэ 5 матчаў за моладзевую зборную.
Грамадская пазіцыя і пераслед з боку ўлад Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. У снежні 2020 года быў выключаны са спісу кандыдатаў у моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі па футболе, а таксама быў пазбаўлены льготы, якая давала права на адтэрміноўку ад ваеннай службы[10].
Украінскі журналіст Ігар Цыганык у праграме «Цыганык LIVE» распавёў, што «беларуская ўлада патрабавала дэпартаваць футбаліста з Расіі, каб разабрацца з ім дома»[11].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2019 (19 галоў)
Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2019
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы (2): 2022
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Віцебск | ![]() |
2 | 1 |
2017 | Д1 | Віцебск | ![]() |
4 | 1 |
2018 | Д1 | Віцебск | ![]() |
7 | 0 |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
26 | 19 |
2019/20 (2) | Д1 | ЦСКА | ![]() |
4 | 0 |
2020/21 | Д1 | ЦСКА | ![]() |
9 | 3 |
2021/22 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
8 | 0 |
Зноскі
- ↑ Ilia Shkurin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ilya Shkurin // FBref.com
- ↑ Валерий Исаев: «Вместе с киевским «Динамо» решили, что пока Шкурину лучше играть в основном составе «Витебска», а из Украины будут следить»
- ↑ Шкурин покинул "Витебск"
- ↑ Покинувший "Витебск" нападающий перешел в "Энергетик-БГУ"
- ↑ Официально: Шкурин сменил "Энергетик-БГУ" на брестское "Динамо"
- ↑ ЦСКА объявил о трансфере Шкурина
- ↑ Илья Шкурин стал игроком киевского "Динамо"
- ↑ [м "Ракув" Ченстохова аредовал Илью Шкурина с правом выкупа]
- ↑ Сорокин, Сергей Шкурин исключён из состава сборной Беларуси и лишён льготы по отсрочке воинской службы(руск.) . Championat.com (17 снежня 2020). Праверана 13 жніўня 2021.
- ↑ Игорь Цыганык: «ЦСКА удалось отбиться от депортации Шкурина и отдать его в аренду»(руск.) . Footvall.by (9 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.